Нікаля Анэлька
Нікаля Анэлька | ||
Nicolas Sébastien Anelka | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 сакавіка 1979 (45 гадоў) Вэрсаль, Францыя | |
Рост | 185 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1983—1993 1993—1995 |
Трапэ Клерфантэн | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1997 1997—1999 1999—2000 2000—2002 2002 2002—2004 2004—2006 2006—2008 2008—2012 2012— 2013 2013—2014 2014—2015 |
Пары Сэн-Жэрмэн Арсэнал Рэал Мадрыд Пары Сэн-Жэрмэн → Лівэрпул Манчэстэр Сіці Фэнэрбахчэ Болтан Ўандэрэрз Чэлсі Шанхай Шэньхуа → Ювэнтус Ўэст Бромўіч Альбіён Мумбаі Сіці |
10 (1) 65 (23) 19 (2) 39 (10) 22 (5) 89 (37) 39 (14) 53 (21) 106 (37) 22 (3) 2 (0) 12 (2) 13 (2) |
Зборныя | ||
1998—2010 | Францыя | 69 (14) |
Спартовыя ўзнагароды | ||
Футбол | ||
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Золата | Бэльгія/Нідэрлянды-2000 | |
Кубкі Канфэдэрацыяў | ||
Золата | Карэя/Японія-2001 |
Нікаля Сэбастыян Анэлька (па-француску: Nicolas Sébastien Anelka; нарадзіўся 14 сакавіка 1979 году ў Вэрсалі, Францыя) — былы францускі прафэсійны футбаліст, нападнік. Гулец зборнай Францыі. Бацькі Нікаля, Маргарыта і Жан-Філіп — выхадцы з Мартынікі, якія прыехалі ў Францыю ў 1974 годзе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Пары Сэн-Жэрмэн»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю кар’еру Анэлька пачаў у францускім «ПСЖ», зь якога ў 17-гадовым узросьце пераехаў у «Арсэнал» у пачатку 1997 году.
«Арсэнал»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На «Гайбэры» малады форвард прадэманстраваў моцны футбол і ўменьне забіваць, якое дапамагло клюбу зрабіць чэмпіёнскі дубль у 1998 годзе. У фінале Кубка Ангельшчыны Нікаля забіў мяч у вароты «Ньюкаслу».
«Рэал» Мадрыд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз год Нікаля перайшоў у «Рэал» за 23 мільёны фунтаў стэрлінгаў. І «Арсэнал», і сам Анэлька былі здаволеныя ўгодай. У свой адзіны сэзон у Гішпаніі Нікаля пасьпеў выйграць Лігу чэмпіёнаў, двойчы забіўшы ў паўфінале ў вароты «Баварыі».
ПСЖ, «Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Правёўшы толькі 12 месяцаў на «Бэрнабэў», Анэлька вярнуўся ў «ПСЖ» і за 18 месяцаў забіў у новым клюбе 18 мячоў, а потым адправіўся ў арэнду ў «Лівэрпул», дзе трэнэрам працаваў яго суайчыньнік Жэрар Улье. На «Энфілдзе» Анэлька ня стаў гульцом асноўнага складу, і гэта стала чыньнікам яго пераезду ў «Манчэстэр Сіці» пад кіраўніцтва Кевіна Кігана.
«Манчэстэр Сіці»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе «Гараджан» Анэлька забіваў рэгулярна: за два з паловай году 46 мячоў. Пэнальці, які Анэлька зарабіў і сам жа рэалізаваў у кастрычніку 2004 году, у вароты свайго цяперашняга клюбу, стаў чыньнікам адзінай паразы «Чэлсі» ў сэзоне, калі «Чэлсі» ўпершыню выйгралі чэмпіянат пад кіраўніцтвам Жазэ Маўрынью.
«Фэнэрбахчэ»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Посьпех спадарожнічаў Анэлька і ў «Фэнэрбахчэ». Ён забіваў у сярэднім у кожным трэцім матчы, уразіўшы тым самым Сэма Элардайса, які паклікаў Нікаля ў «Болтан» у пачатку сэзону 2006/07.
«Болтан»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Болтане» Нікаля гуляў як нідзе больш. За паўтара сэзону ў «Болтане» Нікаля згуляў 53 матчы, і забіў 22 мячы, з-за чаго і выявіў цікавасьць да футбаліста лёнданскі «Чэлсі».
«Чэлсі»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]11 студзеня 2008 году Анэлька быў выкуплены «Чэлсі» з «Болтану» за 14 мільёнаў фунтаў, і падпісаў кантракт на 3,5 году.
«Шанхай Шэньхуа»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 сьнежня 2011 году пасьля перамогі «Чэлсі» супраць «Ньюкасла» трэнэр сініх Андрэ Вілаш-Боаш у сродках масавай інфармацыі пацьвердзіў, што Анэлька будзе вольны, каб пакінуць «Чэлсі» ў студзені. 12 сьнежня «Чэлсі» пацьвердзіў, што Анэлька перойдзе ў кітайскі клуб «Шанхай Шэньхуа».
Выступы ў зборнай
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Апошнія дзесяць гадоў Анэлька зьяўляецца сталым гульцом зборнай Францыі, за якую ён правёў 43 матчу і забіў 11 мячоў. Анэлька быў у складзе зборнай, якая стала ў 2000 годзе чэмпіёнам Эўропы. Апошні матч за зборную ён правёў у лістападзе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1997—1998 Чэмпіён Ангельшчыны
- 1997—1998 Уладальнік Кубка Ангельшчыны
- 1998—1999 Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны
- 1999—2000 Пераможца Лігі чэмпіёнаў
- 2000 Чэмпіён Эўропы
- 2001 Уладальнік Кубка Канфэдэрацыяў
- 2001—2002 Уладальнік Кубка Інтэртота
- 2004—2005 Чэмпіён Турэччыны
Трансфэры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усяго жа за час вандраваньня француза па эўрапейскіх клюбах на адчэпныя было выдаткавана 86 мільёнаў фунтаў. Пры гэтым у першы раз Анэлька перайшоў у 1997 годзе з ПСЖ у «Арсэнал» за 500 000 фунтаў.
Папярэднік Майкл Оўэн |
Найлепшы малады футбаліст Ангельшчыны 1999 |
Наступнік Гары К’юэл |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нікаля Анэлька — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Профіль на сайце Фэдэрацыі футболу Францыі(недаступная спасылка) (фр.)
- Профіль і статыстыка на FootballDatabase.com (анг.)
- Профіль гульца на Premiership.Ru (рас.)
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Вэрсалі
- Французы афрыканскага паходжаньня
- Францускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Францыі
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Лівэрпул»
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Сіці»
- Футбалісты клюбу «Фэнэрбахчэ» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Болтан Ўандэрэрз»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Шанхай Шэньхуа»
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Мумбаі Сіці»