Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Гімн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гімн (па-старажытнагрэцку: ὕμνος) — урачыстая песьня ў гонар якога-небудзь героя, падзеі або дзяржавы. Для гімна характэрныя ўзвышанасьць і эмацыянальная насычанасьць стылю, урачыстасьць лексыкі, наяўнасьць шматлікіх паўтораў, рытарычных фігураў і г. д.

Узьнікненьне і разьвіцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьніклі гімны ў старажытным Эгіпце, затым шырокае разьвіцьцё атрымалі ў антычнай Грэцыі, дзе складаліся ў гонар багоў і герояў. У сярэднія вякі, у эпоху бурных рэлігійных змаганьняў, пашырыліся рэлігійныя гімны (гусіцкія гімны ў Чэхіі XVI ст., лютэранскі харал XVI ст. у немцаў і г. д.). Разьвіцьцё капіталістычных вытворчых адносінаў і зьвязанае з гэтым станаўленьне нацыяў і нацыянальных дзяржаваў выклікалі да жыцьця дзяржаўныя гімны як музычныя эмблемы пэўных дзяржаваў. Рэвалюцыйная барацьба працоўных прадвызначыла зьяўленьне рэвалюцыйных гімнаў, такіх, як «Марсэльеза», «Інтэрнацыянал», «Варшавянка». Гісторыя сусьветнай паэзіі ведае жанравую разнавіднасьць сатырычна-парадыйных гімнаў («Гімн золату» П. Рансара, «Гімн барадзе» М. Ламаносава, «Гімн абеду» У. Маякоўскага і інш.). На пачатку ХХ ст. верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?», пакладзены на музыку Л. Рагоўскім, стаў, па слушнай заўвазе М. Горкага, «народным гімнам беларусаў». Ролю беларускіх гімнаў выконвалі і іншыя песьні, напісаныя на словы Янкі КупалыНе загаснуць зоркі ў небе»), К. Каганца («О Божа, спасе наш!»), М. КраўцоваМы выйдзем шчыльнымі радамі») і інш. Функцыю беларускага рэлігійнага гімна выконвае песьня «Магутны Божа» (словы Н. Арсеньневай, музыка М. Равенскага).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў