Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Інкунабула

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нюрнбэрская хроніка. Інкунабула выданьня 1493 року.

Інкунабула (ад лац. Incunabula — калыска, пачатак) — кнігі, выдадзеныя ў Эўропе ад пачатку кнігадрукаваньня і да 1 студзеня 1501 г. Выданьні гэтага пэрыяду вельмі рэдкія, бо іхні наклад складаў 100—300 асобнікаў, радзей — 1000 і больш.

Апісаньне і мінуўшчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмін упершыню выкарыстаны Бэрнардам фон Малінкротам ў 1639 року ў памфлеце «De ortu et progressu artis typographicae» («Разьвіцьцё прагрэсу друкарскага мастацтва») і замацаваўся ў XVIII стагодзьдзі.

Першапачаткова інкунабулы вонкавым выглядам нагадвалі рукапісныя кнігі (адсутнасьць тытульнага аркушу, выходныя зьвесткі ў канцы тэксту ў каляфоне, рукапіснае афармленьне ініцыялаў, рубрык-заставак). Паступова яны набылі рысы друкаванай кнігі. Друкавалі інкунабулы пераважна гатычным шрыфтам. Пры наборы выданьняў антычных аўтараў і пісьменьнікаў-гуманістаў карысталіся шрыфтам лацінскай альфабэтнай сыстэмы, у 1480—1490-я гг. — глаголіцай і кірыліцай[1].

Інкунабулы дзеляць на два тыпы: ксыляграфічныя і друкарскія. Друкарскім чынам была выкананая Біблія Гутэнбэрга. Некаторыя аўтары лічаць інкунабуламі выданьні, выкананыя толькі друкарскім чынам.

Асноўнымі пакупнікамі інкунабул былі навукоўцы, шляхта, адвакаты і сьвятары. Як правіла, інкунабулы друкаваліся гатычным шрыфтам без абзацаў.

Пералік бібліятэк са зборамі інкунабул

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самымі вялікімі зборамі інкунабул валодаюць:

Інкунабулаў беларускага паходжаньня няма, але яны вядомы на Беларусі з XV—XVI стст. Найчасьцей іх прывозіла зь іншых краін моладзь, якая вучылася ў Кракаве, Ляйпцыгу, Падуі, Балёньні й інш. Паводле каталёгаў XVI—XVIII стст. інкунабулы меліся ў бібліятэках манастыроў, навучальных устаноў, кнігазборах прыватных асоб. Захаваліся інкунабулы зь бібліятэкі Радзівілаў (11 зь іх у бібліятэцы Расейскай АН), зь бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах (З). У бібліятэках Вільні захоўваецца больш за 100 інкунабул з розных гарадоў Беларусі, у тым ліку з Горадні (зь бібліятэк кляштараў дамініканцаў і кармэлітаў, езуіцкага калегіюму), зь Нясьвіжу, Слоніму, Дзярэчыну, Жыровіцкага манастыра базылянаў (Слонімскі раён), з манастыроў Полацку, Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі й інш. Шмат інкунабул зьберагалася ў прыватных калекцыях магнатаў[1].

4 экзэмпляры інкунабул зьберагаюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай АН Беларусі[1].

  1. ^ а б в Збралевіч Л. І. Інкунабулы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 С. 262.
  2. ^ Die Bayerische Staatsbibliothek in Zahlen – 2022 (ням.) — Баварская дзяржаўная бібліятэка. Лічбы і факты.
  3. ^ BAVIC : the history (анг.) Архіўная копія ад 16 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Путеводитель по фондам Отдела редких книг Российской национальной библиотеки / под общ. ред. А.В. Лихоманова ; науч. ред. Н.В. Николаев. — Санкт-Петербург: РНБ, 2015. — С. 3. — ISBN 978-5-8192-0483-2
  5. ^ Інкунабулы ў Бадліянскай бібліятэцы
  6. ^ Выставочный проект На благое просвещение: Румянцевский музей, Московский период. — Индрик, 2005. — ISBN 978-5-85759-308-0
  7. ^ Incunabula Cataloguing Project (анг.). Cambridge University Library. Архіўная копія ад 7 студзеня 2012 г.
  8. ^ Bestandsübersicht  (ням.). Staatsbibliothek zu Berlin (13 лістапада 2023).
  9. ^ Калекцыя бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэта