Мяліса лекавая
Мяліса лекавая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Атрад | Ясноткакветныя |
Сямейства | Ясноткавыя |
Род | Мяліса |
Від | Мяліса лекавая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Melissa officinalis | |
Мялі́са ле́кавая (па-лацінску: Melissa officinalis) — шматгадовая травяністая расьліна зь сямейства ясноткавых родам з паўднёва-цэнтральнай Эўропы, Міжземнаморскага басэйна, Ірану і Цэнтральнай Азіі, але цяпер культываваная ў іншых месцах. Вырастае да максымальнае вышыні 70—150 см. Лісьце маюць мяккі цытрынавы водар, падобны на мяту. Улетку зьяўляюцца маленькія белыя кветкі, поўныя нэктару.
Лісьце выкарыстоўваюцца для заварваньня гарбаты, а таксама як араматызатар. Расьліна выкарыстоўваецца дзеля прыцягненьня пчол з мэтай вытворчасьці мёду. Вырошчваецца як дэкаратыўная расьліна і дзеля атрыманьня алею, які выкарыстоўваецца ў парфумэрыі. Гарбата зь мялісы, этэрны алей і экстракт выкарыстоўваюцца ў традыцыйнай і нетрадыцыйнай мэдыцыне, уключаючы ароматэрапію. Мялісу вырошчваюць, па меншай меры, з XVI стагодзьдзя, але да гэтага часу праводзяцца дасьледаваньні, накіраваныя на ўсталяваньня поўнай бясьпекі і ўзьдзеяньня расьліны на арганізм чалавека.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мяліса лекавая. The Plant List.