Мыш македонская
Мыш македонская | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Сямейства | Мышы (Muridae) |
Род | Мыш (Mus) |
Від | Мыш македонская |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mus macedonicus Petrov & Ruzic, 1983 | |
Мыш македонская (Mus macedonicus) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Мышы (Muridae).
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца на захадзе Азіі і на Балканах (Армэнія, Азэрбайджан, Баўгарыя, Грузія, Грэцыя, Іран, Ізраіль, Ярданія, Ліван, Паўночная Македонія, Палестына, Сэрбія, Сырыя, Турэччына). Вышыня вагаецца ад узроўню мора да 500 м. Сустракаецца ў шырокім дыяпазоне месцапражываньняў, уключаючы апрацаваныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі, фруктовыя сады, аліўкавыя гаі, абочыны дарог, пясчаныя дзюны, засушлівыя міжземнаморскія хмызьнякі, вадзі і густыя расьлінныя берагі рэк. Адсутнічае ў густых лясах, пазбягае месцаў пражываньня чалавека.
Постаць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня галавы і тулава складае ад 65 да 98 мм, хвост ад 56 да 82 мм, маса ад 11 да 30 грамаў. Саміцы звычайна дасягаюць большай вагі. Верх больш-менш цёмна-шэра-карычневы. Ніз ад сьветла-шэрага да белага колеру. У самак дзесяць саскоў, разьмешчаных парамі. Дыплоідны храмасомны набор гэтага віду складаецца з 40 храмасом (2n=40).
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Від вядзе начны лад жыцьця і перасоўваецца пераважна па зямлі. Дыета ўключае ў сябе насеньне расьлін і розныя іншыя часткі расьлін. У пэрыяд размнажэньня вясной і летам саміцы звычайна маюць ад 6 да 7 нашчадкаў і рэдка да 10 малых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |