The Prodigy
The Prodigy | |
Гады | 1990 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Эсэкс, Англія, Вялікабрытанія |
Мова | ангельская |
Жанр | бігбіт, брэйкбіт |
Выдавец | Take Me To The Hospital, Ragged Flag, Cooking Vinyl, XL, Beggars Banquet, Mute, Maverick, Warner Bros., Elektra, Cooking Vinyl |
Удзельнікі | Ліям Гаўлет, Кіт Флінт, Maxim Reality |
Узнагароды і прэміі | |
theprodigy.com |
The Prodigy — культавы брытанскі музычны гурт, утвораны ў 1990 годзе, арыентаваны на электронную музыку. The Prodigy стварылі непаўторнае гучаньне, выкарыстоўваючы элемэнты розных стыляў — ад рэйву, гардкор-тэхна, індастрыялу і брэйкбіту да электроннага року і панк-вакалу. Да пачатку сакавіка 2019 году ў склад гурта ўваходзілі Ліям Гаўлет (клявішнік і кампазытар), Кіт Флінт (танцор і вакаліст, памёр 4 сакавіка 2019 году[1]) і Maxim Reality (МС і вакаліст). Раней удзельнікамі былі Лірой Торнгіл (танцор і клявішнік) з 1990 да 2000 году і танцаўшчыца Шаркі, што пакінула гурт напачатку кар’еры. Зьявіўшыся на андэграўнднай рэйв-сцэне напачатку 1990-х гадоў, гурт з таго часу мае культавую папулярнасьць і вядомасьць у сьвеце.
Абраная дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Студыйныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Experience (21 верасьня 1992)
- Music for the Jilted Generation (4 ліпеня 1994)
- The Fat of the Land (30 чэрвеня 1997)
- Always Outnumbered, Never Outgunned (23 жніўня 2004)
- Invaders Must Die (23 лютага 2009)
- The Day Is My Enemy (2015)
- No Tourists (2018)
Канцэртныя альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- World’s on Fire (23 мая 2011)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]The Prodigy — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |