Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Academia.eduAcademia.edu

Традыцыі гасціннасці памеснага дваранства Беларусі (канец XVIII − пачатак ХХ ст.)

2022, Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук

Шыдлоўскі, С. А. Традыцыі гасціннасці памеснага дваранства Беларусі (канец XVIII − пачатак ХХ ст.) / С. А. Шыдлоўскі // Изв. Нац. акад. наук Беларуси. Сер. гуман. наук. – 2022. – Т. 67. – № 1. – С. 88−96. Исследуются традиции гостеприимства поместной знати Беларуси в конце XVIII - начале ХХ века. Определяются рациональные причины функционирования данных традиций и формирования в общественном мнении привилегированного сословия Беларуси представления о гостеприимстве как безусловной ценности. Дается описание основных элементов традиции гостеприимства, приводятся основные правила и нормы. Показаны механизмы их функционирования применительно к разным социальным группам. Особое внимание уделяется феномену застольного этикета. Отмечается важность традиции гостеприимства и, в частности, ритуала застолья в репрезентации социального статуса представителей привилегированного сословия и выявлении внутригрупповой дифференциации. Указывается на возможность использования традиций гостеприимства как инструмента общественно-политической мобилизации представителей привилегированного сословия и способа поддержания высокой классовой солидарности.

88 Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus, Humanitarian Series, 2022, vol. 67, no. 1, рр. 88–96 ISSN 2524-2369 (Print) ISSN 2524-2377 (Online) УДК [94:392.72 + 929.7](476)«18» https://doi. org/10.29235/2524-2369-2022-67-1-88-96 Паступіў у рэдакцыю 29.06.2021 Received 29.06.2021 С. А. Шыдлоўскі1 Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь ТРАДЫЦЫІ ГАСЦІННАСЦІ ПАМЕСНАГА ДВАРАНСТВА БЕЛАРУСІ (канец ХVIII – пачатак ХХ ст.) Аннотация. Исследуются традиции гостеприимства поместной знати Беларуси в конце XVIII – начале ХХ века. Определяются рациональные причины функционирования этих традиций и формирования в общественном мнении привилегированного сословия Беларуси представления о гостеприимстве как безусловной ценности. Дается описание основных элементов традиции гостеприимства, приводятся основные правила и нормы. Показаны механизмы их функционирования применительно к разным социальным группам. Анализируется структура ритуала приема гостей. Особое внимание уделяется феномену застольного этикета. Отмечается важность традиции гостеприимства и, в частности, ритуала застолья в репрезентации социального статуса привилегированного сословия и выявлении внутригрупповой дифференциации. Указывается на возможность использования традиций гостеприимства как инструмента общественно-политической мобилизации представителей привилегированного сословия и способа поддержания высокой классовой солидарности. Ключевые слова: поместное дворянство, традиции гостеприимства, застольный этикет, обычаи дарения, институт резидентов Для цитирования: Шыдлоўскі, С. А. Традыцыі гасціннасці памеснага дваранства Беларусі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.) / С. А. Шыдлоўскі // Вес. Нац. акад. навук Беларусi. Сер. гуманiтар. навук. – 2022. – Т. 67, № 1. – С. 88–96. https://doi. org/ 10.29235/2524-2369-2022-67-1-88-96 Siarhei A. Shydlouski Center for the Belarusian Culture, Language and Literature researches of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, Belarus HOSPITALITY CUSTOMS OF THE LANDED NOBILITY OF BELARUS OF LATE XVIII – EARLY XX CENTURIES Abstract. The article analyzes the hospitality customs of the landed nobility of Belarus in the late XVIII − early XX centuries. The rational reasons for the perception of this tradition in the public opinion of the privileged class of Belarus of the considered period as an unconditional value are determined. A description of the main elements of the gift-giving customs; the basic rules and norms are given. The mechanisms of its functioning in relation to different social groups are shown. The structure of the guest reception ritual is analyzed. Much attention is paid to the phenomenon of table manners in the article. The importance of the hospitality customs and, in particular, the festive ritual in the presentation of the social status of representatives of the privileged class and the identification of intragroup differentiation is noted. It is noted that at the same time it was a tool for the socio-political mobilization of the privileged class and a way to preserve class solidarity. Keywords: landed nobility, hospitality customs, table manners, gift-giving customs, the institution of “residents” For citation: Shydlouski S. A. Hospitality customs of the landed nobility of Belarus of late XVIII – early XX centuries. Vestsi Natsyyanal’nai akademii navuk Belarusi. Seryia humanitarnykh navuk = Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus. Humanitarian Series, 2022, vol. 67, no. 1, pp. 88–96 (in Belarusian). https://doi.org/10.29235/2524-23692022-67-1-88-96 Уводзіны. Традыцыі гасціннасці змяшчаюць нормы паводзін як у дачыненні да госця, так і прадстаўнікоў прымаючага боку. Гасціннасць служыць гарманізацыі сацыяльных адносін, што заўжды актуальна. У сучаснай індустрыі турызму і сэрвісу гістарычныя формы гасціннасці выкарыстоўваюцца пры фарміраванні ўнікальных брэндаў. За апошнія гады ў айчыннай этналагічнай навуцы разглядаліся асобныя аспекты дадзенай праблемы. Напрыклад, публікацыі Т. А. Навагродскага і І. С. Трафімавай былі прысвечаны застольнаму этыкету ў традыцыйнай культуры беларусаў [1–3]. Аднак як цэласная з’ява феномен гасціннасці вывучаны недастаткова. © Шыдлоўскі С. А., 2022 Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2022. Т. 67, № 1. С. 88–96 89 Асноўная частка. Мэта дадзенага артыкула – вывучыць традыцыі гасціннасці, якія былі ўласцівы дваранству Беларусі ў канцы ХVIII – пачатку ХХ ст. Сярод прадстаўнікоў памеснага дваранства гасціннасць прызнавалася традыцыйнай каштоўнасцю і ўспрымалася як адзнака арыстакратычнага ладу жыцця [4, s. 208]. Сімвалам гасціннасці з’яўляліся брамы маёнткаў, якія ў мірныя часы заўжды заставаліся адчыненымі. Паводле ўспамінаў ураджэнца Навагрудчыны Я. Булгака, «польскія маёнткі» аднаго павета знаходзіліся ў «пастаянным кантакце і цеснай сувязі» [5, с. 24]. «Cармат старой даты» мусіў быць набожным, шчырым, гаваркім і гасцінным [6, s. 1]. Публіцыст І. Ляхніцкі адзначаў, што шляхце ўласціва «любоў да краю і нацыянальнасці», а таксама славянская гасціннасць [7, s. 79]. Рацыянальнымі падставамі гасціннасці часта з’яўляліся матрыманіяльныя разлікі або па літычныя меркаванні з улікам, напрыклад, будучых выбараў ва ўстановы дваранскага самакіравання. Гасціннасць падкрэслівала статус памешчыцкага дому. Узровень прыняцця госця быў маркерам сацыяльнага становішча гаспадароў, наяўнасці ў іх дастатку і парадку, спраўнасці слуг. Недахоп рэсурсаў мог кампенсавацца сардэчнасцю. Калі не хапала месца, то гасцей клалі на падлогу, падсцілалі салому, што не лічылася заганай. Жанчыны ў такім выпадку клаліся асобна ад мужчын або сем’і аддзяляліся шырмамі [4, s. 208; 8, s. 16]. Заможныя дваранскія сем’і, якія звычайна пераязджалі зімой у буйныя гарады, трымалі «адкрытыя дамы», дзе ладзіліся званыя абеды і балі. Распаўсюджанне на працягу XIX ст. традыцыі спажывання чаю ў шляхецкім асяроддзі выклікала моду на вечарыны за самаварам. Лета дваранскія памешчыцкія сем’і праводзілі ва ўзаемных суседскіх візітах. У нядзелю ў госці накіроўваліся ранкам, у астатнія дні – звычайна пасля паўдня. Ухіленне ад таварыскіх сустрэч асуджалася. Калі з’яўляліся госці, гаспадары пакідалі штодзённыя заняткі і прысвячалі ім увесь свой час. Падставай для збору не толькі сваякоў, але і суседзяў з’яўляліся святы і сямейныя ўрачыстасці. Найчасцей гэта былі імяніны, хрышчэнне, заручыны, вяселле. Госці таксама масава запрашаліся на пахаванне, наваселле, масленіцу, паляванне, у выпадку атрымання гаспадаром пасады. Аднак для наведвання блізкіх суседзяў не патрабавалася істотнай нагоды [4, s. 208; 9, с. 92−93]. У каталіцкіх школах 1 мая ладзіліся аднадзённыя вакацыі. Вучні, пастаўленыя ў шыхты, выходзілі за горад у маёнтак пана, з якім загадзя было дамоўлена, на частаванне. Там моладзь гуляла з мячыкам, у іншыя рухомыя гульні. Вечарам школьнікі вярталася дамоў. На маёўкі ў вёску запрашаліся таксама сем’і чыноўнікаў, якія не мелі зямельнай уласнасці. Для гасцей дрэвы аздабляліся цукеркамі і разнастайнай выпечкай. Існаваў таксама звычай, калі небагатыя школьнікі на Новы год перад абедам або ўвечары прыходзілі да бліжэйшых памешчыкаў і паказвалі ім розныя пацешныя сцэнкі, спявалі, чыталі вершы, за што іх частавалі, давалі падарункі [10, s. 267; 11, s. 186]. Формай рэалізацыі традыцый гасціннасці з’яўляўся інстытут рэзідэнтаў, які існаваў на мясцовым памешчыцкім двары. Статус «рэзідэнта», яго правы і абавязкі залежалі ад наяўнасці сталых кантактаў з панам. Большая частка рэзідэнтаў падпарадкоўвалася маршалку двара ці аканому, ад якога атрымлівала загады і несла перад ім адказнасць. Рэзідэнты падзяляліся на мужчынскую і жаночую паловы. Побыт у маёнтку рэзідэнтак кантраляваўся ахмістрыняй. Рэзідэнты і рэзідэнткі, як правіла, не мелі сталай работы ў маёнтку. Сярод рэзідэнтаў існавала выразная іерархія. Рэспектабельныя рэзідэнты атрымлівалі ад пана толькі фураж для коней і стол для аднаго-двух слуг. Яны павінны былі прысутнічаць у пакоях пана ў параднай вопратцы і суправаджаць яго ў выездах. Незаможныя рэзідэнты жылі на дабрачынным хлебе пана і выконвалі разнастайныя асабістыя паслугі. Падчас банкетаў рэзідэнты, як рэспектабельныя, так і звычайныя, маглі танцаваць нараўне з памешчыкамі. Хлопцы і пакаёвыя гэтай магчымасці не мелі [8, s. 203, 206, 210, 221]. У практыцы існавання інстытута рэзідэнтаў рэалізаваліся не толькі традыцыі гасціннасці, але і патрыярхальных адносін: у дачыненні да нахлебнікаў двара пан выступаў у ролі айца-заступніка. Самі рэзідэнты падчас свайго пражывання ў маёнтку ўключаліся ў сям’ю памешчыка, якая будавалася на больш шырокіх падставах, чым толькі прамыя крэўныя сувязі. Пашырэнне кола дадзенай супольнасці павышала яе прэстыж і сілу, у тым ліку парамілітарную. Пажаданымі гасцямі ў дваранскіх маёнтках былі пісьменнікі, мастакі, музыкі, вучоныя, якія жылі ў гасцін- 90 Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus, Humanitarian Series, 2022, vol. 67, no. 1, рр. 88–96 ным маёнтку месяцамі. Лічылася, што якасць падбору гасцей і дваран маёнтка адлюстроўвала маштаб асобы пана: чым больш здольных людзей збіралася пры двары, тым больш мудрым выглядаў сам пан [4, s. 65]. Сярод мясцовых дваран, калі яны знаходзіліся ў дарозе, існаваў звычай спыняцца не ў карчме ці заезным двары, а ў доме бліжэйшага пана ці пробашча, нават незнаёмых. Калі сям’я памешчыка садзілася за стол, заўжды пакідалася некалькі свабодных месцаў для падобных візіцёраў, якіх называлі «панамі Загорскімі» [8, s. 78]. Прыезд нечаканага госця лічыўся ласкай для гаспадара. Госць заўжды мог разлічваць на смажанага кураняці ці на страву, якую спецыяльна пакідалі для падобных мэт пасля абеду. У традыцыйным памешчыцкім доме звычайна меўся гасцявы пакой, у якім знаходзіўся пакрыты абрусам стол. На апошнім стаяла пляшка з алкагольным напоем і кубак ці чарка, побач пад ільняной сурвэткай ляжалі хлеб і соль. Патрэбам гасціннасці служыла таксама «прыемная аптэчка», якая акрамя лекаў уключала горкія і салодкія настойкі, наліўкі, лікёры, сокі, канфіцюры, варэнне, павідла, сыркі, пернікі, макоўнікі, сухафрукты, марынады і прыправы. Аптэчка магла займаць шафу ці нават невялікі пакой [12, s. 234; 4, s. 208; 13, s. 11; 8, s. 25; 14, s. 74−75]. Гасціннасць часам мела прымусовы характар: некаторыя паны лічылі для сябе абразай, калі госць хутка з’язджаў (праз адзін-два дні), і маглі затрымліваць яго сілай. Меліся спецыяльныя слугі, якія заварочвалі на развілцы выпадковых праезджых для гасцявання ў маёнтку. Госця не толькі прасілі, але і прымушалі пачаставацца, пераконваючы яго, напрыклад, што гатавала сама пані або яе дочкі. Лічылася, што за банкетным сталом, калі госць хоча пайсці дамоў, гаспадар мусіць яго затрымаць. Аднак калі госць у другі раз збіраўся пакінуць дом, то яму можна было даць волю. У гэтым выпадку затрымліваць яго магла толькі гаспадыня дому. У трэці раз госця трэба было адпусціць без спрэчак або адасобіцца з ім гаспадару ў іншай залі. У выпадку калі госць перапіў, лічылася, што яго не трэба затрымліваць [12, s. 113; 7, s. 78]. Злоўжываннем хлебасольнасцю лічылася, калі нязваны госць або дужа часта наведваўся, або надта доўга гасціў (больш трох дзён), або прыводзіў з сабой шмат слуг ці сяброў. Па прапанове гаспадара скончыць банкет госці не павінны былі яму пярэчыць [12, s. 113; 8, s. 242]. У сваю чаргу гаспадары мусілі выконваць пэўныя правілы, парушэнне якіх выклікала асуджэнне з боку запрошаных: «прыемнае застолле» падразумявала ахайнасць сервіроўкі, увішнае прыслужванне, роўныя адносіны да ўсіх гасцей з боку гаспадароў, дасціпную размову [15, s. 85]. На прэстыж добрай гаспадыні магло паўплываць, напрыклад, наяўнасць ці адсутнасць у доме пытляванага хлеба, вырабленага з дробна памолатай і добра прасеянай мукі [14, s. 48]. Найбольш распаўсюджанымі прычынамі для крыўд гасцей было наступнае: не атрыманне лепшых месцаў за сталом і страў; адсутнасць тостаў у гонар пэўнага госця; адлучэнне гаспадыні ці гаспадара з-за стала; адмаўленне гаспадара піць столькі, як і госці. Хоць этыкет вымагаў не паказваць абурэння, часам перажытыя за сталом непрыемныя сітуацыі рабіліся падставай для сварак і шматгадовай варожасці [12, s. 113]. Амбівалентны характар застолля ілюструюць прыказкі, прыведзеныя З. Глогерам: «Сямёра – бяседа, дзявяцера – звада», «рэдкая бяседа без блазна», «багатаму – пакута, беднаму – бяседа» [12, s. 172]. Традыцыя прыёму госця мае рытуалізаваны характар і выразную структуру, што ўключае шэраг пэўных сітуацый (напрыклад, сустрэча госця, застолле, праводзіны), якія маюць прыкмету абрадавых дзеянняў [16, с. 12]. Праграму некалькідзённага гасцявання складалі банкеты, танцы, салонныя гульні, спевы, тэатральныя імпрэзы, размовы, партыі ў карты, дэманстрацыя гаспадаркі, шпацыраванні. Важнай часткай гасцявога рытуалу з’яўляўся абмен падарункамі. Паводле «сармацкай традыцыі» падарыць маглі ўсё, што пахваліць госць. Адмова ад падарунка ці пачастунку азначала абразу [17, с. 18]. Гасцявы рытуал у культуры прывілеяванага саслоўя Беларусі прадугледжваў сустрэчу госця на парозе. Калі пра візіт было вядома загадзя, гаспадар мог выехаць насустрач да мяжы сваіх уладанняў – гук бразготкі на конскай вупражы, чутны здалёк, з’яўляўся сігналам да падрыхтоўкі сустрэчы. Прыём адбываўся ў гасцёўні. Існаваў звычай, калі госць пры вітанні цалаваў руку гаспадара дому. Пасля запрашэння госць распярэзваўся і здымаў зброю. Адбываўся Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2022. Т. 67, № 1. С. 88–96 91 абмен кампліментамі. Пасля надыходзіў час для лёгкага пачастунку – пакуль гатаваўся абед, гасцям магла быць прапанавана гарэлка з халоднай закускай. За здароўе пілі з аднаго келіха. Частаванне суправаджалася пацалункамі і тостамі. Жанчын у асобным пакоі забаўляла пані [8, s. 255−256; 14, s. 118; 9, с. 79]. Э. Масальскі крытычна адносіўся да дадзенай традыцыі і лічыў, што «больш прыстойным» было б забаўляць госця перад абедам не дэгустацыяй алкаголю з закускамі, а чытаннем уголас літаратурных твораў, што давала б тэму для размоў за абедзенным сталом [15, s. 23−24]. Гутарка з’яўлялася істотнай часткай рытуалу гасцявання. Яна вызначалася эмацыянальнасцю і разнастайнасцю тэматыкі: абмяркоўваліся сямейныя навіны, палітыка, пытанні вясковай гаспадаркі, цэны, мода, анекдатычныя і гістарычныя выпадкі, паляўнічыя прыгоды [9, с. 79]. Пасля ўступнай часткі сустрэчы гасцям прапаноўвалася садзіцца за стол. Сістэма размяшчэння сатрапезнікаў за сталом – важны элемент застольнага этыкету. Неадпаведнае чаканням госця месца за сталом з’яўлялася адной з найбольш распаўсюджаных прычын для сварак. Павышаная ўвага шляхты да гэтага этыкетнага аспекту тлумачыцца агульнай адчувальнасцю прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя да маркераў статусу. Адной з асаблівасцей арыстакратычнага этасу з’яўляўся акцэнт на індывідуальны поспех, адстойванне асабістага і родавага гонару. Адсюль заахвочванне канкурэнцыі ў міжасобасных адносінах. Полем падобнага змагання магла з’яўляцца як палітыка, так і бытавыя адносіны, дзе вызначаліся лепшыя ў веданні правіл ветлівасці, у гасціннасці і шчодрасці, на паляванні, у бойках або ў магчымасці выпіць і з’есць больш за суседа [9, с. 81]. Структура саслоўя мела складаную іерархічную сістэму, крытэрыямі стратыфікацыі з’яўляліся заможнасць, радавітасць, сувязі, пасада, узрост. Зрабіць відавочнай сацыяльную іерархію была заклікана, паміж іншым, практыка гасцявога рытуалу, што вызначаў парадак вітання, прадстаўлення, шэсця і ў тым ліку месца, якое займаў госць за сталом, або такую дробязь, як від металу кальца канавязі, да якога прывязваўся конь госця панскага двара. Так, у панскіх старасвецкіх дварах можна было ўбачыць жалезны слуп з трыма кольцамі: ніжняе – жалезнае – прызначалася для навязвання коней сялян і дворскіх, сярэдняе – бронзавае – для дробных землеўладальнікаў, верхняе – пасярэбранае – для паноў [8, s. 11, 185]. За абедзенным сталом гасцей рассаджвалі паводле іх сацыяльнага статусу (фармальнага і нефармальнага) – пачэсныя асобы сядзелі бліжэй да гаспадароў. Чалавека, які нечым быў выдатны, маглі пасадзіць бліжэй, нават калі ён не займаў высокага становішча ў грамадстве. Для найбольш шанаваных гасцей былі пастаўлены крэслы з падлакотнікамі, астатнія садзіліся на лавы. Высокім гасцям падаваўся срэбны посуд, астатнім – алавяны. Перамены страў маглі рабіць толькі для шаноўных гасцей, астатнія даядалі, што заставалася. Далей ад гаспадароў – на «шэрым канцы» – знаходзіліся найменш ганаровыя асобы. Іх горш абслугоўвалі, часам ігнаравалі пры частаванні далікатэсамі. У вялікіх магнацкіх дварах асобна накрывалі стол, за які маглі запрашаць найбольш паважаных дворскіх адміністратараў шляхецкага паходжання. Былі таксама маршалкоўскі, кухмістроўскі, а таксама стол для пакаёвых і хлопцаў. Каб пазбегнуць прычын для крыўды, у сталовых пакоях прастакутныя сталы пачалі паступова замяняцца круглымі. За такім сталом самыя пачэсныя месцы былі каля гаспадара за доўгімі сталамі – або пасярод, або ў тарцы, дзе сядзелі ўладальнікі маёнтка. Спосабам пазбегнуць канфлікту быў таксама такі парадак за сталом, калі абодва краі стала ўзначальваліся гаспадарамі дому: на адным – панам, на другім – паняй. Такім чынам, ліквідаваўся «шэры канец» і сістэма дыскрымінацыі гасцей паводле іх месца за сталом [8, s. 71, 221; 14, s. 169; 15, s. 23]. Застолле працягвалася чатыры-пяць гадзін, пасля чаго многія засыналі на месцы. Частаванне алкагольнымі напоямі з’яўлялася абавязковым элементам рытуалу гасціннасці. Адмова ад алкаголю пры частаванні магла разглядацца як абраза. Лічылася, што прыхільніка цвярозасці вызначае скрытнасць, крывадушнасць і нетаварыскасць. Гарэлцы надавалася пазітыўнае значэнне і прыпісваліся лекавыя ўласцівасці. Паводле выразу Я. Баршчэўскага, гарэлка «ў гарачае лета халодзіць, а ў зімовыя маразы – грэе» [18, с. 148]. Найбольш выдатныя п’яніцы набывалі знакамітасць, некаторыя з іх за сваю здольнасць атрымлівалі месца пры дварах вялікіх паноў. Напіваліся, здаралася, таксама слугі і музыканты. Цвярозымі павінны былі заставацца буфетчыкі, якія пільнавалі срэбны посуд. Часам гаспадар піў замест віна зафарбаваную ваду. Жанчыны або толькі 92 Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus, Humanitarian Series, 2022, vol. 67, no. 1, рр. 88–96 дакраналіся вуснамі да келіхаў, або часткова адпівалі, а астатняе вылівалі. Гаспадар піў за здароўе гасцей пайменна, а кожны названы – за здароўе гаспадара і ўсіх за сталом. Урэшце госці ўставалі і пілі сусед за суседа. Пасля другой змены страў гаспадар піў за найбольш паважанага госця, перадаваў яму кубак, і гэты кубак пускаўся вакол стала. Пілі таксама за пані і паненак, духавенства, вайсковых, палестру, памешчыкаў, за ўсю кампанію, за добрых прыяцелей. Кожны мусіў падняць тост за здароўе яе мосці і дзетак. Шанаваліся людзі з літаратурнымі і аратарскімі здольнасцямі, здатныя творча падысці да складання тосту. Некаторыя госці замаўлялі свае прамовы літаратарам. Высока цанілася ўменне выказвацца за сталом на лаціне [8, s. 115−119; 14, s. 118]. Падчас бяседы праводзіліся жартоўныя конкурсы. Напрыклад, існавала спецыяльная шклянка з трыма дзяленнямі і адтулінамі наверсе: ад першай да другой рыскі яе прапаноўвалася выпіць адным глытком. Хто не дапіваў, таму налівалі ізноў, хто выпіваў больш, мусіў піць да канца шклянку. Разыгрываліся і тэатралізаваныя сцэнкі, калі трэба было, напрыклад, выпіваць шклянку ў тры глыткі, пасля першага выціралі адзін вус, потым – другі, пасля трэцяга праводзілі далонню ад ілба да барады, потым стукалі пальцам зверху стальніцы, потым знізу, топалі нагой і казалі: «Піва!». Распаўсюджанай з’явай былі сумесныя спевы за сталом. Асобныя песні вымагалі рэжысуры. У канцы банкету прыходзіў час «вівату». «Віватавыя» спеўкі называлі таксама «курантамі». Падчас «курантаў» усе госці ўставалі з келіхам у руцэ і спявалі ў гонар тастуемага. Завяршалася застолле «сандамірскім» тостам: «Кахаемся!». Калі госці раз’язджаліся, паднімалі яшчэ «страмянны» тост на ганку або каля брамы. У некаторых выпадках гаспадары маглі суправаджаць гасцей да канца сваіх уладанняў [10, s. 120; 19, s. 367; 8, s. 119, 122−123; 20, s. 11]. Мясцовае памеснае дваранства выдаткоўвала на арганізацыю таварыскіх сустрэч значную частку ўласных даходаў. Шляхецкая гасціннасць вызначалася сваімі маштабамі нават на фоне звычаяў славянскіх народаў. Калі госць быў запрошаны, то меў права прывесці з сабой некалькіх сваіх родных ці сяброў. Утрыманне службы і коней гасцей паводле «сармацкай традыцыі» клалася на прымаючы бок, што азначала наяўнасць дадатковай стайні. К. Контрым прыводзіў выпадак, калі гаспадар маёнтка, яму дагэтуль невядомы, пасля дня гасцявання ў яго даў на пэўную частку маршруту ўласных коней [20, s. 11]. Маёнтак, як правіла, меў запасы, якія ў некалькі разоў пераўзыходзілі гадавое спажыванне сям’і памешчыка. Аднак падчас, напрыклад, масленічных куліг запасы прымаючага гасцей маёнтка маглі цалкам знішчацца [21, с. 234; 8, s. 78; 4, s. 208; 22, s. 84]. Падобная шчодрасць распаўсюджвалася пераважна толькі на асоб аднаго сацыяльнага кола і не датычылася шырокіх народных мас. Па свайму паходжанню і ладу жыцця каталіцкае святарства ўваходзіла ў роднаснае памешчыкам сацыяльнае асяроддзе. Паслугі гасціннасці ў дачыненні дзвюх дадзеных груп былі ўзаемныя. Памешчыкі ў вандроўках часта спыняліся ў дамах пробашчаў і самі ахвотна практыкавалі дабрачыннасць на патрэбы касцёла і ў імя Божае. Пры кожным парафіяльным касцёле пражывалі каля дваццаці бяздомных, якія ўтрымліваліся на міласціну парафіян. Існаваў звычай хадзіць па дварах «касцёльных дзядоў», арганістаў, пеўчых, якія прасілі грошы, гародніну, кілбасы, спяваючы набожныя спевы [19, s. 156]. Сям’я памерлага давала падарункі манахам і ўбогім. У задушны дзень на цвінтары раздаваўся жабракам хлеб, каб яны маліліся за душы памерлых [12, s. 302]. Многія каталіцкія ордэны выкарыстоўвалі для збору ахвяраванняў так званых квестараў – камунікабельных манахаў ці свецкіх з багатым жыццёвым вопытам, якія на брычках, запрэжаных двума-трыма коньмі, аб’язджалі памешчыцкія двары і збіралі складкі. Не грэбавалі квестары прадуктамі і збожжам. Асабліва шырока была пастаўлена гэтая справа ў бернардзінцаў. Сярод іх сустракаліся сапраўдныя «зоркі», якія карысталіся вядомасцю як выдатныя апавядальнікі. Нярэдка квестарамі рабіліся дваране, якія па нейкіх прычынах страцілі сваю маёмасць, падтрымку блізкіх і знайшлі прытулак пры манастыры. Яны не прымалі манаскага пострыгу, але працавалі на манастырскіх гаспадарках [10, s. 128, 132]. Адносна сялянства прадстаўнікі памеснага дваранства праяўлялі прагматычны падыход. Напрыклад, Э. Масальскі сцвярджаў, што для селяніна больш карысна, калі пан дае яму пазыку, а не дарыць, бо «гэта будзе стымуляваць яго да лепшай працы і не будзе прыніжаць яго чалавечай годнасці»; «бясплатна дапамагаць трэба толькі тым, хто не можа адпрацаваць» [15, s. 162]. Аднак у пэўныя ўрачыстасці і святы сяляне маглі разлічваць на некаторую дапамогу з боку пана. Так, Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2022. Т. 67, № 1. С. 88–96 93 маладыя дзяўчаты-сялянкі перад сваім вяселлем абыходзілі вёску з сяброўкамі, просячы благаславення, і атрымлівалі падарункі. На панскім двары яны маглі атрымаць «чвэрць пшаніцы на пірагі», калі былі працавітыя і цнатлівыя – большую меру зерня і стужкі для шлюбнага вянца. На хрышчэнні падарункі атрымлівалі маці і дзеці, якіх хрысцілі. Лічылася, што ў старажытнасці ў дамах небагатай шляхты чэлядзь магла дапускацца да стала падчас мясапусту, суботак і дажынак [12, s. 287, 307]. Высокія выдаткі на падтрыманне традыцый гасціннасці не выклікалі шырокай крытыкі. Гасціннасць з’яўлялася адкрытай і гіпербалізаванай дэманстрацыяй асабістага багацця, а таксама пышнасці роду. Памешчык дамагаўся, каб яму зайздросцілі і здзіўляліся яго магчымасцям. Відавочна, што ў дадзеным выпадку існаваў грамадскі кансэнсус, і матэрыяльныя выдаткі кампенсаваліся набыццём нечага значна больш істотнага для прадстаўнікоў дадзенага асяроддзя. Гэты нематэрыяльны, але каштоўны рэсурс сацыёлаг П. Бурдзьё называў «сімвалічным капіталам» [23, с. 234]. Ім магла пацвярджацца прыналежнасць да прэстыжнай сацыяльнай групы і высокіх статусных пазіцый унутры яе [24, с. 365]. Публіцыстамі ХІХ ст. адзначалася паступовая дэградацыя традыцый гасціннасці. У некаторых памешчыцкіх дварах брамы на ноч зачыняліся і на двор спускаліся сабакі. Выказвалася меркаванне, што колішняя шляхецкая гасціннасць усё больш саступала месца фармальнай ветлівасці [25, s. 97]. К. Тышкевіч з абурэннем прыводзіць як выключны выпадак гісторыю, калі адзін памешчык пачаў дазнавацца, чаму К. Тышкевіч без дазволу капае курганы і гасцюе ў яго вёсцы [26, s. 223]. Паводле слоў Ю. Крашэўскага, усё часцей, калі памешчыкі і прымалі незнаёмага на начлег, то коней абавязкова адпраўлялі да карчмы за кошт госця [27, s. 122]. Распаўсюджваўся «нямецкі звычай», у адпаведнасці з якім коней і слуг нават запрошанага госця адпраўлялі ў бліжэйшую карчму, аднак гэта магло выклікаць асуджэнне [14, s. 74−75]. Высокае значэнне гасціннасці было характэрна і для сялянскай культуры. У гэтым сэнсе гасціннасць можна адзначыць як агульную ўласцівасць беларускага соцыуму ў разглядаемы перыяд. Паводле высноў Ф. Тёніса, грамадства мае некалькі «агрэгатных станаў» свайго існавання, крайнімі з якіх з’яўляюцца тыпы Gemeinschaft і Gesellschaft. У аснове існавання Gemeinschaft знаходзяцца сваяцкасць, суседства і сяброўства. Тып Gesellschaft рэгулюецца сістэмай прававых і маральных норм, у якой адносіны сваяцкасці, суседства і сяброўства не маюць істотнага значэння [28, с. 25−28]. У польскага сацыёлага А. Заянчкоўскага, які вывучаў структуру шляхецкай супольнасці на землях былой Рэчы Паспалітай, тыпу Gemeinschaft адпавядае сацыяльная адзінка, якую ён называў «малым суседствам» [29, s. 69]. Гэта нефармальная супольнасць некалькіх шляхецкіх засценкаў і двароў, жыхары і гаспадары якіх знаходзіліся паміж сабой у сваяцкіх або сяброўскіх стасунках. Лакальныя суседствы ўваходзілі ў склад суседства вялікага, што звычайна супадала з межамі правінцый або губерняў. Вялікае суседства ўтварала палітычную кааліцыю, згрупаваную вакол мясцовага буйнога землеўладальніка. Сувязі лакальнага і вялікага суседстваў рэалізоўваліся праз кантакты нефармальных лідараў дадзеных супольнасцей [29, s. 69]. Работа гэтага грамадскага механізма на ўсіх узроўнях засноўвалася на традыцыях гасціннасці: сваяцкія і суседскія абавязкі дазвалялі падтрымліваць высокую інтэнсіўнасць камунікацыі і ўнутрыгрупавой салідарнасці. Практыкі гасціннасці не падпадалі ні пад адміністрацыйны, ні пад ідэалагічны кантроль з боку дзяржаўных ці царкоўных органаў. Падобная камунікатыўная работа ператварала мясцовых дваран-землеўладальнікаў у найбольш кансалідаваную сацыяльную групу ў гетэрагенным па канфесійным і этнічным складзе грамадстве. Якасць дадзенай кансалідацыі амаль не залежала ад наяўнасці фармальных саслоўных форумаў або сродкаў масавай камунікацыі. Высновы. Такім чынам, традыцыі гасціннасці ў класічным («сармацкім») варыянце вымагалі ад памешчыка гарантавання нават незнаёмаму вандроўніку магчымасці начлегу, сталавання, размяшчэння яго слуг і коней. Запрошаны госць мог прывесці з сабой некалькі родных і сяброў. Як правіла, гасцяванне зацягвалася да трох дзён. У некаторых памешчыцкіх сем’ях лічылася ганьбай садзіцца за абедзенны стол без госця. Калі кандыдат на гэтае званне адсутнічаў, запрашалі мясцовага ксяндза. Падтрыманне такой традыцыі вымагала ад памешчыцкай гаспадаркі вялікіх, не заўжды падлічаных выдаткаў. Аднак адхіленне ад традыцыі, спробы эканоміць на гасціннасці асуджаліся. 94 Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus, Humanitarian Series, 2022, vol. 67, no. 1, рр. 88–96 У поўным аб’ёме традыцыі гасціннасці выконваліся толькі ў выпадку асоб, якія займалі роўнае або больш высокае па сацыяльным статусе становішча ў дачыненні да прадстаўнікоў прымаючага боку. Рэдкім выключэннем з’яўляліся пэўныя святы і ўрачыстасці (напрыклад, зажынкі, дажынкі, імяніны пана), калі прадстаўнікі ніжэйшага саслоўя маглі разлічваць на панскі пачастунак. Традыцыі гасціннасці і, у прыватнасці, застольны рытуал у культуры памеснага дваранства служылі спосабам рэпрэзентацыі сацыяльнага статусу (заможнасці, сувязей, радавітасці), а таксама падтрыманню ўнутрыгрупавой статусна-ролевай дыферэнцыяцыі. Адначасова гэта быў інструмент палітычнай мабілізацыі прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя і спосаб падтрымання высокай саслоўнай салідарнасці. Гасціннасць служыла мэтам фарміравання грамадскай думкі і стымулявання кола прыхільнікаў. Гасціннасць была ўключана ў інструментарый рэалізацыі матрыманіяльных стратэгій. Пералічаныя стратэгіі падразумявалі пэўны тып сацыяльных камунікацый, які вымагаў ад прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя выконвання ролі «таварыскага чалавека». Спіс выкарыстаных крыніц 1. Навагродскі, Т. А. Застольны этыкет у традыцыйнай культуры харчавання беларусаў / Т. А. Навагродскі // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : [зб. арт.] / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск, 2013. – Вып. 15. – С. 350–355. 2. Навагродскі, Т. А. Эвалюцыя традыцый харчавання беларусаў у XIX – XX стст. / Т. А. Навагродскі. – Мінск : БДУ, 2015. – 243 с. 3. Трофимова, И. С. Трансформация традиционного этикета белорусов во второй половине ХХ – начале ХХI в. : автореф. дис. ... канд. ист. наук : 07.00.07 / И. С. Трофимова ; Белорус. гос. ун-т. – Минск, 2019. – 25 с. 4. Gloger, Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana : w 4 t. / Z. Gloger. – Warszawa : Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900–1903. – T. 2. – 1901. – 332 s. 5. Булгак, Я. Край дзіцячых гадоў / Я. Булгак ; пер. з пол. Т. Г. Вяршыцкай. – Мінск : Беларусь, 2004. – 415 с. 6. Rzewuski, H. Wspomnienia z XVIII wieku / H. Rzewuski // Diennik Warszawski. – 1851. – № 144. – S. 1–3. 7. Lachnicki, I. E. Statystyka gubernii Litewsko-Grodzienskiey / I. E. Lachnicki. – Wilno: Nakładem i drukiem J. Zawadzkiego, 1817. – X, [2], 88 s. 8. Gołębiowski, Ł. Domy i dwory / Ł. Gołębiowski. – Warszawa : Druk N. Gkücksberga, 1830. – [4], 296 s. 9. Шыдлоўскі, С. А. Культура прывілеяванага саслоўя Беларусі: 1795−1864 гг. / С. А. Шыдлоўскі. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 168 с. 10. Gloger, Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana : w 4 t. / Z. Gloger. – Warszawa : Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900–1903. – T. 3. – 1902. – 350 s. 11. Gołębiowski, Ł. Gry i zabawy różnych stanów w kraju całym, lub niektórych tylko prowincyach / Ł. Gołębiowski. – Warszawa : Druk N. Glücksberga, 1831. – 332 s. 12. Gloger, Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana : w 4 t. / Z. Gloger. – Warszawa : Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900–1903. – T. 1. – 1900. – 316 s. 13. Gloger, Z. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce : w 2 t. / Z. Gloger. – Warszawa : Druk W. Lazarskiego, 1907–1909. – T. 1. – 1907. – 383 s. 14. Massalski, E. T. Pan Podstolic, albo, Czém jesteśmy, czém być możemy : romans administracijny : w 5 cz. / E. T. Massalski. – Wilno : W Drukarni A. Marcinkowskiego, 1831–1833. – Cz. 2 : Szlachcic. – 1831. – 268 s. 15. Massalski, E. T. Pan Podstolic, albo, Czém jesteśmy, czém być możemy : romans administracijny : w 5 cz. / E. T. Massalski. – St. Petersburg : W Drukarni K. Kraja, 1831–1833. – Cz. 4 : Ideały. – 1833. – 286 s. 16. Грамматика гостеприимства / Рос. акад. наук, Ин-т этнологии и антропологии ; отв. ред. М. Н. Губогло. – М. : ИЭА РАН, 2015. – 388 с. 17. Костомаров, Н. И. Старый спор : Последние годы Речи Посполитой / Н. И. Костомаров. – М. : Чарли ; Смоленск : Смядынь, 1994. – 768 с. 18. Баршчэўскі, Я. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях / Я. Баршчэўскі // Выбраныя творы / Я. Баршчэўскі ; укл., пер. з пол. М. Хаўстовіча. – Мiнск, 1998. – С. 81–282. 19. Gloger, Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana : w 4 t. / Z. Gloger. – Warszawa : Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900–1903. – T. 4. – 1903. – II, 523, [5] s. 20. Kontrym, K. Podróż Kontryma, urzędnika banku polskiego odbyta w roku 1829 po Polesiu / K. Kontrym ; wydana przez E. Raczynśkiego. – Poznań : u W. Stefańskiego, 1839. – 72 s. 21. Без-Корнилович, М. О. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и др. сведений, к ней относящихся / М. О. Без-Корнилович. – 2-е изд., репринт. – Минск : Алфавит, 1995. – 355 с. 22. Puzynina, G. W Wilnie i w dworach litewskich. Pamiętnik z lat 1815–1843 / G. Puzynina. – Wilno : Druk J. Zawadzkiego, 1928. – 389 s. 23. Бурдье, П. Практический смысл : [пер. с фр.] / П. Бурдье ; общ. ред., пер. и послесл. Н. А. Шматко. – СПб. : Алетейя ; М. : Ин-т эксперим. социологии, 2001. – 562 с. Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2022. Т. 67, № 1. С. 88–96 95 24. Шыдлоўскі, С. А. Эканамічныя паводзіны памеснага дваранства Беларусі: дэманстратыўнае спажыванне і ашчаднасць (канец XVIII – пачатак ХХ ст.) / С. А. Шыдлоўскі // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : [зб. арт.] / Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі. – Мінск, 2020. – Вып. 28. – С. 364–369. 25. Massalski, E. T. Pan Podstolic, albo, Czém jesteśmy, czém być możemy : romans administracijny : w 5 cz. / E. T. Massalski. – Wilno : W Drukarni A. Marcinkowskiego, 1831–1833. – Cz. 1 : Włościanin. – 1831. – 143 s. 26. Tyszkiewicz, K. Wilija i jej brzegi: pod względem hydrograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficznym / K. Tyszkiewicz. – Drezno : Drukiem i nakładem J. I. Kraszewskiego, 1871. – XVI, 362 s. 27. Kraszewski, J. I. Wspomnienia Polesia, Wołynia i Litwy / J. I. Kraszewski. – Paryż : Nakładem J. K. Wilczynskiego, 1860. – 144 s. 28. Тённис, Ф. Общность и общество: основные понятия чистой социологии / Ф. Тённис ; пер. с нем. Д. В. Скляднева. – М. : Фонд Университет ; СПб. : Владимир Даль, 2002. – 451 с. 29. Zajączkowski, A. Szlachta polska: kultura i struktura / A. Zajączkowski. – Warszawa : Semper, 1993. – 116 s. References 1. Navagrodski T. A. Table etiquette in the traditional food culture of Belarusians. Pytannі mastatstvaznaustva, etnalogіі і fal'klarystykі [Issues of art history, ethnology and folklore]. Minsk, 2013, iss. 15, pp. 350–355 (in Belarusian). 2. Navagrodski T. A. Evolution of Belarusian food traditions in the XIX − XX centuries. Minsk, Belarusian State University, 2015. 243 p. (in Belarusian). 3. Trofimova I. S. Transformation of the traditional etiquette of Belarusians in the second half of the XX − beginning of the XXI century. Abstract of Ph.D. diss. Minsk, 2019. 25 p. (in Russian). 4. Gloger Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana. Т. 2 [Old Polish illustrated encyclopedia. Vol. 2]. Warszawa, Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1901. 332 p. (in Polish). 5. Bułhak J. Kraj lat dziecinnych [The edge of childhood]. Gdańsk, ASP Rymsza, 2003. 287 p. (in Polish). 6. Rzewuski H. Wspomnienia z XVIII wieku [Memories from the 18th century]. Dziennik Warszawski [Warsaw Journal], 1851, no. 144, pp. 1–3 (in Polish). 7. Lachnicki I. E. Statystyka gubernii Litewsko-Grodzienskiey [Statistics of the Lithuanian Grodno-Governorate]. Wilno, Nakładem i drukiem J. Zawadzkiego, 1817. Х, [2], 88 p. (in Polish). 8. Gołębiowski Ł. Domy i dwory [Houses and mansions]. Warszawa, Druk N. Gkücksberga, 1830. 296 p. (in Polish). 9. Shydlouski S. A. Culture of the privileged class of Belarus: 1795–1864. Minsk, Belaruskaya navuka Publ., 2011. 168 p. (in Belarusian). 10. Gloger Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana. Т. 3 [Old Polish illustrated encyclopedia. Vol. 3]. Warszawa, Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1902. 350 p. (in Polish). 11. Gołębiowski Ł. Gry i zabawy różnych stanów w kraju całym, lub niektórych tylko prowincyach [Games and activities of various states throughout the country, or only some provinces]. Warszawa, Druk N. Glücksberga, 1831. 332 p. (in Polish). 12. Gloger Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana. Т. 1 [Old Polish illustrated encyclopedia. Vol. 1]. Warszawa, Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1900. 316 p. (in Polish). 13. Gloger Z. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce. Т. 1 [Timber construction and wooden products in old Poland. Vol. 1]. Warszawa, Druk W. Lazarskiego, 1907. 383 p. (in Polish). 14. Massalski E. T. Pan Podstolic, albo, Czém jesteśmy, czém być możemy: romans administracijny. Część 2. Szlachcic [Mr. Podstolic, or, What we are, what can we be: an administrative romance. Part 2. Nobleman]. Wilno, W Drukarni A. Marcinkowskiego, 1831. 268 p. (in Polish). 15. Massalski E. T. Pan Podstolic, albo, Czém jesteśmy, czém być możemy : romans administracijny. Część 4. Ideały [Mr. Podstolic, or, What we are, what can we be: an administrative romance. Part 4. Ideals]. St. Petersburg, W Drukarni K. Kraja, 1833. 286 p. (in Polish). 16. Guboglo M. N. (ed.). The grammar of hospitality. Moscow, Institute of Ethnology and Anthropology RAS, 2015. 388 p. (in Russian). 17. Kostomarov N. I. An old dispute: The last years of the Polish-Lithuanian Commonwealth. Moscow, Charli Publ.; Smolensk, Smyadyn' Publ., 1994. 768 p. (in Russian). 18. Barszczewski J. Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach [Nobles of Zavalnya, or Belarus in fantastic stories]. Petersburg, 1844–1846. 4 vol. (in Polish). 19. Gloger Z. Encyklopedja staropolska ilustrowana. Т. 4 [Old Polish illustrated encyclopedia. Vol. 4]. Warszawa, Druk P. Laskauera i W. Babickiego, 1903. II, 523, [5] p. (in Polish). 20. Kontrym K. Podróż Kontryma, urzędnika banku polskiego odbyta w roku 1829 po Polesiu [The journey of Kontrym, an official of the Polish bank, took place in Polesie in 1829]. Poznan, u W. Stefańskiego, 1839. 72 p. (in Polish). 21. Bez-Kornilovich M. O. Historical information about the most remarkable places in Belarus with the addition and other information related to it. 2nd ed. Minsk, Alfavit Publ., 1995. 355 p. (in Russian). 22. Puzynina G. W Wilnie i w dworach litewskich. Pamiętnik z lat 1815–1843 [In Vilnius and in Lithuanian courts. Diary from 1815–1843]. Wilno, Druk J. Zawadzkiego, 1928. 389 p. (in Polish). 23. Bourdieule P. Le sens pratique. Paris, Les Éditions de Minuit, 1980. 480 p. (in French). 24. Shydlouski S. A. Economic behavior of the local nobility of Belarus: demonstrative consumption and thrift (late 18th – early 20th centuries). Pytannі mastatstvaznaustva, etnalogіі і fal'klarystykі [Issues of art history, ethnology and folklore]. Minsk, 2020, iss. 28, pp. 364–369 (in Belarusian). 96 Proceedings of the National Academy of Sciences of Belarus, Humanitarian Series, 2022, vol. 67, no. 1, рр. 88–96 25. Massalski E. T. Pan Podstolic, albo, Czém jesteśmy, czém być możemy : romans administracijny. Część 1. Włościanin [Mr. Podstolic, or, What we are, what can we be: an administrative romance. Part 1. A peasant]. Wilno, W Drukarni A. Marcinkowskiego, 1831. 143 p. (in Polish). 26. Tyszkiewicz K. Wilija i jej brzegi: pod względem hydrograficznym, historycznym, archeologicznym i etnograficznym [Wilija and its shores: in terms of hydrography, history, archeology and ethnography]. Drezno, Drukiem i nakładem J. I. Kraszewskiego, 1871. XVI, 362 p. (in Polish). 27. Kraszewski J. I. Wspomnienia Polesia, Wołynia i Litwy [Memories of Polesie, Volhynia and Lithuania]. Paryż, Nakładem J. K. Wilczynskiego, 1860. 144 p. (in Polish). 28. Tönnies F. Community and society = Gemeinschaft und Gesellschaft. Mineola, Dover Publications, 2002. 294 p. 29. Zajączkowski A. Szlachta polska: kultura i struktura [Polish nobility: Culture and structure]. Warszawa, Semper, 1993. 116 p. (in Polish). Информация об авторе Information about the author Шидловский Сергей Олегович – кандидат исторических наук, доцент. Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы, Национальная академия наук Беларуси (ул. Сурганова, 1, корп. 2, 220072, Минск, Республика Беларусь). E-mail: s.szydlowskij@psu. by. https://orcid.org/ 0000-0003-3036-8466 Siarhei A. Shydlouski – Ph. D. (Hist.), Associate Professor. Center for the Belarusian Culture, Language and Literature researches of the National Academy of Sciences of Belarus (1 Surganov Str., Bldg 2, Minsk 220072, Belarus). E-mail: s.szydlowskij@psu.by. https://orcid.org/ 0000-00033036-8466