Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Купяціцкі крыж-энкалпіён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Створка крыжа-энкалпіёну. Маці Божая Купяціцкая

Купяціцкі крыж-энкалпіён, або Купяціцкі абраз Маці Божай — бронзавы крыж-энкалпіён з в. Купяцічы каля Пінску.

Знойдзены 15 лістапада 1182 (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхавіцінавым у 1-й палове 19 ст.) у Купяцічах, паводле царкоўнай легенды, пры дзівосных абставінах.

Крыж шанаваўся як цудатворны абраз Маці Божай[1]. Для яго была зроблена дарагая срэбраная аправа. Абраз захоўваўся ў адмыслова пабудаванай царкве. У 1636 годзе манахі Купяціцкага манастыру перасяліліся ў Кіеў і перанесьлі з сабой энкалпіён, які быў зьмешчаны ў Сафійскім саборы.

Купяціцкі энкалпіён тыпалягічна адпавядае мадэлі, якая зьяўляецца найбольш характэрнай для кіеўскай металаплястыкі XI стагодзьдзе-пач. ст.[2] Яе выявы рэльефныя. На адной створцы зьмешчана расьпяцьце з пагруднымі выявамі сьвятых, на другой — Маці Божай з дзіцем, а ў медальёнах — бюсты пакутнікаў.

У 1630-я ў манастыры жыў вядомы рэлігійны дзяяч і пісьменьнік Афанасі Філіповіч, які ў сваіх творах усхваляў купяціцкі абраз як галоўную праваслаўную сьвятыню Рэчы Паспалітай.

  1. ^ Купятицкая икона Богородицы в связи с древнерусскими энколпионами
  2. ^ Седова. Ювелирные изделия древнего Новгорода
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.