Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Бела-сіня-белы сьцяг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бела-сіня-белы сьцяг
Бела-сіня-белы сьцяг
Прапорцыі 2:3
Прыняты 28 лютага 2022

Бела-сіня-белы сьцяг (па-расейску: Бело-сине-белый флаг, БСБ) — сьцяг, які складаецца з трох гарызантальных роўнавялікіх стужак (белай, сіняй і белай), які стаў сымбалем антываенных пратэстаў у Расеі пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў лютым 2022 году падчас расейска-ўкраінскай вайны. Упершыню згаданы ў сетцы «Тўітэр» 28 лютага 2022 году[1], пасьля чаго атрымаў шырокі распаўсюд сярод расейскіх апазыцыйных сілаў.[2] Паводле слоў актывістаў, сьцяг у першую чаргу зьяўляецца сымбалем аб’яднаньня людзей за мір і свабоду[3]. Адзначалася таксама пераемнасьць з ранейшай вэрсыяй сьцяга Наўгародзкай дзяржавы. Адным з наважнейшых інстытутаў кіраваньня Наўгародзкай рэспублікі было «Наўгародзкае веча», якая абмяжоўвала паўнамоцтвы князя ў адрозьненьне ад Уладзімера-Суздальскага княства.

Легіён «Вольнай Расеі» выкарыстоўвае на нарукаўных шаўронах бела-сіне-белы сьцяг замест дзяржаўнага сіне-бела-чырвонага сьцяга Расейскай Фэдэрацыі[4][5].

Першым вядомым месцам выкарыстаньня бел-сіне-белага сьцяга стаў вэб-сайт віртуальнай дзяржавы Наўгародзкая Рэспубліка («Новеградеская республика»), які зьявіўся ў 2006 годзе (самыя першыя старонкі сайта ў вэб-архіве датаваныя 2010 годам)[6]. Сьцяг быў створаны на аснове тагачаснага афіцыйнага сьцяга Вялікага Ноўгарада[7]. Па словах стваральніка сайта, амэрыканскага праграміста Марціна Постумуса, праект задумваўся як прыклад альтэрнатыўнай гісторыі, у якой войскі Наўгародзкай рэспублікі разграмілі войскі Маскоўскага княства ў бітве пад Шэлонам[8].

У допісе ад 25 лістапада 2013 году карыстальнік ЖЖ truvor згадаў бел-сіня-белы наўгародзкі сьцяг «бяз герба Кацярыны» як «выдатны выбар для нашай будучай рэспублікі». Паводле яго словаў, «Ноўгарад, нават цалкам разбураны й растаптаны, — гэта прывід сапраўднай Русі. Ардынцы, якія прысвоілі сабе гісторыю Русі, несьвядома адчуваюць у Ноўгарадзе з магілы пагрозу паўстаньня Русі»[9].

Упершыню ён быў прапанаваны для выкарыстаньня ў якасьці альтэрнатыўнага сьцяга Расеі карыстальнікам «Жывога журнала» Андрэем Чудзінавым 22 жніўня 2019 году.

У дачыненьні да антываенных пратэстаў быў упершыню згаданы 28 лютага 2022 году адным з карыстальнікаў «Твітэра», пасьля чаго атрымаў шырокі распаўсюд сярод антываеннай апазыцыі — сьцяг пачалі выкарыстоўваць на мітынгах, шэсьцях, дэманстрацыях і іншых акцыях пратэсту, а таксама на адпаведных малюнках і плякатах[2]. Сьцяг выкарыстоўваўся на антываенным мітынгу ў Тбілісі (Грузія), а таксама на мітынгах на Кіпры й у Екацярынбургу[10][11][12].

Як паведамляюць некаторыя актывісты, асноўнае адрозьненьне ад дзяржаўнага расейскага сьцяга — адсутнасьць чырвонай стужкі — і ёсьць сымбаль пратэсту, паколькі менавіта гэтак сьцяг адвяргае культ вайны, ваеннай экспансіі, паказвае новую старонку расейскай гісторыі, дзе няма месца самадзяржаўю, мілітарызму, культу ґвалту й крыві. На іх думку, выгляд сьцяга быў натхнёны сымболікай дзяржаўнага пэрыяду Наўгародзкай рэспублікі, якая, як заяўляюць актывісты, была цэнтрам Паўночнай Русі і зьяўляецца адзіным прэтэндэнтам на званьне сапраўднай дэмакратыі ў гісторыі Расеі. Асаблівым сымбалізмам называюць падабенства зь бел-чырвона-белым сьцягам. Самі колеры, на думку некаторых актывістаў, характарызуюць мір, чысьціню, разважлівасьць (белы колер), а таксама праўду і справядлівасьць (блакітны колер)[3][13][14].

Дзяржаўны сьцяг Расеі з 1991 па 1993

Сярэдняя блакітная стужка па колеры блізкая да такой у расейскага сьцяга, які выкарыстоўваўся ў пэрыяд з 1991 па 1993 год.

Процідзеяньне з боку органаў улады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сакавіка 2022 году жыхарка Масквы Ганна Дубкова была затрымана супрацоўнікам паліцыі ў рамках пляна «Перахват» з-за разьмешчанага на сваім аўтамабілі бела-сіня-белага сьцяга. У складзеным пасьля затрыманьня пратаколе сьцьвярджаецца, што расфарбоўка сьцяга «абазначае сымбаль антываенных пратэстаў, распаўсюджаны сярод апазыцыйных сілаў». Ганна Дубкова была прысуджана Прэсьненскім судом да арышту на тэрмін 15 сутак па артыкуле 19.3 КоАП[15].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]