Ратэрфорд Хейс: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат Дадаем: ur:ردرفورڈ بی ہیز |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др замена Зносак на Крыніцы з дапамогай AWB |
||
(Не паказана 37 прамежкавых версій яшчэ аднаго ўдзельніка) | |||
Радок 1:
{{цёзкі2|Хейс}}
{{ДД}}
'''Ратэрфорд Бэрчард Хейс''' ({{lang-en|Rutherford Birchard Hayes}}; {{ДН|4|10|1822}} — {{ДС|17|01|1893}}) — 19-ы [[прэзідэнт ЗША|прэзідэнт]] [[ЗША]]. На пасадзе прэзідэнта курыраваў заканчэнне [[Рэканструкцыя Поўдня|Рэканструкцыі Поўдня]] і пачаў дзеянні, якія прывялі да рэформы дзяржаўнай службы; спрабаваў прымірыць рознагалоссі, якія засталіся пасля [[Грамадзянская вайна ў ЗША|грамадзянскай вайны]] і Рэканструкцыі.
{{Прэзідэнты ЗША}}▼
== Біяграфія ==
{{DEFAULTSORT:Хейс Рэзерфард Бэрчард}}▼
Хейс быў адвакатам у [[Агая]], пасля стаў павераным у [[Цынцынаці|горадзе Цынцынаці]] з [[1858]] па [[1861]] гг. Калі пачалася [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянская вайна]], ён пакінуў палітычную кар’еру і далучыўся да [[Армія Саюза|войска Саюза]] ў якасці афіцэра. Хейс быў пяць разоў паранены, найбольш сур’ёзна ў [[бітва каля Паўднёвай гары|бітве каля Паўднёвай гары]], там ён зарабіў высокую рэпутацыю за адвагу ў баі і быў павышаны да звання генерал-маёра. Пасля вайны як рэспубліканец з [[1865]] па [[1867]] гг. ён служыў у [[Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі|Кангрэсе ЗША]]. Хейс пакінуў Кангрэс, балатаваўся на пасаду губернатара штата Агая і быў абраны на два тэрміны запар у 1868—1872 гг., а затым і на трэці тэрмін у 1876-77 гг.
У [[1876]] годзе Хейс быў абраны прэзідэнтам у адных з самых спрэчных выбараў у амерыканскай гісторыі. Ён прайграў галасы выбаршчыкаў [[Дэмакратычная партыя ЗША|дэмакрату]] Самуэлю Дж. Цілдэну, але выйграў пасля таго, як камісія Кангрэса ЗША прысвоіла яму дваццаць аспрэчваемых галасоў выбаршчыкаў. У выніку быў заключаны Кампраміс 1877 года, у якім дэмакраты згадзіліся на вынікі выбараў Хейса ўзамен на сканчэнне ваеннага ўмяшання ЗША ў дачыненні да Паўднёвай палітыкі.
[[Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША]]▼
Хейс верыў у мерытакратычную ўладу, роўныя правы незалежна ад расы, а таксама паляпшэнне праз адукацыю. Загадаў федэральным войскам задушыць [[Вялікая чыгуначная стачка 1877 года|Вялікую чыгуначную стачку 1877 года]]. Хейс ажыццявіў сціплыя рэформы дзяржаўнай службы, якія заклалі аснову для далейшых рэформаў у 1880-х і 1890-х гадах. Ён наклаў вета на [[Закон Бленда-Алісана]], у выніку якога ўводзіліся ў абарот сярэбраныя грошы і паднімаліся кошты. Хейс настойваў на тым, што падтрыманне залатога стандарту мае важнае значэнне для аднаўлення эканомікі. Яго палітыка ў дачыненні да заходніх індзейцаў апярэдзіла асіміляцыйную праграму [[Закон Дауэса|Закона Дауэса]] 1887 года.
Хейс стрымаў сваё абяцанне не балатавацца на другі тэрмін, выйшаў на пенсію ў родным Агая і стаў прыхільнікам сацыяльнай і адукацыйнай рэформы. Даследчыкі адзначаюць яго самае вялікае дасягненне ў тым, што аднавілася народная вера ў прэзідэнта і спынілася пагаршэнне ролі выканаўчай улады, якое пазначылася пасля смерці [[Аўраам Лінкальн|Аўраама Лінкальна]]. Хоць прыхільнікі і высока ацэньваюць прыхільнасць Хейса рэформам дзяржаўнай службы і абароны грамадзянскіх правоў, ён, як правіла, уваходзіць у лік ніжняй паловы ў рэйтынгах гісторыкаў прэзідэнтаў ЗША.
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
▲{{Прэзідэнты ЗША}}
{{продкі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
▲[[Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША]]
|