Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсьці да зьместу

Злачынства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
злачынства
сацыяльная праблема
Падкляса адправапарушэньне Рэдагаваць
Названа ў гонарAwan Рэдагаваць
Магчымыя прычыныантысацыяльныя паводзіны Рэдагаваць
Вывучаецца ўкрыміналёгія Рэдагаваць
Мае якасьцьdevelopmental stage of a criminal offence Рэдагаваць
Гісторыя тэмыгісторыя злачыннасьці Рэдагаваць
Зьяўляецца ўвасабленьнемзлачыннасьць Рэдагаваць
Практыкуеццазлачынец, рэцыдывіст Рэдагаваць
Agents of action have roleзлачынец Рэдагаваць
Agent class of actionчалавек, група людзей Рэдагаваць
Апрацоўвана, палегчана або кіраваназмаганьне са злачыннасьцю, папярэджаньне злачыннасьці Рэдагаваць
Ідэнтыфікатар WordLifthttps://data.wordlift.io/wl76541/entity/criminal Рэдагаваць

Злачы́нстваправапарушэньне, зьдзяйсьненьне якога цягне за сабой ужываньне да асобы мер крымінальнай адказнасьці.

Злачынствы могуць вылучацца з агульнай масы правапарушэньняў па фармальнай прыкмеце (усталяваньне за іх крымінальнага пакараньня, забарона крымінальным законам), а таксама па матэрыяльнай прыкмеце (высокая ступень небясьпекі іх для грамадзтва, істотнасьць прычыняльных імі парушэньняў правапарадку).

У 2010 годзе ўстановы пракуратуры ўлічылі 140 920 злачынстваў (1,5% ад ліку насельніцтва Беларусі), зь якіх сьледчым удалося раскрыць 60%[1]. 43,5% злачынстваў учынілі маладыя людзі ва ўзросьце 18—29 гадоў. Кожнае трэцяе раскрытае злачынства зьдзейсьнілі асобы ў стане алькагольнага ап’яненьня[2].

У 2013 годзе 75 % злачынстваў у Беларусі ўчынілі асобы, якія ня мелі працаўладкаваньня. На 2014 год палова раней судзімых у Беларусі паўторна ўчыняла злачынствы. Гэтаму спрыяла тое, што большасьць былых вязьняў сутыкалася на волі зь беспрацоўем і бяздомнасьцю. Таксама пашыраным быў разрыў стасункаў са сваякамі праз адмову ад зносінаў з асуджанымі. Часта тое выяўлялася ў разводзе. Таксама пашыранай зьявай была сьмерць бацькоў да выхаду асуджаных дзяцей на волю. У 2014 годзе Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа і Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі распачалі праект «Інтэграцыя былых асуджаных у грамадзтва» ў папраўчай калёніі № 15 і папраўчай установе № 44 у Магілёве, а таксама ў папраўчай калёніі № 17 у Шклове. Праект прадугледжваў для ўпершыню асуджаных за няцяжкае злачынства дапамогу ў працаўладкаваньні і аднаўленьне сямейных сувязяў за паўгады да вызваленьня, а таксама нагляд паўгады пасьля вызваленьня. На 2014 год 70 % асуджаных у Беларусі мела бацькоў, якіх прыцягвалі да крымінальнай адказнасьці. 14 красавіка 2014 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 347, якой зацьвердзіў Палажэньне аб парадку арганізацыі і фінансаваньня мерапрыемстваў працаўладкаваньня грамадзянаў, вызваленых з папраўчых установаў. Згодна з Пастановай наймальнікам сталі пакрываць выдаткі цягам 12 месяцаў на былых асуджаных, накіраваных на працу органамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэтак пакрываліся выдаткі на заробак у памеры мінімальнай зарплаты, а таксама абавязковыя страхавыя ўнёскі за такога працаўніка ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Сярод іншага, органы Мінпрацы накіроўвалі былых асуджаных на перападрыхтоўку[3].

  1. ^ Ігар Шчучэнка. Скарачаецца колькасць цяжкіх злачынстваў // Зьвязда : газэта. — 28 студзеня 2011. — № 17 (26881). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Уладзіслаў Кулецкі. Калі ў нас будзе дастатковая колькасьць міліцыянэраў // Чырвоная зьмена. — 23 лютага 2011. — № 7 (15658). — С. 1.
  3. ^ Сьвятлана Бусько. Ня даць аступіцца зноў // Зьвязда. — 16 траўня 2014. — № 89 (27699). — С. 7.