Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

AKB48

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
AKB48

AKB48 выступае ў Францыі на Japan Expo ў 2009 годзе
Гады 2005 — цяперашні час
Краіна
Месца ўтварэньня квартал Акіхабара, Токіё, Японія
Мова японская
Жанр j-pop, поп
Выдавец AKS
DefSTAR Records
You, Be Cool!/King Records
Удзельнікі Team A
Team K
Team B
Team 4
Узнагароды і прэміі
akb48.co.jp
youtube.com/AKB48

AKB48 (эйкэйбі́ фотіэ́йт, яп. э:кэ:бі: фо:ціэйто) — японская дзявочая поп-група з гораду Токіё. Яна была заснавана вядомым паэтам-сьпеўнікам і прадусарам Ясусі Акімото[1][2][3], які зьяўляецца аўтарам тэкстаў усіх іх песень.

AKB48 названая ў гонар такійскага кварталу Акіхабара, які для сьцісласьці называюць проста «Акіба». У Акіхабаре, на восьмым паверсе магазіну Don Quijote, разьмешчаны ўласны тэатар групы[4].

AKB48 была створана на базе гэтага тэатру ў 2005 годзе. Ідэя Акімото складалася ў тым, каб стварыць групу, прыхільнікі якой маглі б папросту наведаць тэатар і ўбачыць сваіх куміраў[1][2]. Група й цяпер выступае там амаль кожны дзень[3], але зараз жадаючых пайсьці столькі, што квіткі распаўсюджваюцца толькі празь лятарэю.

AKB48 занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як «самая шматлікая поп-група» ў сьвеце[5][6]. У цяперашні час яна складаецца з чатырох «каманд»: Team A, Team K, Team B й Team 4, і ўсяго ў групе 59 дзяўчын (па стане на 2 верасьня 2011 году)[7].

Папулярнасьць групы ў Японіі дасягнула фэномэнальных вышынь. Апошнія дзесяць сынглаў AKB48 дасягнулі першага месца ў штотыднёвым чарце кампаніі Орыкон[8], прычым два іх сынгла сталі самымі прадаванымі за ўвесь 2010 год[9], яшчэ два за ўсю першую палову 2011 году[10], а апошнія два паставілі рэкорд сутачных продажаў. Ні адзін сынгл да гэтага ў Японіі ня прадаваўся мільённым накладам за адзін дзень, а групе AKB48 гэта ўдалося ўжо двойчы[11].

(«Каманда А» (Ті:м Эй, па-японску: チームA, Ці:му Э:))

(«Каманда К» (Ті:м Кэй, па-японску: チームK, Ці:му Кэ:))

(«Каманда B» (Ті:м Бі:, па-японску: チームB, Ці:му Бі:))

(«Каманда 4» (Ті:м Фо:, па-японску: チーム4, Ці:му Фо:))

Год Назва Заўвагі Найвышэйшая пазіцыя Продажы
(Oricon)
Oricon
Weekly
Singles
Chart
[8]
Billboard
Japan
Hot
100
*
[12]
RIAJ
Digital
Track
Chart*
[13][2]
2006 1 «Sakura no Hanabiratachi» (па-японску: 桜の花びらたち) Самастойна выпушчаныя 10 48 000
2 «Skirt, Hirari» (па-японску: スカート、ひらり) 13 21 000
1 «Aitakatta» (па-японску: 会いたかった) Дэбютны сынгл; выпушчаны DefSTAR Records 12 32** 24 000
2007 2 «Seifuku ga Jama o Suru» (па-японску: 制服が邪魔をする) 7 26 000
3 «Keibetsu Shiteita Aijō» (па-японску: 軽蔑していた愛情) 8 23 000
4 «BINGO!» 6 28 000
5 «Boku no Taiyō» (па-японску: 僕の太陽) 6 32 000
6 «Yūhi o Miteiru ka?» (па-японску: 夕陽を見ているか?) 10 20 000
2008 7 «Romance, Irane» (па-японску: ロマンス、イラネ) 6 22 24 000
8 «Sakura no Hanabiratachi 2008» (па-японску: 桜の花びらたち2008) 10 26 26 000
9 «Baby! Baby! Baby!» Лічбавы сынгл ×
10 «Ōgoe Diamond» (па-японску: 大声ダイヤモンド) Першы сынгл на King Records 3 13 51** 102 000
2009 11 «10nen Zakura» (па-японску: 10年桜, Jūnen Zakura) 3 13 131 000
12 «Namida Surprise!» (па-японску: 涙サプライズ!) 2 5 28 175 000
13 «Iiwake Maybe» (па-японску: 言い訳Maybe) 2 2 11 156 000
14 «RIVER» 1 2 17 265 000
2010 15 «Sakura no Shiori» (па-японску: 桜の栞) 1 1 15 412 000
16 «Ponytail to Chouchou» (па-японску: ポニーテールとシュシュ) 1 1 4 753 000
17 «Heavy Rotation» (па-японску: ヘビーローテーション) 1 1 1 850 000
18 «Beginner» 1 1 2 1 040 000
19 «Chance no Junban» (па-японску: チャンスの順番) 1 1 12 702 000
2011 20 «Sakura no Ki ni Narō» (па-японску: 桜の木になろう) 1 1 3 1 080 000
«Dareka no Tame ni ~What can I do for someone?~» Лічбавы дабрачынны сынгл 17 2
21 «Everyday, Kachūsha» (па-японску: Everyday、カチューシャ) 1 1 1 1 583 000
22 «Flying Get» (па-японску: フライングゲット) Выд. 24 жніўня 2011 г. 1 1 1 1 579 000
23 «Kaze wa Fuiteiru» (па-японску: 風は吹いている) Выд. 26 кастрычніка 2011 г. 1 1 1 1 368 000
22 «Ue kara Mariko» (па-японску: 上からマリコ) Выйдзе 7 сьнежня 2011 г.

* Хіт-парад Billboard Japan Hot 100 выходзіць з лютага 2008 году, RIAJ Digital Track Chart выходзіць з красавіка 2009 году.
** у 2010 годзе

Студыйныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год Альбом Пазіцыя Продажы
(Oricon)
Сэртыфікацыя
(RIAJ)
Oricon
Weekly
Albums
Chart
[14]
2008 1 SET LIST ~Greatest Songs 2006–2007~ (па-японску: SET LIST~グレイテストソングス 2006-2007~)

  • Дата рэлізу: 1 лістапада 2008 г.
  • Перавыдадзены 14 красавіка 2010 г. пад назвай «SET LIST ~Greatest Songs~ Kanzenban» (па-японску: SET LIST~グレイテストソングス~完全盤)
  • Лэйбл: DefSTAR Records (DFCL-1429/30 (Limited), DFCL-1431 (Regular), DFCL-1653 (Kanzen)*)

29
2*
54 000
162 000*
Platinum (250 000+)[15]
2010 2 Kamikyokutachi (па-японску: 神曲たち)

  • Дата рэлізу: 7 красавіка 2010 г.
  • Лэйбл: King Records (KIZC-65/6 (Regular), NKCD-6512/3 (Theater))

1 540 000 Double Platinum[16]
2011 3 Koko ni Ita Koto (па-японску: ここにいたこと)

  • Дата рэлізу: 8 чэрвеня 2011 г.
  • Лэйбл: King Records (KIZC-90117/8 (Limited), KIZC-117/8 (Regular), NKCD-6546 (Theater))

1 818 000 Million (1 000 000+)[15]

* перавыданьне 2010 году

  1. ^ а б What is AKB48? / AKB48 (Official). AKB48. 2011-02-14. Праверана 2011-11-16.  (анг.)
  2. ^ а б в Japanese Idol Group AKB48 to Perform at MIPCOM. Reuters. 2009-07-28. Праверана 2011-11-16.  (анг.)
  3. ^ а б Girl idol group about mass exposure, fans. The Japan Times Inc.. 2010-08-24. Праверана 2011-11-16.  (анг.)
  4. ^ AKB48 Official Site|Where to see them. AKB48. 2011-11-02. Праверана 2011-11-16.  (анг.)
  5. ^ AKB48 is officially the world's biggest group. YeinJee's Asian Journal. 2010-11-15. Праверана 2011-11-16.  (анг.)
  6. ^ Guinness Worlds Records - Largest pop group. Guinness World Records. Праверана 2011-11-16.  (анг.)
  7. ^ AKB48公式サイト|メンバー情報. AKB48. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  8. ^ а б AKB48のCDシングルランキング. Oricon Inc. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  9. ^ シングル年間ランキング-ORICON STYLE ランキング. Oricon Inc. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  10. ^ AKB48 :上半期売り上げ前年2.5倍の66億円 オリコン2冠. Mainichi Shimbun Digital Co., Ltd. 2011-06-22. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  11. ^ KB48、2作連続“初日ミリオン” 初日売上歴代最高の104.6万枚. Oricon Inc.. 2011-10-26. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  12. ^ Hot 100|JAPAN Charts|Billboard JAPAN. Billboard (Hanshin Contents Link Corporation & Prometheus Global Media, LLC.). Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  13. ^ 有料音楽配信チャート. Recording Industry Association of Japan. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  14. ^ AKB48のCDアルバムランキング. Oricon Inc. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  15. ^ а б 2011年6月度 認定作品. Recording Industry Association of Japan. Праверана 2011-11-16.  (яп.)
  16. ^ 2010年12月度 認定作品. Recording Industry Association of Japan. Праверана 2011-11-16.  (яп.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

AKB48сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Афіцыйны канал AKB48 на YouTube

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]