Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

TED

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лягатып фундацыі.
Куратар канфэрэнцыі TED Крыс Андэрсан.

TED (абрэвіятура ад анг. Technology Entertainment Design — «тэхналёгіі, развагі, дызайн») — прыватная некамэрцыйная фундацыя ў ЗША, вядомая ў першую чаргу сваімі штогадовымі канфэрэнцыямі, якія праводзяцца ад 1984 году ў Монтэрэі (Каліфорнія , ЗША). Ад 2009 году канфэрэнцыя адбываецца ў Лонг-Біч у Каліфорніі.

Місіяй канфэрэнцыі зьяўляецца распаўсюджаньне ўнікальных, вартых увагі, ідэяў ( «ideas worth spreading), выбраныя лекцыі даступныя на вэб-сайце канфэрэнцыі. Тэмы, якія абмяркоўваюцца на канфэрэнцыі, разнастайныя: навука, мастацтва, дызайн, палітыка, культура, бізнэс, глябальныя праблемы, тэхналёгіі і развагі. У канфэрэнцыі ў свой час бралі ўдзел такія вядомыя людзі, як прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, Нобэлеўскія ляўрэаты Джэймз Ўотсан і Мюрэй Гел-Ман, заснавальнік Вікіпэдыі Джымі Ўэйлз і іншыя.

Куратарам канфэрэнцыі і яе сталым вядучым зьяўляецца Крыс Андэрсан.

Упершыню канфэрэнцыя TED была праведзеная ў 1984 годзе. Яе арганізатарамі былі Рычард Сол Вурмэн і Гары Маркс. На ёй былі прэзэнтаваныя толькі што распрацаваны кампутар Macintosh і створаны «Соні» кампакт-дыск. Матэматык Бэнуа Мандэльброт прадэманстраваў практычнае выкарыстаньне створанай ім тэорыі фракталаў, а спэцыяліст па штучным інтэлекце Марвін Мінскі абмеркаваў новую мадэль розуму.

Ад 1990 году канфэрэнцыя стала адбывацца штогадова. Ад 2001 году правы на правядзеньне канфэрэнцыі належаць Sapling Foundation і заснавальніку гэтай фундацыі Крысу Андэрсану.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

TEDсховішча мультымэдыйных матэрыялаў