Вікіпэдыя:Праект:Правілы
Люба вітаем на Вікіпраекце «Правілы»!
Праект уяўляе зь сябе пляцоўку, прызначаную для працы над правіламі й рэкамэндацыямі беларускай Вікіпэдыі. Гэта ўключае ў сябе стварэньне новых, а таксама сыстэматызацыю ўжо існуючых правілаў і рэкамэндацыяў. Вынікі гэтай працы закранаюць усіх удзельнікаў Вікіпэдыі, таму важна, каб яна была ўзгодненая паміж усімі ўдзельнікамі праекту, а таксама ўлічвала меркаваньні як мага большай колькасьці зацікаўленых.
Асноўныя задачы
[рэдагаваць крыніцу]- Сыстэматызацыя і структураваньне правілаў і рэкамэндацыяў.
- Аналіз правілаў на працаздольнасьць, адпаведнасьць здароваму сэнсу і заканадаўству.
- Ліквідацыя супярэчнасьцяў паміж лякальнымі і фундамэнтальнымі правіламі.
Фундамэнтальныя правілы
[рэдагаваць крыніцу]Калі стваралася Вікіпэдыя, яе фундатарамі былі закладзеныя асноўныя правілы, якія не падлягаюць абмеркаваньню. Арыгінал гэтых правілаў знаходзіцца на meta:Founding principles. Пераклад жа іх наступны:
Некаторыя асаблівасьці праектаў фундацыі Вікімэдыя вызначаны самім фондам і не падлягаюць абмеркаваньню. Часта тыя, хто прынцыпова нязгодны зь імі, вымушаныя пакінуць праект. У ліку гэтых прынцыпаў:
Некаторыя зь вікі-праектаў, не прыналежныя да фундацыі Вікімэдыя, значна адрозьніваюцца ў сваіх прынцыпах. Напрыклад, h2g2 і некаторыя іншыя маюць рэдакцыйныя рады, якія рэцэнзуюць артыкулы. Праект Фрэда Бодэра Wikinfo выкарыстоўвае прыязны падыход, а не нэўтральны, як у Вікіпэдыі. Праект Лары Сэнгера Citizendium адрозьніваецца тым, што для рэдагаваньня артыкулаў там трэба быць зарэгістраваным удзельнікам. |
||
Беларускія правілы
[рэдагаваць крыніцу]Ніжэй падаецца сьпіс правілаў і рэкамэндацыяў беларускай Вікіпэдыі (ужо прынятых; па якіх ідзе галасаваньне; ці якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі). Зялёным колерам пазначаная квінтэсэнцыя асноватворных прынцыпаў, якія яшчэ завуцца слупамі Вікіпэдыі. Гэтыя прынцыпы не падлягаюць абмеркаваньню ці аспрэчваньню. Блакітным — правілы, якія дэталёва тлумачаць гэтыя прынцыпы.
Што зрабіць
[рэдагаваць крыніцу]- Пераклад сайту Вікімэдыі на беларускую мову. Ініцыяльнае абмеркаваньне можна правесьці тут.
- Аўтарскія правы — правіла выглядае трохі недапрацаваным, прапануецца перапрацаваць тэкст з улікам падобных правілаў у іншых моўных падзелах, і ініцыяваць зьмены ў правілы ў адпаведнасьці з існай мэтадалёгіяй.
- Перакласьці сюды некалькі ўзораў дазволаў на выкарыстаньне матэрыялаў.
Мэтадалёгія
[рэдагаваць крыніцу]Стварэньне правілаў і рэкамэндацыяў, таксама як і ўнясеньне зьменаў у іх адбываецца наступным чынам:
- Адзін ці група сталых удзельнікаў фіксуюць свой пазытыўны вопыт стварэньня ці рэдагаваньня артыкулаў у пэўным дакумэнце, па якім дасягаецца кансэнсус сярод астатніх удзельнікаў.
- Удзельнік ці, зноў жа, група ўдзельнікаў прапануе ўнесьці зьмену ў існую практыку рэдагаваньня і спрабуе знайсьці кансэнсус у рэалізацыі гэтай зьмены сярод астатніх удзельнікаў, прапануючы суполцы дакумэнт, у якім зафіксаваная сутнасьць зьмены.
- Джымі Ўэйлз, Рада Павераных ці распрацоўшчыкі робяць заявы (задакумэнтаваныя і абавязковыя для падпарадкаваньня), якія тычацца прынамсі аўтарскіх правоў, прававых аспэктаў, загрузкі сэрвэраў.
Фактычна, першы з гэтых варыянтаў і зьяўляецца асноўнай крыніцай правілаў і рэкамэндацыяў. Іншымі словамі, трэба спачатку папрацаваць у нейкім кірунку, сутыкнуцца з праблемай, з рознымі падыходамі, паспрачацца, дасягнуць кансэнсусу і толькі тады прапаноўваць правіла. У гэтым выпадку яно аказваецца «адшліфаваным» і звычайна «праходзіць». Калі ж правіла гіпатэтычнае, то верагоднасьць дасягнуць па ім кансэнсусу не вялікая.
Перад тым, як нейкая добрая і сталая практыка стварэньня і рэдагаваньня матэрыялаў афармляецца ў выглядзе афіцыйнага правіла ці рэкамэндацыі, яна праходзіць стадыю прапановы — гэта праект правіла ці рэкамэндацыі, па якім кансэнсус яшчэ не дасягнуты, ці які яшчэ абмяркоўваецца.
Адхіленыя прапановы — тыя прапановы правілаў, па якіх цягам разумнага часу пагадненьне так і не было дасягнутае. Каб прапанова была адхіленая не абавязкова, каб яна была безумоўна адхіленая пераважнай бальшынёй удзельнікаў. Калі меркаваньні ўдзельнікаў нэўтральныя ці кансэнсус незразумелы і не назіраецца прагрэс, тады гэта таксама зьяўляецца падставай адхіліць прапанову. Невялікая дапрацоўка праекту прапановы наўрад ці здольная зьмяніць сытуацыю кардынальна і ў гэтым выпадку рэкамэндуецца перапрацаваць прапанову поўнасьцю, верагодна падышоўшы да яе зь іншага боку.
Шаблёны
[рэдагаваць крыніцу]{{Правіла}} :
Гэтая старонка — частка правілаў Вікіпэдыі. Пададзеным тут нормам мусяць падпарадкоўвацца ўсе ўдзельнікі. Перад рэдагаваньнем упэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, сьпярша абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
{{Плянаванае правіла}} :
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці правіла Вікіпэдыі.
|
{{Рэкамэндацыя}} :
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
{{Плянаваная рэкамэндацыя}} :
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі.
|
{{Адхіленая прапанова}} :
На гэтай старонцы знаходзіцца адхіленая прапанова правіла ці рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Калі вы жадаеце высунуць гэтую прапанову ізноў, напішыце аб гэтым у адпаведны форум. |
{{Сьцісла}} :
Асноўны сэнс сьцісла: {{{1}}} |
Удзельнікі
[рэдагаваць крыніцу]- Дзьмітры Юрцэвіч зь 19 ліпеня 2008 г. (стваральнік і каардынатар)
- Wizardist г +у, з 28 лютага 2010 г.
- Kazimier Lachnovič з 11 верасьня 2018 г.
- Ліцьвін з 11 верасьня 2018 г.