Аль-Таавун Бурайда
Аль-Таавун | |
Заснаваны | 1956 |
---|---|
Горад | Бурайда, Саудаўская Арабія |
Стадыён |
Кароль Абдула Спортс-Сіці Умяшчальнасьць: 25 000[1] |
Чэмпіянат | Про-ліга |
· 2023—2024 | 4 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы altaawounfc.com/ar (ар.) |
«Аль-Тааву́н» (па-арабску: نادي التعاون لكرة القدم) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Бурайда. Заснаваны ў 1956 годзе. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кароль Абдула Спортс-Сіці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Аль-Таавун» быў заснаваны ў 1956 годзе пад назвай «Аль-Шабаб», а фундатарам клюбу стаў Салег Аль-Вабілі. Праз чатыры гады пасьля закладаньня клюбу, у 1960 годзе структура была афіцыйна зарэгістраваная як прафэсійны клюб. 25 траўня 1990 году «Аль-Таавун» упершыню дакрочыў да фіналу Кубка караля 1990 году, дзе пазмагаўся за тытул з «Аль-Насэрам». Аднак, у выніку клюб зьведаў паразу зь лікам 0:2. Дайшоўшы да фіналу, бурайдзкі клюб стаў другой камандай Першага дывізіёну, якая дакрочыла да фіналу пасля «Эль-Рыяду» ў 1978 годзе. У сэзоне 2009—2010 гадоў клюб упершыню за больш чым трынаццаць гадоў атрымаў павышэньне ў Прафэсійную лігу, заняўшы 2-е месца ў першым дывізіёне. Апошні раз яны выступалі былі ў найвышэйшым дывізіёне ў сэзоне 1997—1998 гадоў. 29 траўня 2016 году «Аль-Таавун» упершыню кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў АФК, заняўшы чацьвёртае месца ў лізе паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «King Abdullah Sport City Stadium». Saudi Pro League Statistics.
- ^ «رسمياً.. التعاون يتأهل إلى دوري أبطال آسيا».