Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Хуанхэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Хуанхэ

黄河
Хуанхэ ў сярэнім цячэньні, горад Ланьчжоў
Хуанхэ ў сярэнім цячэньні, горад Ланьчжоў
Агульныя зьвесткі
Выток Тыбэцкае нагор'е
Вышыня вытоку 4500 м
Вусьце Жоўтае мора
Краіны басэйну Кітай
Вобласьці Цінхай[d], Правінцыя Сычуань[d], Ганьсу, Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён[d], Унутраная Манголія, Шэньсі, Шаньсі, Хэнань і Шаньдун[d]
Даўжыня 5 464 км
Сярэднегадавы сьцёк 2571 м³/с (вусьце)
Плошча басэйну 752 000 км²
Месцазнаходжаньне
Хуанхэ на мапе

Хуанхэ́, састар. Хуан-Хэ (па-кітайску: 黄河) — рака ў Кітаі. У перакладзе з кітайскай мовы яе назва — «Жоўтая рака», што зьвязана з багацьцем наносаў, якія надаюць жаўтаватае адценьне яе водам. Менавіта дзякуючы ім мора, у якое ўпадае рака, называецца Жоўтым. Басэйн Хуанхэ лічыцца месцам фармаваньня і станаўленьня кітайскага этнасу.

Хуанхэ бярэ пачатак ува ўсходняй частцы Тыбэцкага нагор’я на вышыні больш за 4000 м, працякае праз возера Орын-Нур і Джарын-Нур, адгор’і горных масіваў Куньлунь і Наньшань. Пры перасячэньні Ардосу і Лёсавага плято ў сваім сярэднім цячэньні ўтварае вялікую лукавіны, далей праз цясьніны Шансійскіх гор выходзіць на Вялікую Кітайскую раўніну, па якой цячэ каля 700 км да ўпадзеньня ў Бохайскі заліў Жоўтага мора, фармуючы ў раёне ўпадзеньня дэльту. Па розных дадзеных даўжыня ракі складае ад 4670 км да 5464 км, а плошча ейнага басэйна ад 745 тыс. км² да 771 тыс. км². Сярэдні расход вады ў рацэ складае прыблізна 2000 м³ у сэкунду. Рака валодае мусонным рэжымам пры летнім разводзьдзі з уздымам ўзроўню вады да 5 м на раўнінах і да 20 м у гарах.

Размываючы Лёсавае плято і Шансійскія горы Хуанхэ штогод выносіць 1,3 мільярдаў тон ўзважаных наносаў, займаючы па гэтым паказчыку першае месца сярод усіх рэк сьвету. Інтэнсіўны адклад наносаў у ніжнім цячэньні павышае рэчышча, якое разьмешчана на вышынях ад 3 да 10 м вышэй прылеглых раўнінаў. У мэтах абароны ад паводак Хуанхэ і ейныя прытокі агароджаныя маштабнай сыстэмай дамбаў, сумарная даўжыня якіх складае каля 5 тыс. км. Прарывы ​​дамбаў прыводзілі да велізарных паводак і перасоўваньняў рэчышча. Гэта прыводзіла да гібелі вялікай колькасьці людзей і дало рацэ мянушку «Гора Кітаю». Максымальнае зафіксаванае перамяшчэньне рэчышча Хуанхэ склала каля 800 км.

Хуанхэ ёсьць адной зь некалькіх рэкаў, якія маюць важнае значэньне для існаваньня Кітаю. Разам з тым, аднак, празь некалькі надзвычайных паводак і стыхійных бедзтваў у рэгіёне за ўвесь час загінулі мільёны чалавек. Сярод самых сьмяротных была паводка 1344 году за часам панаваньня дынастыі Юань, а таксама паводка 1887 году за часам дынастыі Цын, у выніку якой загінула ад 900 тысяч да 2 мільёнаў чалавек, і паводка 1931 году, якая была часткай вялікай паводкі ў тым годзе і ахвярамі якой у выніку сталі 1—4 мільёна чалавек[1].

Чыьнікам паводкі зьяўляецца вялікая колькасьць дробназярністых лёсаў, якія выносіцца ракой зь Лёсавага плято, якое бесьперапынна адкладаецца па дне рэчышча Хуанхэ. Сэдымэнтацыя прыводзіць да павольнага назапашваньня пароды. Гэтыя падводныя натуральныя плаціны, утвораныя ў выніку гэтага працэсу, ёсьць непрадказальнымі і ўвогуле непрыкметнымі. У рэшце рэшт, велізарная колькасьць вады павінна знайсьці новы шлях да мора, прымушаючы рэчышча зьмясьціцца да шляху найменшага супраціву. Калі гэтае адбываецца, асабліва ў рэгіёне Вялікай Кітайскай раўніны, сельскагаспадарчыя землі, гарады і мястэчкі змываюцца на шляху працяканьня ракі. Традыцыйная кітайская рэакцыя, як то будаўніцтва на ўсё больш вышэйшых узроўняў уздоўж берагоў часам таксама спрыяла ўзмацненьню паводак, калі паводкавая вада не магла сьцячы назад у рэчышча пасьля звычайнае паводкі. Рэчышча ракі, у выніку, часам маглу зьмясьціцца вышэй за прылеглую вёску.

Іншым чыньнікам разбуральных паводак былі абвалы лёдавых плацінаў ва Ўнутранае Манголіі, якая суправаджалася раптоўным вызваленьнем велізарнай колькасьці талай вады. У мінулым стагодзьдзі адбылося адзінаццаць такіх буйных паводак, кожная зь якіх выклікала велізарныя страты сярод насельніцтва і маёмасьці. У наш час выбуховыя рэчывы, выкінутыя з самалётаў, выкарыстоўваюцца для разбурэньня лёдавых плацінаў, перш чым яны становяцца небясьпечнымі[2].

Да таго, як сучасныя плаціны пачалі будавацца ў Кітаі, Хуанхэ была вельмі схільная да паводак. За 2540 гадоў з 595 году да н. э. да 1946 году н. э., як лічыцца, рака адтоплівала навакольле 1593 разы, зьмяніўшы плынь свайго рэчышча 26 разоў агулам і дзевяць разоў сур’ёзна[3]. Гэтыя паводкі ўключаюць у сябе адны з самых сьмяротных прыродных катастрофаў у гісторыі, якія калі-небудзь былі зафіксаваныя. Да ўзьнікненьня сучасных сродкаў ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў, паводкі зьнішчалі насельніцтва ня толькі праз вымываньне будынкаў і населеных пунктаў, але і праз голад і захворваньняў, якія рушілі пасьля паводкі празь зьнішчэньне засеваў і стварэньня антысанітарных умоваў[4].

  1. ^ White, Matthew (2012). «The Great Big Book of Horrible Things». W. W. Norton. — С. 47. — ISBN 9780393081923.
  2. ^ «The Ice Bombers Move Against Mongolia». Strategy Page.
  3. ^ Tregear, T. R. (1965) «A Geography of China». — С. 218—219.
  4. ^ «Flooding and communicable diseases fact sheet». World Health Organization.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хуанхэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў