Лівійскі дынар
Ліві́йскі дына́р (араб. دينار, код ISO 4217: LYD) — афіцыйная валюта Лівіі. Дзеліцца на 1000 дырхамаў (درهم). Звычайна лівійцы называюць свой дынар «джні» (ʒni) ці «джнэх» (ʒneh).
Лівійскі дынар | |||||
---|---|---|---|---|---|
* араб. دينار ليبي | |||||
| |||||
Коды і сімвалы | |||||
Коды ISO 4217 | LYD | ||||
Сімвалы | LD | ||||
Абрэвіятуры | LD або ل.د | ||||
Тэрыторыя абарачэння | |||||
Краіна-эмітэнт | Лівія | ||||
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |||||
Дробныя | дырхамы (1⁄1000) | ||||
Манеты і банкноты ў абарачэнні | |||||
Манеты | 5, 10, 20, 50, 100 | ||||
Банкноты | ¼, ½, 1, 5, 10, 20, 50 | ||||
Уведзена | 1971 | ||||
Валюта-папярэднік | Libyan pound[d] | ||||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Central Bank of Libya[d] | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПад час уваходжання краіны ў склад Асманскай імперыі, у якасці валюты ўжываўся асманскі піястр, але аж да 1844 года, калі была ўведзена ліра, Лівія ўжывала паралельна і мясцовую валюту. Пасля пачатку італьянскай акупацыі, турэцкая ліра была заменена італьянскай лірай. У 1943 годзе, калі Лівія была падзелена на францзускую і брытанскую часткі, у якасці валюты ўжываліся французскі франк і ліра, выпушчаная брытанскімі вайсковымі ўладамі.
Пасля атрымання незалежнасці ў 1951 годзе была ўведзена ўласная валюта — лівійскі фунт (LYP). Ён дзяліўся на 100 піястраў і 1000 міліемаў. У 1971 годзе пасля прыходу да ўлады Муамара Кадафі, фунт быў заменены дынарам.
У наш час у абароце знаходзяцца банкноты наміналам 1/4, 1/2, 1, 5, 10, 20 і 50 дынароў розных гадоў выпуску.
Серыі 1988—2009 гадоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Выява | Намінал (дынароў) |
Памеры (мм) |
Асноўныя колеры |
Апісанне | Год друку | ||
Аверс | Рэверс | Аверс | Рэверс | ||||
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лівійскі дынар