Раба
Каардынаты: 47°41′37″ пн. ш. 17°40′57″ у. д. / 47.69361° пн. ш. 17.6825° у. д.
вуг. Rába | |
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | БФБ: RABA |
Заснаваная | 28 сьнежня 1896 (127 гадоў таму) |
Заснавальнікі | браты Ледэрэры |
Уласьнікі | Фонд «Інавацыі народнай абароннай прамысловасьці» (54%), Унівэрсытэт Іштвана Сячэні (20 %) |
Краіна | Вугоршчына |
Разьмяшчэньне | Заходне-Задунайскі край |
Адрас | Д’ёр, вул. Марціна, д. 1[1] |
Ключавыя фігуры | Бэла Гецман (генэральны дырэктар), Ласла Палковіч (старшыня) |
Галіна | машынабудаваньне |
Прадукцыя | вось, кузаў, трансьмісія, шасі, шасьцярня |
Абарачэньне | 64,346 млрд форынтаў (2022 год; 171,271 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | 2,043 млрд форынтаў (2022 год; 5,44 млн $) |
Чысты прыбытак | -1,075 млрд форынтаў (2022 год; -2,861 млн $)[2] |
Лік супрацоўнікаў | 1311 (2023 год) |
Матчына кампанія | Фонд «Інавацыі народнай абароннай прамысловасьці» |
Даччыныя кампаніі | «Раба Аўтазапчасткі» (Мор, Сярэдне-Задунайскі край) |
«Ра́ба» — дзяржаўны аўтамабільны холдынг Вугоршчыны, заснаваны ў сьнежні 1896 году ў Д’ёры.
На 2023 год вырабляў восі і іх вузлы для цяжкавікоў («Вольва», «Мак» і «Рэно»), трактароў («Джон Дзір» і «Кляас») і земляройных машынаў, а таксама вузлы для аўтобусаў і цяжкавікоў. Зь 2012 году належыць ураду Вугоршчыны. Мае заводы ў Моры і Шарвары. Каля 94 % вырабаў пастаўлялі за мяжу ў Паўночную Амэрыку, краіны Эўропы і Японію («Ісузу» і «Соджыц»). Прадпрыемства валодала машынабудаўнічым заводам «Рэкард». Холдынг «Інавацыі народнай абароннай прамысловасьці» меў кантрольны пакет паёў прадпрыемства ў 54 %, Унівэрсытэт Іштвана Сячэні — 20 %, фізычныя асобы Вугоршчыны — 20 %, замежныя прадпрыемствы — 1 %, Міністэрства фінансаў Вугоршчыны — 0,9 %[3]. Вытворчасьць улучала каваньне, цеплавую і мэханічную апрацоўку, зборку, мэталаапрацоўку лістоў, зварку і выраб прыладаў[4]. Уласная ўстанова распрацоўкі ажыцьцяўляла 27 відаў выпрабаваньняў, у тым ліку праверку трываласьці аліваў, восяў, трансьмісіі і тармазоў, замеры шуму, выпрабаваньне ўмовамі і аналіз частасьці, а таксама мадэляваньне падшыпнікаў і шасьцерняў, разьлік жыцьцёвага цыклю вузлоў і праектаваньне[5].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2023 год «Раба» выпускаў:
- восі для аўтобусаў («Ісузу»), трактароў («Джон Дзір» і «Кляас») і цяжкавікоў («Бэргаўскія восі»);
- вузлы восяў для аўтобусаў і цяжкавікоў («Вольва», «Мэрытор» і «Сканія») — апоры і стаяначныя тармазы, рулявыя і тармазныя рычагі, карданныя перадачы і дыфэрэнцыялы, канцовыя, каронныя, конусныя, плянэтарныя і ступічныя шасьцерні, паўвосі, флянцавыя паловы скрыні перадачаў, тармазныя шпонкі, паўбэлькі і двутаўравыя бэлькі, звычайныя і інтэграваныя артыкулятары, карпусы і апрацаваныя адліўкі, галаўныя і зборныя вузлы;
- шасі, кузавы і рамы дарожных каткоў («Гам», «Зэнэбоген» і «Фёгеле»;
- прывады «Рэкард» магутнасьцю ад 5 да 200 кіляват з пераключэньнем да 7 перадачаў
- аўтамабільныя сядзеньні для «Сузукі» і «Фольксвагена»;
- вузлы рухавікоў і тармазоў для легкавых і грузавых самаходаў («Бэргаўскія восі», «Дойц» і «Нойнкірхэнскі завод восяў») — раменныя шківы, муфтавыя краштэйны, тармазныя дыскі, заглушкі восяў, шарыкавыя шарніры, корпусныя дэталі, кольцы і шківы клінавага рамяня[6].
-
Пажарная машына «Раба» ў Балашадзьярмаце (2022 год)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьвесткі для сувязі (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
- ^ Бэла Гецман, Эва Ланг-Пэлі. Справаздача за 2022 год (вуг.) // ААТ «Раба», 22 лютага 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
- ^ Прадпрыемства (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
- ^ Тэхналёгіі (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
- ^ Распрацоўка (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
- ^ Вырабы (вуг.) // ААТ «Раба», 2023 г. Праверана 25 красавіка 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |