Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Асэр (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асэр
Поўная назва Association de la Jeunesse Auxerroise
Заснаваны 1905
Горад Асэр, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Ль’Абэ-Дэшам
Умяшчальнасьць: 24 493
Прэзыдэнт Гі Катрэ[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2023—2024 Ліга 2, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Асэ́р» (па-француску: Association de la Jeunesse Auxerroise) — францускі футбольны клюб з гораду Асэру. Заснаваны ў 1905 годзе. Чэмпіён Францыі 1996 году і чатырохразовы ўладальнік Кубка Францыі.

Клюб «Асэр» быў заснаваны ў 1905 годзе абатам Эрнэстам Абэ Дэшамам. Ад пачатку каманда брала ўдзел у розыгрышы каталіцкай лігі, стаўшы адным зь лідэраў першынства. У 1908 годзе асэрцы нават дасягнулі фіналу каталіцкай лігі, дзе зьведалі сакрушальную паразу зь лікам 8:1. Па заканчэньні Першай сусьветнай вайны клюб страціў сваю базу, але айцец Дэшам набыў некалькі кавалкаў зямлі ўздоўж Ёны, дзе пазьней быў пабудаваны стадыён імя абата Дэшама.

«Асэр» упершыню згуляў у Лізе 1 24 ліпеня 1980 году ў матчы супраць «Бастыі», які ладзіўся ў Тулёне. Асэрцы прагулялі матч зь лікам 2:0. 20 лістапада 1980 году да шыхтаў клюб далучыўся Анджэй Шармах, які атрымаў згоду на пераезд у Францыю ад Польскага футбольнага зьвязу. Ужо праз два дні польскі нападнік у хатнім матчы супраць ліёнскага «Алімпіку» забіў першы з сваіх дзевяноста чатырох галоў у найвышэйшай лізе Францыі. Дэбютны сэзон клюбу ў элітным дывізіёне быў адметны двума падзеямі. Першай зь іх была перамога над «Пары Сэн-Жэрмэн» у Парыжы. Гульня адбылася 13 сьнежня 1980 году, а матч скончыўся зь лікам 2:3 на карысьць гасьцёў. 7 красавіка 1981 году асэрцы ў гасьцявым матчы супраць «Нанту» здабылі перамогу зь лікам 1:0. Адметнасьць палягала ў тым, што нанцкі клюб не прагульваў у хатніх матчах цягам пяці гадоў, давёўшы сэрыю да 92-х гульняў, то бок сэрыя трывала з 15 красавіка 1976 году. Тым ня менш, у першых сэзонах клюб зважаўся адным з аўтсайдэраў.

У сэзоне 1983—1984 гадоў «Асэр» упершыню узьняўся на подыюм, заняўшы трэцяе месца. Гулец каманды Патрыс Гаранд стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату з дваццацьцю адным голам. Праз некалькі тыдняў Гаранд здабыў залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Лос-Анджэлесе у складзе алімпійскай зборнай Францыі, а асэрскія футбалісты Жаэль Батс і Жан-Марк Фэрэры ў складзе нацыянальнай зборнай Францыі сталі пераможцамі чэмпіянату Эўропы 1984 году. Каб узмацніцца «Асэр» склаў дамову зь Мішэлем Н’Гомам, які да гэтага абараняў колеры «Пары Сэн-Жэрмэн». Падчас перадсэзонкі нова нападнік забіў пяць галоў у дзесяці гульнях, але перад пачаткам сэзону 12 жніўня 1984 году загінуў у Парыжы у выніку дарожна-транспартнага здарэньня. У сэзоне 1984—1985 гадоў «Асэр» упершыню ў сваёй гісторыі ўзяў удзел у эўракубках, згуляўшы ў Кубку УЭФА. Дэбют у Эўропе быў няўдялым. Гэтак, у першай сустрэчы, якая адбылася ў Лісабоне, «Асэр» атрымаў паразу ад «Спортынгу» зь лікам 2:0. 3 кастрычніка ў матчы ў адказ французы адгулялі два мячы, дзякуючы дублю Шармаха, але ў дадатковым часе партугальцы самі ўлучылі два гады ў браму гаспадароў. Тым ня менш, дзякуючы перамозе «Манака» ў Кубку Францыі, «Асэр» кваліфікаваўся ў Кубак УЕФА і на наступны год.

У міжсэзоньні 1985 году Жаэль Батс перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн», а каб замяніць гульца «Асэр» склаў кантракт з Бруна Мартыні. У Кубку УЭФА асэрцы згулялі супраць «Міляну». У першым матчы «Асэр» перамог зь лікам 3:1, але ў матчы ў адказ французы атрымалі паразу зь лікам 3:0, што азначыла выбыцьцё «Асэру» з эўракубка. У лізе каманда фінішавала сёмай, а ў айчынным кубку «Асэр» дакрочыў да чвэрцьфіналу. У сэзоне 1986—1987 гадоў клюб заняў чацьвертае месца ды зноў вылецеў у першым раўндзе Кубка УЕФА ў наступным сэзоне, ня здолеўшы пераадоліць супраціў грэцкага «Панатынаікосу». У наступныя сэзоны каманда сканчвала розыгрышы ў першай палове турнірнай табліцы ды даходзіла да апошніх стадыяў Кубка Францыі. У Кубку УЭФА 1989—1990 гадоў «Асэр» нарэшце пераадолеў свой першы раўнд, дакрочыўшы ажно да чвэрцьфіналу, дзе толькі італьянская «Фіярэнтына» спыніла бургундцаў. У тым жа сэзоне французы спыніліся шостымі ў чэмпіянаце. Улетку 1990 году «Асэр» прадаў Базыля Балі, але прыдбалі Энца Шыфа, Алена Роша і Зьбігнева Качмарака. У выніку каманда фінішавала на трэцім месцы пасьля двухтыднёвага лідэрства ў чэмпіянаце.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Нігерыі Аб Габрыел Оша 1998
4 Сьцяг Бразыліі Аб Жубал (капітан) 1993
5 Сьцяг Францыі Аб Тэо Пэенар 1994
6 Сьцяг Марока Аб Саад Агузул 1997
8 Сьцяг Францыі ПА Натан Бюаі-Кіяля 2004
9 Сьцяг Канады Нап Тэо Бэр 1999
10 Сьцяг Францыі Нап Гаэтан Пэрэн 1996
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эрас Мадзі 2001
14 Сьцяг Ганы Аб Гідэон Мэнса 1998
16 Сьцяг Францыі Бр Данаван Леон 1992
17 Сьцяг Малі Нап Лясын Сынаяко 1999
18 Сьцяг Сэнэгалу ПА Асан Дыюсэ 1997
19 Сьцяг Францыі Нап Флярыян Ае 1997
20 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Сыналі Дыямандэ 2001
21 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Лясо Кулібалі 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Кі-Яна Гувэр (ар. Ўулвз) 2002
24 Сьцяг Францыі Аб Анж-Ляік Н’Гата 2003
25 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Амэд Жуніёр Траарэ (ар. Борнмут) 2000
26 Сьцяг Францыі Аб Поль Жалі 2000
27 Сьцяг Францыі ПА Кевін Дануа 2004
29 Сьцяг Францыі ПА Бэн Віядэр 2005
30 Сьцяг Францыі Бр Том Нэгрэль 2003
37 Сьцяг Францыі Бр Рафаэль Адыкеам 1990
40 Сьцяг Францыі Бр Тэо Дэ Пэрсэн 2001
42 Сьцяг Ганы ПА Эліша Авюсю 1997
45 Сьцяг Японіі Нап Ада Анайву 1995
92 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Клеман Акпа 2001
97 Сьцяг Мадагаскару ПА Раян Равэльсун 1997
Сьцяг Францыі Нап Нікаля Мэрсье 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]