Эгер
Эгер | |||||
вуг. Eger | |||||
Базыліка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1235 | ||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Мэд’е: | Хэвэш | ||||
Прэзыдэнт места: | Ádám Mirkóczki[d][1] | ||||
Плошча: | 92,2 км² | ||||
Вышыня: | 165 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 56 429 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 612,03 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 96 | ||||
Паштовы індэкс: | 3300 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°53′56″ пн. ш. 20°22′29″ у. д. / 47.89889° пн. ш. 20.37472° у. д.Каардынаты: 47°53′56″ пн. ш. 20°22′29″ у. д. / 47.89889° пн. ш. 20.37472° у. д. | ||||
Эгер | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://eger.hu/, https://visiteger.com/en, https://visiteger.com/de, https://visiteger.com/pl, https://visiteger.com/cz, https://visiteger.com/ru |
Эгер (па-вугорску: Eger) — места на паўночным усходзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Хэвэшу. Насельніцтва на 2009 год — 56 429 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XI стагодзьдзі кароль Іштван I заснаваў ля падножжа гор Бюк эпіскапства, зь якога й вырас Эгер. У 1241 годзе яго амаль цалкам разбурылі татара-манголы. Пазьней на прыгонным узгорку была адбудавана эпіскапская рэзыдэнцыя, а ў даліне рачулкі Эгер — новы горад. У 1552 годзе туркі ў першы раз паспрабавалі захапіць горад, але дарэмна. Аднак у 1596 годзе крэпасьць усё-такі апынулася ў руках ворага, і Эгер на 91 год трапіў пад уладу турак. Тым часам у горадзе будуюцца мячэты, лазьні й мінарэты, якія захаваліся дагэтуль. Пасьля зыходу турак Эгер ізноў стаў эпіскапскім горадам. У той жа час і зьявіліся пабудовы ў стылі «эгерскага барока», якія вызначаюць сёньня аблічча гораду.
Эгер — бастыён він
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места й яго навакольле — гістарычны вінаробны раён Вугоршчыны. Жыхары ледзь не 1000 гадоў займаюцца гадоўляй вінаграду й вытворчасьцю такіх вінаў, як Эгерская Бычыная Кроў, Эгерская Леанька, Харшлявэлю з Дэўрэ. Пасьля зьмены рэжыму Эгерскі вінаробны раён стаў хутка разьвівацца. Плошча вінаградных плянтацыяў узрасла дзякуючы перанасаджэньню традыцыйных і новых гатункаў на найлепшыя капальні (Надзь-Эгед, Пайдаш). Укаранілі дзейсную ў новых заходніх вінных культурах сыстэму АОС. Апроч ужо дзейснага дзяржаўнага вінаробнага заводу стварылі некалькі сотняў маленькіх і сярэдніх, якія сталі хутка разьвівацца. Дзякуючы гэтаму значна павялічылася якасьць прадукцыі. Узрост самых старадаўніх вінных скляпоў перавышае 400 гадоў, але і ў нашы дні працягваецца будаўніцтва новых.
Геаграфія й транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места разьмешчана прыкладна за 130 кілямэтраў на паўночны ўсходу ад Будапэшту. У Эгер вядзе чыгуначная ветка ад магістралі Будапэшт — Мішкальц. Места злучана рэгулярным аўтобусным і чыгуначным паведамленьнем з Будапэштам і суседнімі месцамі. Час шляху на цягніку й аўтобусе да Будапэшту — 2—2,5 гадзіны.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крэпасьць
- Дом камітата
- Сабор Сьв. Яана
- Архіяпіскапскі палац
- Царква Сьв. Антонія
- Мінарэт
- Цыстэрыянская царква
- Бібліятэка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эгер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт мястэчка (вуг.)
- ^ а б Mirkóczki Ádám nyert Egerben (вуг.) — 2019. — ISSN 1217-9647