Мдзіна
Мдзіна | |||
| |||
Краіна: | Мальта | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 200 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Паштовы індэкс: | 1050, MDN | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 35°53′9″ пн. ш. 14°24′11″ у. д. / 35.88583° пн. ш. 14.40306° у. д.Каардынаты: 35°53′9″ пн. ш. 14°24′11″ у. д. / 35.88583° пн. ш. 14.40306° у. д. | ||
Мдзіна | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мдзіна (па-мальтыйску: L-Imdina, па-старажытнагрэцку: Μελίττη Melíttē; па-арабску: مدينة) — умацаваны горад у паўночнай частцы Мальты, які быў сталіцай выспы з антычнасьці да сярэднявечча. Горад па-ранейшаму абмежаваны сваімі мурамі і мае насельніцтва крыху менш за 300 чалавек, але ён прымыкае да горада Рабат, які бярэ сваю назву ад арабскага слова, якое пазначае прыгарад, і мае насельніцтва больш за 11 000 чалавек (па стане на сакавік 2014 года)
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыблізны ўзрост гістарычнай сталіцы Мальты — каля 4000 гадоў. Горад разьмешчаны на вяршыні пагорка, і ўжо ў бронзавым веку там знаходзілася ўмацаванае паселішча. У VIII стагодзьдзі да нашай эры фінікійцы заснавалі горад Малет, у 218 годзе да нашай эры ён быў захоплены Рымскай рэспублікай і названы Мяліта. Цыцэрон і Тытус Лівіюс апісвалі горад з прыгожымі будынкамі і добраўпарадкаваным ладам жыцьця. Лічыцца, што ў Мяліце бываў апостал Павел, які, нібыта, высадзіўся на Мальце пасьля караблекрушэньня ў 60 г н. э. апостал Павел лічыцца родапачынальнікам хрысьціянства на Мальце.
У канцы IX стагодзьдзя захоплены войскамі дынастыі Аглабідаў і разбураны, але пасьля адноўлены пад назвай Мядзіна. У гады арабскага валадарства з Мдзіны аддзялілі горад Рабат, які вырас да вялікіх (для Мальты) памераў, тады як уласна Мдзіна пачынае прыходзіць у заняпад.
Пачынаючы з сярэднявечча Мдзіна — горад шляхты. У XV стагодзьдзі горадам кіравала сход арыстакратаў «Унівэрсыта». Калі рыцары ордэну Сьв. Яна прыйшлі на Мальту ў 1530 годзе, мальтыйская шляхта гатовая была прызнаць новую ўладу пры адной умове — рыцары павінны былі пакінуць аўтаномію Мдзіны недатыкальнай. Толькі пасьля гэтага фармальнага абяцаньня Вялікі магістар ордэну атрымаў ключы ад гораду. З цягам стагодзьдзяў горад мяняў назвы і статус; усё залежала ад таго, хто кіраваў горадам і выспамі. Аднак ва ўсе часы Мдзіна захоўвала адно і тое ж аблічча, аблічча «Citta Notabile» альбо «гораду—арыстакрату».
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная брама Мдзіны, грэцкая брама, катэдральны сабор Сьв. Паўла, палац Інгуанец, палац Сьв. Сафіі, Царква кармэлітаў, палац арцыбіскупа, палац Вілена (музэй прыродазнаўства), нармандзкі дом, вязьніца Мдзіны.
У горадзе здымаліся часткі сэрыяла «Гульня тронаў».