Блёк
Выгляд
Блёк — простая мэханічная прылада, якая дазваляе рэгуляваць сілу, вось якой замацавана пры ўздыме грузаў, не падымаецца і не апускаецца. Уяўляе сабой кола з жолабам па акружнасьці, якое верціцца вакол сваёй восі. Жолаб прызначаны для ліны, ланцуга, рамяня і г. п. Вось блёка зьмяшчаецца ў абоймах, прымацаваных на бэлькі ці сьцяны, такі блёк называецца нерухомым, а калі да гэтых абоймаў прымацоўваецца груз, і блёк разам зь імі можа рухацца, то такі блёк называецца рухомым.
Нерухомы блёк ўжываецца для ўздыму невялікіх грузаў або для зьмены кірунку сілы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |