Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Гаўс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўс
Стылістычнае паходжаньнедыска,
соўл
ПаходжаньнеЗША
канец 1970-х — пачатак 1980-х
Тыповыя інструмэнтыСынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер
Вытворныя формыЭўрадэнс, Гаўс новае хвалі, італа-дыска, пост-дыска; Кіслотны, Пляменны, Вакальны, Гэпі, Гімнавы, Балеарзкі, Клясычны, Амэрыканскі цяжкі, Цёмны, Прагрэсіўны, Брытанскі цяжкі, Францускі, Ґэрыдж гаўс; 2-стэп, Хуткасны, Клюбны ґэрыдж
Роднасныя жанры
Электраклэш, Джэй-поп (J-POP), Тэхгаўс, Кіслотны джаз; Глыбокі, Фанкавы, Дыскавы, Лаціна, Гіп-гоп, Даб, Эмбіент, Эпічны трансавы, Лэфт-філд, Гэта гаўс
Лягатып Вікісховішча House music ў Вікісховішчы

Гаўс (па-ангельску: house) — кірунак электроннае танцавальнае музыкі (EDM), самая вядомая ў сьвеце танцавальная музыка.

З-за вялізнай колькасьці разнавідаў гаўсу нельга вылучыць нейкія агульныя рысы ў ягонай мэлёдыцы. Акцэнт у ёй можа рабіцца на басы (прыклады: глыбокі гаўс, гэрыдж гаўс, прагрэсіўны гаўс, хуткасны ґэрыдж), на струмантавыя партыі (прыклады: лаціна гаўс, глыбокі гаўс, брытанскі цяжкі гаўс), на вакалы (прыклады: вакальны гаўс, брытанскі ґэрыдж) й нават на пэркусію (пляменны гаўс). Адразу колькі кампанэнтаў могуць прысутнічаць й у адное тэме (яскравы прыклад — Alpinestars - Burning Up — у ёй прысутнічаюць адразу й басы, й сынтэтычныя акорды, й вакал, й распрацаваная пэркусія). Трэба, аднак, зазначыць, што мэлядыйны кампанент у гаўсе куды болей мінімальны, чым, напрыклад, у трансе, таму такіх насычаных мэлёдый як у трансе ў гаўсе звычайна пачуць нельга. Большая частка гаўса й у наш час выконваецца на вініле пры зьвядзеньні плытак й з дапамогай вядомых драм-машынаў (Roland TB-707, Roland TB-808, Roland TB-909), таму часта пры праслухоўваньні гаўса можна пачуць рэтра-мэлёдыі дыска, фанка (часам — з характэрным для старых плытак патрэскваньнем). У апошнія гады 20-га стагодзьдзя й пачатку 21-ага стагодзьдзя прадусары зьвярнулі ўвагу на кампутары як інструмэнт для стварэньня музыкі, й таму шмат тэмаў сучаснага гаўсу маюць нейкія свае, унікальныя гукі. Але некаторыя напрамкі маюць сваім крытэрам спэцыфічныя старыя гукі, мэлёдыі (прыклады: фанкавы гаўс, дыскавы гаўс, брытанскі ґэрыдж), й таму выканаўцы й прадусары працягваюць граць іх на вініле, хаця зараз гэтае зьвядзеньне плытак ізноў-жа нядрэнна імітуецца з дапамогай кампутара.

Большая частка напрамкаў гаўсу мае прамы рытм з хуткасьцю ў прыблізна 110—130 грукаў за хвіліну. Згодна адной з вэрсіяў, ён быў пазычаны з дыска. Ролю рабочых бубнаў адыгрываюць дыскавыя плескачы, альбо, радзей, snares-сэмплы, якія часта скарачаюцца да даўжыні басовых бубнаў (Kicks). Таксама, рытм суправаджаюць hi-hat-сэмплы. Рытм можа спыняцца, а перад ягоным аднаўленьнем можа выкарыстоўвацца хуткая (у 1,5—2 разы хутчэйшая за сам рытм) лінія рабочых бубнаў, часам на яе накладаюцца сэмплы цымбалаў (Crash drums). Такая лінія выкарыстоўваецца таксама пры пераходзе ад аднае мэлёдыі да другое.

Брытанскі ґэрыдж, прагрэсіўныя брэйкс

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У прагрэсіўных брэйкс, якія ў большасьці выпадкаў ёсьць прагрэсіўным гаўсам са зламаным рытмам выкарыстоўваюцца рытмавыя лініі кірункаў брэйкз; рытмавыя лініі брытанскага ґэрыджу ламаюцца шляхам запаволеньня або паскарэньня лініі басовых бубнаў адносна лініі рабочых бубнаў.

Гаўс мае, бадай, найвялікшую колькасьць разнавідаў, якія ствараюцца шляхам скрыжаваньня рытмавае лініі гаўсу зь любымі існуючымі мэлядычнымі разнавідамі музыкі. Часам, пасьля скрыжаваньня толькі з адным разнавідам утвараюцца не адзін, а два й болей разнавідаў (прыклады: лэфт-філд гаўс, глыбокі гаўс, кіслотны джаз ёсьць вынікам скрыжаваньня рытму гаўсу й джазу)

  • Гаўс новае хвалі (New Wave House)
  • Італьянская танцавальная музыка (Italo-Dance)
  • Глыбокі гаўс (Deep House)
  • Фанкавы гаўс (Funky House)
  • Кіслотны гаўс (Acid House)
  • Пляменны гаўс (Tribal House)
  • Вакальны гаўс (Vocal House)
  • Эўраданс (Eurodance)
  • Гэпі гаўс (Happy House)
  • Гімнавы гаўс (Anthem House)
  • Электраклэш (Electroclash)
  • Балеарзкі гаўс'(Balearic House)
  • Клясычны гаўс (Classic House)
  • Дыскавы гаўс (Disco House)
  • Лаціна гаўс (Latino House)
  • Тэхгаўс (Tech House)
  • Амэрыканскі цяжкі гаўс (US Hard House)
  • Японская папулярная музыка, джэй-поп (j-pop)
  • Цёмны гаўс (Dark House)
  • Прагрэсіўны гаўс (Progressive House)
  • Брытанскі цяжкі гаўс (UK Hard House)
  • Гіп-гоп гаўс, Гіп гаўс (Hip-hop House)
  • Даб гаўс (Dub House)
  • Францускі гаўс (French House)
  • Эмбіент гаўс (Ambient House)
  • Адраджэньне італьянскае танцавальнае музыкі (Italo-Dance Revival)
  • Эпічны трансавы гаўс (Epic Housetrance)
  • Ґэрыдж гаўс (Garage House)
  • 2-стэп ґэрыдж, Брытанскі ґэрыдж (2-Step Garage)
  • Хуткасны ґэрыдж (Speed Garage)
  • Клюбны ґэрыдж (Party/Club/Stadium Garage)
  • Лэфт-філд гаўс (Left-Field House)
  • Кіслотны джаз (Acid Jazz)
  • Гэта гаўс (Ghetto House)

Тыповыя кампазыцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Гаўс новае хвалі
    • Vangelis - Alpha
  • Італьянская танцавальная музыка
    • Proxyon - Beyond the Future
  • Глыбокі гаўс
    • Lisa Shaw - Let It Ride (Jimpsters House Mix)
  • Фанкавы гаўс
    • Funkstar Deluxe ft Bob Marley - The Sun is Shining
  • Кіслотны гаўс
    • Phuture - Acid Trax
  • Пляменны гаўс
    • Deep South - Tribal America (Oscar G Club Space Mix)
  • Вакальны гаўс
    • Love Inc. - Here Comes the Sunshine
  • Эўраданс
    • Ce Ce Peniston - Finally
  • Гэпі гаўс
    • Aqua - Dr. Jones
  • Гімнавы гаўс
    • The KLF - What Time is Love
  • Электраклэш
    • Felix da Housecat - Silver Screen
  • Балеарзкі гаўс
    • Morels Grooves - Let's Groove
  • Клясычны гаўс
    • Robert Owens - Bring down the Walls
  • Дыскавы гаўс
    • Sz - Somebody
  • Лаціна гаўс
    • DJ Pippi - Fatal Fatal
  • Тэхгаўс
    • Casey Hogan - Uncut
  • Амэрыканскі цяжкі гаўс
    • Noise Makers - Don't Stop
  • Японская папулярная музыка, джэй-поп
    • Ayumi Hamasaki - Trust
  • Цёмны гаўс
    • Voodooampt - Nachtschict
  • Прагрэсіўны гаўс
    • Watergate - Lonely Winter
  • Брытанскі цяжкі гаўс
    • DJ Jean - The Launch
  • Гіп-гоп гаўс, Гіп гаўс
    • House of Pain - Jump Around
  • Даб гаўс
    • Mad Professor - Santero Dub
  • Францускі гаўс
    • Stardust - Music Sounds Better with You
  • Эмбіент гаўс
    • The Orb - Little Fluffy Clouds
  • Адраджэньне італьянскае танцавальнае музыкі
    • Alan Braxe and Fred Falke - Rubicon
  • Эпічны трансавы гаўс
    • DJ Sammy - Heaven
  • Ґэрыдж гаўс
    • Blaze - If You Should Need A Friend
  • 2-стэп ґэрыдж, Брытанскі ґэрыдж
    • MJ Cole - Crazy Love
  • Хуткасны ґэрыдж
    • Baby Bumps - How Are You Feeling
  • Клюбны ґэрыдж
    • Klubbheads - Kickin' Hard
  • Лэфт-філд гаўс
    • Kelley Polar - The Rooms in My House Have Many Parties
  • Кіслотны джаз
    • Nuke Anarchy - Acid Jazz
  • Гэта гаўс
    • DJ Funk - Face Down