Manic Miner
Manic Miner | |
Дата выпуску | 1983 |
---|---|
Жанр | плятформавая гульня |
Стваральнікі | |
Распрацоўнік | Мэт’ю Сьміт |
Выдаўцы | Bug-Byte[d], Software Projects[d] і Amsoft[d] |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | ZX Spectrum, Amiga, Amstrad CPC, BBC Micro, Commodore 16, Commodore 64, DOS, Dragon 32/64, Game Boy Advance, Microsoft Windows, Mobile phones, MSX, Oric 1, SAM Coupé, MTX |
Рэжым | адзінаасобная гульня |
Носьбіты | кампактная касэта[d] |
Кіраваньне | |
Manic Miner у Вікісховішчы |
Manic Miner (з анг. — «маніякальны шахцёр») — плятформавая кампутарная гульня, створаная Мэт’ю Сьмітам і выдадзеная ў 1983 року Bug-Byte. Першапачаткова распрацаваная для плятформы ZX Spectrum, пазьней перанесеная на мноства разнайстайных плятформаў і гульнявых кансоляў.
Гульня стала першай у сэрыі пра шахцёра Ўільлі і адной зь першых у жанры плятформавых гульняў. У 1984 і 1985 выйшлі яе працягі — Jet Set Willy і Jet Set Willy II.
Гульнявы працэс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульня мела выбітныя для свайго часу магчымасьці: музычнае суправаджэньне і гукавыя эфэкты, выдатны гульнявы працэс і маляўнічую графіку, няблага распрацаваную з улікам графічных абмежаваньняў ZX Spectrum.
Manic Miner стаў першай гульнёю для ZX Spectrum зь біпэрным музычным суправаджэньнем — гэта патрабавала пастаянных рэсурсаў працэсара і раней лічылася немагчымым. Аднак гэтая функцыя была рэалізаваная дзякуючы пастаяннаму пераключэньню часу CPU паміж музыкай і гульнёй (пра што сьведчыць «заіканьне» мэлёдыі ў інтэнсыўныя моматны). У якасьці музычнай дарожкі быў абраны ўрывак «У пячоры горнага караля» з твору Эдварда Грыга для п’есы Генрыка Ібсэна «Пэр Гюнт». Музыка, што грае на галоўнай застаўцы гульні — варыяцыя «Над сінім Дунаем» Ёгана Штраўса.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаючыся падземнай здабычай, шахцёр Ўільлі выпадкова натрапіў на стары, забыты шыхт капальні. Працягнуўшы вышукі, ён адкрыў сьляды забытай цывілізацыі, якая значна пераўзыходзіць нашую. З дапамогай робатаў яна праводзіла шахцёрскія працы глыбока пад зямлёю, шукаючы матэрыялы, неабходныя для яе разьвітае прамысловасьці. Пасьля стагодзьдзяў спакою і дастатку гэтая цывілізацыя была зьнішчаная вайною і зьнікла ў нэтрах мінуўшчыны, а мэханізмы стаялі пакінутыя. Аднак горназдабываючыя робаты ўвесь гэты час працягвалі працу, скапіўшы незьлічонае багацьце шляхетных мэталяў і мінэралаў. Ўільлі ўсьведамляе, што гэта ягоны шанец.
У гульні налічваецца 20 пячораў, у кожнай зь якіх шахцёр Ўільлі мусіць сабраць мігцячыя аб’екты перш, чым скончыцца запас тлену. Сабраўшы ўсе аб’екты, неабходна зайсьці ў мігцячы партал, каб перанесьціся ў наступную пячору. Пры гэтым трэба пазьбягаць сустрэчы з ворагамі, якія рухаюцца па прадвызначаных траекторыях з пастаяннай хуткасьцю. Ўільлі можа загінуць і пры падзеньні з занадта вялікай вышыні, таму трэба ўлічваць і блізкасьць да ворагаў, і спосабы адыходу.
На пачатку гульні Ўільлі мае тры жыцьці. За кожныя набраныя 10 000 пунктаў дадаецца дадатковае жыцьцё.
Успрыняцьце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіцкім выданьні часопісу «Computer & video games» 1983 року Manic Miner атрымаў узнагароду «Залаты джойстык» за лепшую гульню аркаднага жанру, і па выніках року заняў трэцяе месца ў гэтай намінацыі[1].
У 1993 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 6-е месца ў сьпісе 100 найлепшых гульняў усіх часоў па выніках апытаньня чытачоў і 25-е — па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[2].
У 2004 року вэрсія для ZX Spectrum заняла 1-е месца ў сьпісе найлепшых гульняў усіх часоў па выніках галасаваньня часопісу «Your Sinclair»[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Golden Joystick Awards // Computer & video games. — сакавік 1984. — В. 29. — С. 15.
- ^ Readers' Top 100 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, September 1993.
- ^ Top 50 Games of All Time // Your Sinclair. — Imagine Publishing, November 2004.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Manic Miner (анг.) на World of Spectrum
- Manic Miner на бачыне Curlie
- Manic Miner (анг.) на MobyGames
- Часопіс «Retro Gamer» пра стварэньне Manic Miner (анг.)
- Кампутарныя гульні 1983 году
- Гульні для Amiga
- Гульні для Amstrad CPC
- Гульні для BBC Micro і Acorn Electron
- Гульні для Commodore 16 і Plus/4
- Гульні для Commodore 64
- Гульні для DOS
- Гульні для Dragon 32
- Гульні для Game Boy Advance
- Гульні для MSX
- Гульні для Oric
- Гульні для SAM Coupé
- Гульні для ZX Spectrum
- Гульні для мабільных прыладаў
- Кампутарныя гульні, распрацаваныя ў Вялікабрытаніі
- Плятформавыя гульні