Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Academia.eduAcademia.edu
А р х і в ы Беларускай Народнай рэспублікі Том 2 Кніга 1 Укладальнікі Андрэй Буча і Аляксандр Горны Мінск «Кнігазбор» 2021 УДК [325.2+94](=161.3)(437) ББК 66.3(4Беи) А87 Укладанне, падрыхтоўка да друку, прадмова, каментары: кандыдата гістарычных навук А н д р э я Б у ч ы , кандыдата гістарычных навук А л я к с а н д р а Го р н а г а Рэцэнзенты Д а р о т а М і х а л ю к, доктар габілітаваны (Польшча), С т а н і с л а ў Р у д о в і ч, кандыдат гістарычных навук (Беларусь) Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі / уклад., прадм., каА87 мент. А. Бучы, А. Горнага. — Мінск : Кнігазбор, 2021. — Т. 2, кн. 1. — 272 с. ISBN 978-985-7227-91-4. У кнізе апублікаваны крыніцы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, якія прадстаўляюць вялікую каштоўнасць для гістарычнай навукі, – пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі (дзейнічаў у Мінску з лютага па лістапад 1918 г.). Гэтыя дакументы захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі і дзякуючы дадзенаму выданню ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак. Кніга працягвае распачатую С. Шупам у 1998 г. серыю «Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі». Аснову першага тома серыі склалі дакументы з Літоўскага цэнтральнага дзяржаўнага архіва. У другім томе будуць надрукаваны дакументы па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі з Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі. У апублікаваных дакументах адлюстравана міжнародная, палітычная, эканамічная, культурная дзейнасць урада Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама шматлікія іншыя аспекты гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў 1918 г. Выданне адрасуецца даследчыкам, выкладчыкам, студэнтам, усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. УДК [325.2+94](=161.3)(437) ББК 66.3(4Беи) ISBN 978-985-7227-91-4 © Буча А., уклад., прадм., камент., 2020 © Горны А., уклад., прадм., камент., 2020 © Яноўскі І., вокладка, 2020 © Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2020 ПрАДмовА Перад Вамі кніга 1 тома 2 серыі «Архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі (далей — БНР)». Серыю запачаткаваў журналіст і гісторык Сяргей Шупа. У 1998 г. ён апублікаваў дакументы фонду № 582 («Рада Міністраў БНР») Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Літвы. Гэтыя дакументы склалі том 1 (кнігі 1 і 2)1. У том 2 серыі «Архіваў БНР» увайшлі дакументы з маскоўскага збору дакументаў па гісторыі БНР. Кніга 1 тома 2 Архіваў БНР — гэта цалкам апублікаваная справа № 2 (Пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята БНР) з фонду № 6063 (Рада БНР), якая захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі (Государственный архив Российской Федерации, далей — ГАРФ) у Маскве. Апублікаваныя ніжэй дакументы з’яўляюцца афіцыйнымі пратаколамі пасяджэнняў урада БНР — Народнага Сакратарыята — за 1918 г., за перыяд, калі дадзеная структура дзейнічала ў Мінску. Народны Сакратарыят Беларусі быў сфарміраваны са складу Выканкама Рады Усебеларускага з’езда 21 лютага 1918 г. паводле І Устаўной граматы, калі, у сувязі з нямецкім наступленнем, Мінск пакінулі бальшавіцкія ор1 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: у 2 т. / уклад. С. Шупа. — Вільня; Менск; Нью-Йорк; Прага: БІНіМ, Тав-ва бел. пісьменства «Наша ніва», 1998. — Т. 1. Кн. 1. — 850 с.; Т. 1. Кн. 2. — С. 851–1721. 4 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі ганы ўлады. Першапачаткова ў яго ўваходзілі 12 народных сакратароў, якія з’яўляліся прадстаўнікамі беларускіх і агульнарасійскіх палітычных арганізацый. Кіраўніком першага складу Народнага Сакратарыята Беларусі быў прызначаны юрыст, дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады Язэп Варонка2. 9 сакавіка 1918 г. пасля прыняцця ІІ Устаўной граматы і абвяшчэння Беларусі народнай рэспублікай, яе ўрад пачаў называцца «Народны Сакратарыят БНР». 14 траўня 1918 г. Рада БНР даручыла сфарміраваць другі склад урада БНР Раману Скірмунту. Канчаткова новы ўрад быў сфарміраваны і зацверджаны Радай БНР 9 ліпеня 1918 г. Аднак у ходзе асабістых непаразуменняў паміж Я. Варонкам і Р. Скірмунтам першы ўрад БНР так і не перадаў справы другому складу і працягваў сваю дзейнасць. 22 ліпеня 1918 г. быў сфарміраваны трэці склад Народнага Сакратарыята БНР пад кіраўніцтвам Янкі Серады, які дзейнічаў да лістапада 1918 г. 13 лістапада 1918 г. на пасяджэнні Рады БНР на пасаду кіраўніка ўрада быў абраны Антон Луцкевіч, якому даручылі сфарміраваць чацвёрты склад Народнага Сакратарыята, перайменаванага пасля ў Раду Міністраў БНР3. Новы кабінет міністраў быў канчаткова сфарміраваны 22 лістапада 1918 г. Аднак у сувязі з наступленнем бальшавікоў на Мінск, прадстаўнікі ўрада БНР у пачатку снежня 1918 г. вымушаны былі пераехаць у Вільню, а пасля — у Гродна, дзе ўзнавілі сваю працу. З сакавіка 1919 г. урад БНР пачаў працаваць ва ўмовах эміграцыі. Пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята БНР за 1918 г. доўгі час лічыліся беззваротна страчанымі. Увядзенне ў навуковы зварот гэтай унікальнай гістарычнай крыніцы значна папоўніць нашы веды пра БНР. У прыватнасці, дакументы раскрываюць аспекты міжнароднай дзейнасці ўра2 Чернякевич, А. БНР. Триумф побежденных. — Минск: Янушкевич, 2018. — С. 49. 3 ГАРФ. Ф. 6063, оп. 1, д. 1, л. 309. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі 5 да БНР, яго фінансавага стану на 1918 г., адлюстроўваюць паўсядзённасць беларускага нацыянальнага руху ва ўмовах фарміравання нацыянальнай дзяржаўнасці. Апублікаваныя дакументы прымушаюць перагледзець і па-іншаму асэнсаваць многія старонкі гісторыі БНР, якія сёння існуюць у навуковым дыскурсе. Апублікаваная справа № 2 складаецца са 133 аркушаў. Гэта, за невялікім выключэннем, пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята БНР за 1918 г. (люты — лістапад). Усіх пратаколаў у адпаведнасці з нумарацыяй — 104. Па факце ж, у справе 107 пратаколаў (104 пратаколы + пратаколы №№ 1а, 1б, 5а). Храналагічна самы ранні — пратакол № 1 — датуецца 21 (8) лютага 1918 г., а самы позні — пратакол № 104 — 26 лістапада 1918 г. У справе пратаколы размешчаны паводле храналагічнага прынцыпу, але ж у адваротным парадку — ад позняга (арк. 1 — пратакол № 104) да ранняга (арк. 133 — пратакол № 1). 105 пратаколаў у гэтай справе — машынапісныя. Большасць з іх з праўкамі. Два пратаколы (№№ 1а, 1б) — рукапісныя (напісаныя рукой Леанарда Зайца). Цікава, што пратакол № 1б (арк. 130–130 адв.) напісаны на бланку Журнала пасяджэнняў Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронту («ЖУРНАЛЪ Засѣданій Совѣта Народныхъ Комиссаровъ Западной Области и фронта»). Таксама на бланках, але ўжо іншых, «бээнэраўскіх» («ЖУРНАЛ Пасядзэння Народнаго Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі») набраны пратаколы №№ 10, 14, 15, 20, 29, 30–50. Усе пратаколы аўтарызаваныя. Пратаколы №№ 1, 1а, 1б, 2–5, 5а, 6–58 завераны подпісамі Язэпа Варонкі і Л. Зайца. Пратаколы №№ 59–62 датаваны адным днём — 23 ліпеня 1918 г. І гэта першыя пратаколы, якія завераны не толькі подпісамі Я. Варонкі і Л. Зайца, але і іншых урадоўцаў БНР. Пратакол № 59 завераны подпісамі Я. Варонкі, Канстанціна Езавітава, Івана 6 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Серады, Аркадзя Смоліча, Л. Зайца. Пратакол № 60 (Злучанае пасяджэнне Народнага Сакратарыята БНР 1-га і 3-га складу) завераны подпісамі Я. Варонкі, Тодара Вернікоўскага, Васіля Захаркі, І. Серады, А. Смоліча, К. Езавітава, Л. Зайца. Пратакол № 61 (Ліквідацыйнае пасяджэнне 1-га складу Народнага Сакратарыята БНР) завераны подпісамі Я. Варонкі, К. Езавітава, І. Серады, Т. Вернікоўскага, А. Смоліча, Л. Зайца. Пратакол № 62 (першае пасяджэнне кабінета І. Серады) заверана подпісамі І. Серады, В. Захаркі, Т. Вернікоўскага, Л. Зайца. Астатнія пратаколы (№№ 63–104) завераны подпісамі І. Серады як старшыні Народнага Сакратарыята БНР і Л. Зайца як загадчыка спраў. Акрамя таго, гэтыя пратаколы падпісаны тымі народнымі сакратарамі, якія на адпаведным пасяджэнні прысутнічалі (Т. Вернікоўскі, В. Захарка, Павел Трамповіч). Адзіны ўрадовец БНР, чый подпіс стаіць пад усімі пратаколамі — гэта Л. Заяц. Прыведзеная вышэй інфармацыя дазваляе зрабіць некаторыя заключэнні. Захаваннем і вядзеннем пратаколаў ў кабінетах Я. Варонкі і І. Серады займаўся Л. Заяц, бо гэта быў ягоны непасрэдны абавязак як загадчыка спраў Народнага Сакратарыята БНР. Тэхнічны бок дадзенай работы, на нашу думку, выглядаў наступным чынам. Відаць, спачатку Л. Заяц пісаў пратакол ад рукі. Пасля гэты пратакол набіралі на машынцы. На нашу думку, Л. Заяц падчас перадачы спраў урада Я. Варонкі ўраду І. Серады падрыхтаваў усе пратаколы пасяджэнняў урада Я. Варонкі ў машынапісным выглядзе. Гэтыя пратаколы яны разам з Я. Варонкам і падпісалі. Пачынаючы з 23 ліпеня 1918 г. (пратакол № 59), хутчэй за ўсё, па выніках кожнага пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР з чарнавіка набіралі пратакол на машынцы. І ў той самы дзень ці, скажам, перад пачаткам наступнага пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР прысутныя на пасяджэнні народныя сакратары падпісвалі адпаведны пратакол. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі 7 Такім чынам, можна казаць пра тое, што апублікаваная справа з «маскоўскага» збору БНР была сфарміравана загадчыкам спраў Народнага Сакратарыята БНР Л. Зайцам, праўдападобна, у канцы 1918 г. перад выездам яго з Мінска. На тытульным аркушы справы — уласнаручны надпіс Л. Зайца: «Пратаколы пасядзэнняў Народнаго Сэкрэтарыяту Б.Н.Р.». Цяпер паспрабуем высветліць, як і калі гэтая справа апынулася ў Маскве? На гэты конт яшчэ ў 1998 г. у прадмове да сваёй фундаментальнай працы («Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі») выказаўся С. Шупа. Ён лічыць, што, найверагодней, дзяржаўныя архівы БНР, а сярод іх і пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята БНР, якія былі адной з самых каштоўных крыніц, паўтарылі шлях урада БНР: праз Гродна ў Берлін4. 29 красавіка 1921 г. шэф Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне Андрэй Бароўскі прыняў ад Дзяржаўнага Кантралёра БНР Л. Зайца на часовае перазахаванне архіў Рады Народных Міністраў за 1918–1920 гг. Сярод здадзеных Л. Зайцам А. Бароўскаму дакументаў былі і «пратаколы (104) паседжаньняў Народнага Сэкрэтарыяту за 1918 г.»5. У сувязі з цяжкасцямі дзейнасці Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне яе шэф, А. Бароўскі, у канцы 1922 г. пераправіў маёмасць Місіі разам з архівамі ў Коўна Вацлаву Ластоўскаму. Вядома, што ў пачатку 1927 г. В. Ластоўскі пераехаў у Мінск. Але пратаколы Народнага Сакратарыята БНР за 1918 г. і цэлы шэраг іншых дакументаў В. Ластоўскі пакінуў у Коўне. Пра пакінуты ў Коўне архіў Я. Варонкі напісаў у лісце ад 5 чэрвеня 1943 г. Івану Ермачэнку К. Езавітаў. Гэты ліст, апублікаваны архівісткай Ганнай Сурмач, пралівае святло на далейшыя «падарожжы» пратаколаў пасяджэнняў урадаў БНР 4 5 Архівы БНР, Т. 1, кн. 1, с. IX–X. Архівы БНР, Т. 1, кн. 1, с. X. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі 8 Я. Варонкі і І. Серады6. К. Езавітаў паведаміў, што пасля пераезду ў Мінск архівы і бібліятэка В. Ластоўскага захоўваліся ў Коўне на кватэры ў адной з яго дачок. Праз некаторы час муж дачкі В. Ластоўскага прадаў гэтыя дакументы невядомым асобам іудзейскага веравызнання. Самыя каштоўныя дакументы з архіва В. Ластоўскага набыў агент Рускага замежнага гістарычнага архіва (далей — РЗГА) і праз консульства Чэхаславакіі (далей — ЧСР) у Коўне пераслаў іх у Прагу. Менавіта такім чынам пратаколы Народнага Сакратарыята БНР у 1935 г. трапілі ў Прагу7. Падкрэслім, што трапілі гэтыя дакументы на захоўванне не ў Беларускі замежны архіў у Празе8, а ў РЗГА ў Празе9. Сфарміраваную Л. Зайцам справу ўзялі на ўлік архівісты аддзела дакументаў пражскага рускага архіва. Справу не змянялі. Пакінулі нават тытульны аркуш, напісаны Л. Зайцам. Адзінае — на тытульным аркушы ўверсе справа паставілі пячатку РЗГА пры Міністэрстве замежных спраў (далей — МЗС) ЧСР і прысвоілі гэтай справе парадкавы нумар 9029. Да 1945 г. справа № 9029 знаходзілася на захоўванні ў Празе. Сурмач Г. «Мы адчувалі, што мы народ!»: Лёс архіваў Беларускай Народнай Рэспублікі // Літаратура і Мастацтва. № 13. 26 сакавіка 1993. С. 15. 7 Тамсама. 8 Беларускі замежны архіў у Празе — першая беларуская архіўная ўстанова ў эміграцыі. Створаны ў 1928 г. з ініцыятывы М. Вяршыніна (быў загадчыкам архіва да 1934 г.). У 1934–1938 гг. архівам кіраваў Т. Грыб. Архіў падпарадкоўваўся МЗС ЧСР і Беларускай радзе ў Празе. У час Другой сусветнай вайны архіў падпарадкоўваўся нямецкім акупацыйным уладам. Лёс архіва пасля вайны невядомы. 9 Рускі замежны гістарычны архіў у Празе — найбуйнейшы з архіваў рускай эміграцыі ў Еўропе ў міжваенны перыяд. Існаваў у 1923–1945 гг. Быў створаны ў 1923 г. пры пражскім Земгоры (Галоўны па забеспячэнні арміі камітэт Усерасійскага земскага і гарадскога саюзаў). У 1928 г. архіў быў падпарадкаваны МЗС ЧСР. У канцы 1930-х гг. РЗГА, Беларускі гістарычны архіў і Украінскі гістарычны архіў былі аб’яднаны ў Славянскі архіў. У сакавіку 1939 г. Славянскі архіў перадалі на карыстанне Міністэрству ўнутраных спраў (далей — МУС) ЧСР на правах асобнага аддзела Архіва МУС ЧСР. 6 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі 9 6 снежня 1945 г. Чэхаславакія перадала пражскі РЗГА ў дар Савецкаму Саюзу. Ужо 13 снежня 1945 г. гэты каштоўны архіўны збор разам з беларускімі матэрыяламі пражскага рускага архіва вывезлі ў Маскву. 3 студзеня 1946 г. зборы РЗГА даставілі ў Маскву і размясцілі ў памяшканнях Цэнтральнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі СССР (цяпер гэта ГАРФ)10. Пражскія дакументы трапілі ў склад аддзела сакрэтных фондаў дадзенага архіва. Грыф «сакрэтна» з дакументаў эмігранцкіх архіваў знялі ў 1988 г. Такім чынам, з гэтага часу даследчыкі атрымалі магчымасць працаваць з беларускімі дакументамі былога РЗГА, у тым ліку і са справай № 2 (Пратаколы пасяджэнняў Народнага Сакратарыята БНР) фонду № 6063 (Рада БНР). Прыёмы публікацыі дакументаў. Ва ўсіх дакументах, якія друкуюцца, цалкам захаваны правапіс арыгінала. На кожны архіўны аркуш маецца адпаведная спасылка. Каментары да дакументаў напісаны на беларускай мове. Надпісы, дададзеныя ад рукі ў машынапісным тэксце, вылучаны курсівам. Тое ж тычыцца і ўласнаручнага подпісу. Словы, у правільным расшыфраванні якіх няма абсалютнай пэўнасці, а таксама адноўленыя па сэнсе словы альбо часткі слоў размешчаны ў [квадратных дужках]. Калі асобнае слова ў напісаных тэкстах расшыфраваць не атрымалася, то пра гэта паведамляецца ў квадратных дужках — [неразборліва]. Аўтарскія падкрэсліванні захаваны. Навукова-даведачны апарат выдання складаецца з прадмовы, іменнага і геаграфічнага паказнікаў. Прыведзены спіс выкарыстаных скарачэнняў і абрэвіятур. Фонды Русского Заграничного исторического архива в Праге: межархивный путеводитель / Росархив, ГА РФ; отв. ред. Т.Ф. Павлова; сост.: А.И. Барковец, В.Е. Богданова, Н.И. Владимирцев и др. — М.: РОССПЭН, 1999. — С. 16–17. 10 10 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Дакументы, якія друкуюцца ў гэтым выданні, выяўлены ў Дзяржаўным архіве Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Горным. Пратаколы 1а (арк. 131–132) і 1б (130–130 адв.) набраў С. Шупа. Таксама С. Шупа дапамог у прачытанні некаторых слоў і словазлучэнняў з аркушаў 6–10 адв., 34, 68–72 адв., 118– 118 адв. Пратаколы №№ 67–70, 80–83 набрала Карына Гінько. Усе астатнія дакументы набралі і апрацавалі Андрэй Буча і Аляксандр Горны. Выказваем шчырую падзяку Аляксандру Кузняцову — за дапамогу ў сканаванні апублікаваных дакументаў і іх перасылцы з Масквы ў Мінск; Вользе Волкавай, Віталю Карнелюку, Ігару Пушкіну, Алесю Пашкевічу — за кансультацыі па асобных аспектах гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў 1918 г. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі 11 №1 Пратакол № 1 пасяджэння Народнага Сакратарыята Беларусі. — 21 лютага 1918 г., мінск. ЖУРНАЛ пасядзэння Народнаго Сэкрэтарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі11. Беларусі За 21 (8) лютаго 1918 р. № 1. Былі Народные Сэкрэтары: Я. Варонко12, Макрэеу13, І. Серэда14, М. Гутман15, 11 Закрэслена ў арыгінале. варонка Язэп (1891–1952), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, юрыст, журналіст, выдавец. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (далей — БСГ), з чэрвеня 1917 г. — член Цэнтральнага Камітэта (далей — ЦК) БСГ. Да снежня 1917 г. старшыня Петраградскага камітэта Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Камісар юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай Беларускай Рады, старшыня Рады Першага Усебеларускага з’езда. Першы старшыня Народнага Сакратарыята БНР і народны сакратар замежных спраў у лютым—ліпені 1918 г. У канцы 1918–1920 гг. займаў пасаду міністра беларускіх спраў Літвы. З 1923 г. жыў у Чыкага, з’яўляўся адным з арганізатараў грамадска-палітычнага жыцця беларускай дыяспары ў ЗША. 13 макрэеў Іван, палітычны дзеяч, публіцыст, член партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (далей — ПСР), у 1917 г. — старшыня Мінскага Савета сялянскіх дэпутатаў, з 21.02 па 30.03.1918 г. — народны сакратар унутраных спраў БНР. Быў адкліканы з урада БНР Мінскім абласным камітэтам ПСР у сувязі з прыняццем ІІІ Устаўной граматы БНР. 14 Серада Янка (1879–1943), беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Старшыня прэзідыума Першага Усебеларускага з’езда. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую Вайсковую Раду (далей — ЦБВР). У сакавіку—траўні 1918 г. — старшыня Рады БНР, з ліпеня па лістапад 1918 г. — старшыня Народнага Сакратарыята БНР. 15 Гутман майсей, яўрэйскі грамадска-палітычны дзеяч, член Яўрэйскай сацыялістычнай рабочай партыі. У 1917 г. — член Украінскай Цэнтральнай Рады і Савета нацыянальных сацыялістычных партый Расіі. З канца 1917 г. — член Выканаўчага камітэта Рады Першага Усебеларускага з’езда ад Яўрэйскай 12 262 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі 133, 135, 136, 138, 140, 147, 149, 150, 151, 152, 153, 154, 155, 156, 158, 159, 160, 161, 162, 163, 164, 165, 167, 168, 171, 172, 173, 174, 175, 176, 177, 179, 181, 183, 184, 186, 188, 189, 190, 192, 193, 194, 195, 197, 198, 199, 200, 201, 202, 204, 205, 206, 207, 208, 210, 211, 212, 214, 215, 216, 218, 219, 220, 222, 223, 225, 229, 230, 232, 233, 234, 238, 239, 240, 241, 242, 243, 244, 246, 248, 251 Мінская губерня 14, 32, 45, 48, 163 Мінскі павет 60 Навагрудак 69, 152 Навазыбкаўскі павет 163 Новгород-Северск 227 Новозыбков 227 Ново-Коломенск 240, 242 Нью-Йорк 3 Обер-Ост 14, 37, 133 Орша (Ворша) 96, 123, 124, 183, 207, 217 Палеская губерня 32 Палессе 105, 106 Палесскія чыгункі 105 Пауднёвыя Рэспублікі 168 Петраград 91, 92, 147, 148, 149 Пінск 92, 152 Пінскі павет 32, 66, 102, 149, 163 Піншчына 91, 119 Полацк 92, 96 Польшча 2, 32, 40, 56, 119, 169, 176, 212 Прага 3, 8, 9 Пружаны 32 Прусія 77 Прыпяць 120 Пскоў 96, 123 р. Бярэзіна 205 Рагачоў 152 Рагачоўскі павет 46 Рамны 245 Расійская імперыя (Расейская імпэрыя) 24, 164, 166 РСФСР (Расія, Савецкая Расія, Расійская Фэдэрацыя, Российская Федерация) 2, 3, 10, 11, 14, 20, 50, 52, 82, 98, 99, 102, 137, 139, 148, 158, 165, 169, 203, 205, 212, 213, 221, 222, 224, 236, 237, 248 Румынія 53, 55 Рыга 201 Рэчыца (Рѣчица) 152, 227 Рэчыцкі павет 32, 63, 66, 102, 149, 163 Саборная плошча 25 Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь (БССР, ССРБ) 12, 88, 91, 122 Савецкі Саюз (СССР) 9, 248 Саколка 152 Себеж 96 Сенненскі павет 198 Слонім 152 Слуцк 38, 42, 231 Слуцкі з’езд 231 Смаленск 91, 92, 98 стадыён «Дынама» 106 Старадуб 227 Стары Быхаў 112 Стаўрапольская губерня 120 Стаўрапаль 184 Стаўбцы 152 Сызрань 223, 224 Украінская Народная Рэспубліка (УНР, Україна, Украіна, Украінская дзяржава) 26, 32, 33, 36, 39, 42, 48, 50, 52, 56, 60, 63, 65, 66, 67, 69, 70, 81, 82, 86, 91, 92, 99, 101, 105, 106, 109,114, 117, 118, 119, 120, 121, 122, 132, 137, 140, 142,143, 144, 146, 147, 149, 150, 153, 163, 164, 165, 166, 167, 168, 169, 170, 178, 179, 184, 186 , 188, 191, 192, 193, 195, 196, 203, 204, 209, 212, 213, 219, 220, 221, 222, 225, 227, 228, 230, 234, 235, 237, 245, 246, 249, 250 Царства Польскае 112 Чарнігаўская губерня 32, 163, 164 Чыкага 11 Чарнігаўшчына 106, 149 Чэхаславакія (ЧСР) 8, 9, 17 Шклоў 152 Яраслаўль (Яраслауль) 150, 153 ЗмЕСТ № Дата 1 21 лютага 1918 г. 2 21 лютага 1918 г. 3 23 лютага 1918 г. 4 24 лютага 1918 г. 5 22 лютага 1918 г. 6 23 лютага 1918 г. 7 20 сакавіка 1918 г. 8 21 сакавіка 1918 г. 9 22 сакавіка 1918 г. 10 24 сакавіка 1918 г. 11 27 сакавіка 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 1 пасяджэння Народнага Сакратарыята Беларусі Пратакол № 1а пасяджэння Народнага Сакратарыята Беларусі Пратакол № 1б пасяджэння Народнага Сакратарыята Беларусі Пратакол № 2 пасяджэння Народнага Сакратарыята Беларусі Пратакол № 3 пасяджэння Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда Пратакол № 4 пасяджэння Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага з’езда Пратакол № 5 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 5а пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 6 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 7 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 8 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Ста­ ронка 11 13 17 19 22 26 28 30 31 34 36 264 № Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Дата 12 28 сакавіка 1918 г. 13 29 сакавіка 1918 г. 14 30 сакавіка 1918 г. 15 2 красавіка 1918 г. 16 1 красавіка 1918 г. 17 2 красавіка 1918 г. 18 3 красавіка 1918 г. 19 4 красавіка 1918 г. 20 5 красавіка 1918 г. 21 6 красавіка 1918 г. 22 11 красавіка 1918 г. 23 18 красавіка 1918 г. 24 23 красавіка 1918 г. 25 24 красавіка 1918 г. 26 29 красавіка 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 9 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 10 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 11 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Адмысловае меркаванне народнага сакратара земляробства Т. Грыба наконт рэканструкцыі Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 12 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 13 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 14 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 15 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 16 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 17 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 18 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 19 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 20 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 21 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Часовы наказ мясцовым беларускім радам, зацверджаны Народным Сакратарыятам БНР Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Ста­ ронка № Дата 39 43 27 [Без даты] 28 29 красавіка 1918 г. 29 3 траўня 1918 г. 30 11 траўня 1918 г. 31 18 траўня 1918 г. 32 20 траўня 1918 г. 33 21 траўня 1918 г. 34 22 траўня 1918 г. 35 24 траўня 1918 г. 36 25 траўня 1918 г. 37 27 траўня 1918 г. 38 29 траўня 1918 г. 39 29 траўня 1918 г. 40 30 траўня 1918 г. 41 1 чэрвеня 1918 г. 44 46 47 50 53 55 58 59 61 62 64 68 70 Назва дакумента Размеркаванне пасадаў народных сакратароў у Народным Сакратарыяце БНР пасля выхаду з яго складу прадстаўнікоў расійскіх і яўрэйскіх палітычных партый Пратакол № 22 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 23 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 24 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 25 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 26 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 27 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 28 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 29 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 30 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 31 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 32 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Каштарыс на ўтрыманне Бюро перакладаў пры Народным Сакратарыяце БНР Пратакол № 33 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 34 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР 265 Ста­ ронка 74 74 76 79 81 83 86 87 90 93 95 98 100 101 103 266 № Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Дата 42 4 чэрвеня 1918 г. 43 6 чэрвеня 1918 г. 44 7 чэрвеня 1918 г. 45 10 чэрвеня 1918 г. 46 11 чэрвеня 1918 г. 47 15 чэрвеня 1918 г. 48 16 чэрвеня 1918 г. 49 17 чэрвеня 1918 г. 50 18 чэрвеня 1918 г. 51 20 чэрвеня 1918 г. 52 21 чэрвеня 1918 г. 53 22 чэрвеня 1918 г. 54 25 чэрвеня 1918 г. 55 22 чэрвеня 1918 г. 56 27 чэрвеня 1918 г. 57 29 чэрвеня 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 35 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 36 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 37 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 38 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 39 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 40 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 41 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 42 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 43 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 44 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 45 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 46 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 47 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Адказ Я. Лёсіка Народнаму Сакратарыята БНР на прапанову апошняга пераўтварыць часопіс «Вольная Беларусь» у газету Пратакол № 48 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 49 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Ста­ ронка № Дата 105 58 2 ліпеня 1918 г. 115 59 2 ліпеня 1918 г. 116 60 3 ліпеня 1918 г. 118 61 4 ліпеня 1918 г. 121 62 10 ліпеня 1918 г. 123 63 11 ліпеня 1918 г. 125 64 13 ліпеня 1918 г. 126 65 15 ліпеня 1918 г. 129 66 15 ліпеня 1918 г. 67 19 ліпеня 1918 г. 68 22 ліпеня 1918 г. 69 23 ліпеня 1918 г. 70 23 ліпеня 1918 г. 71 23 ліпеня 1918 г. 108 111 130 133 135 136 138 Назва дакумента Паведамленне ўпаўнаважанага Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Адэсе С. Некрашэвіча ў Народны Сакратарыят БНР пра дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Адэсе Пратакол № 50 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 51 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 52 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 53 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 54 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 55 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 56 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Запіска Л. Зайца аб перадачы спраў кабінета Я. Варонкі кабінету І.Серады Пратакол № 57 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 58 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 59 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 60 аб’яднанага пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР старога і новага складаў Пратакол № 61 ліквідацыйнага пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР на чале з Я. Варонкам 267 Ста­ ронка 140 147 151 154 156 158 159 161 162 163 165 168 171 172 268 № Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Дата 72 23 ліпеня 1918 г. 73 26 ліпеня 1918 г. 74 27 ліпеня 1918 г. 75 29 ліпеня 1918 г. 76 [Без даты] 77 30 ліпеня 1918 г. 78 1 жніўня 1918 г. 79 3 жніўня 1918 г. 80 6 жніўня 1918 г. 81 12 жніўня 1918 г. 82 13 жніўня 1918 г. 83 15 жніўня 1918 г. 84 23 жніўня 1918 г. 85 24 жніўня 1918 г. 86 26 жніўня 1918 г. 87 29 жніўня 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 62 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 63 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 64 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 65 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Копія праекта дапаўнення да пункта 1 раздзела 2 наказа Беларускай гандлёвай палаты ва Украіне невядомага аўтара Пратакол № 66 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 67 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 68 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 69 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 70 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 71 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 72 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 73 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 74 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 75 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 76 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Ста­ ронка № Дата 173 88 31 жніўня 1918 г. 174 89 2 верасня 1918 г. 176 90 13 верасня 1918 г. 91 Верасень 1918 г. 92 17 верасня 1918 г. 179 93 20 верасня 1918 г. 181 94 26 верасня 1918 г. 183 95 28 верасня 1918 г. 184 96 1 кастрычніка 1918 г. 97 3 кастрычніка 1918 г. 98 4 кастрычніка 1918 г. 99 4 кастрычніка 1918 г. 177 178 186 188 189 190 192 193 195 100 5 кастрычніка 1918 г. 101 6 кастрычніка 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 77 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 78 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 79 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол аб’яднанага пасяджэння Міжнароднай камісіі, Народнага Сакратарыята БНР, прэзідыуму і фракцый Рады БНР Пратакол № 80 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 81 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 82 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 83 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 84 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 85 зачыненага пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР разам з членамі Міжнароднай камісіі, Прэзідыуму Рады БНР Пратакол № 86 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 87 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР разам з членамі Прэзідыуму Рады БНР і Міжнароднай камісіі Пратакол № 88 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 89 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР 269 Ста­ ронка 197 199 200 202 204 206 207 208 210 212 214 215 216 218 270 № Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Дата 102 9 кастрычніка 1918 г. 22 кастрычніка 1918 г. 26 кастрычніка 104 1918 г. 103 105 17 кастрычніка 1918 г. 106 Кастрычнік 1918 г. 28(?) кастрычніка 1918 г. 29 кастрычніка 108 1918 г. 31 кастрычніка 109 1918 г. 107 110 5 лістапада 1918 г. 111 9 лістапада 1918 г. 112 10 лістапада 1918 г. 113 11 лістапада 1918 г. 114 7 лістапада 1918 г. 115 10 лістапада 1918 г. 116 11 лістапада 1918 г. 117 12 лістапада 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 90 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 91 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 92 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пасведчанне членаў Беларускай ваеннай арганізацыі на тэрыторыі Украіны Дакладная запіска Беларускай ваеннай арганізацыі на тэрыторыі Украіны ў Народны Сакратарыят БНР Пратакол № 93 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 94 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 95 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 96 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 97 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 98 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 99 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Ліст К. Езавітава да старшыні Народнага Сакратарыята БНР Ліст К. Езавітава ў Народны Сакратарыят БНР Ліст К. Езавітава да старшыні Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 100 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі Ста­ ронка № Дата 219 118 14 лістапада 1918 г. 220 119 15 лістапада 1918 г. 223 120 225 227 229 230 232 233 234 238 239 240 242 243 243 19–20 лістапада 1918 г. 121 26 лістапада 1918 г. Назва дакумента Пратакол № 101 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 102 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 103 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР Пратакол № 104 пасяджэння Народнага Сакратарыята БНР 271 Ста­ ронка 244 246 248 251