Галілеа (спадарожнікавая сістэма навігацыі)
Галілéа (англ.: Galileo) — праект спадарожнікавай сістэмы навігацыі Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскага касмічнага агенцтва, як альтэрнатыва амерыканскай сістэме GPS і расійскай ГЛОНАСС.
Еўрапейская сістэма прызначана для вырашэння навігацыйных задач для любых рухомых аб’ектаў з дакладнасцю менш аднаго метра. Акрамя краін еўрапейскай супольнасці дасягнуты дамоўленасці на ўдзел у праекце з наступнымі дзяржавамі: Кітай, Ізраіль, Паўднёвая Карэя і Украіна. Акрамя таго, вядуцца перамовы з прадстаўнікамі Аргенціны, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі, Індыі, Малайзіі і Расіі. Касмічны сегмент будзе дапоўнены наземнай інфраструктурай, у якую ўваходзяць два цэнтры кіравання і глабальную сетку, якая ўключае перадаючыя і прымаючыя станцыі.
15 снежня 2016 года навігацыйная сістэма «Галілеа» афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю Еўрапейскай камісіяй і стала даступна для карыстальнікаў у рэжыме «пачатковай эксплуатацыйнай прадукцыйнасці». На момант уводу сістэмы на арбіце знаходзілася 18 спадарожнікаў, з іх: 11 дзеючых, 4 уводзіліся ў эксплуатацыю, 2 працавалі ў тэставым рэжыме, 1 не функцыянаваў. На пачатковым этапе сістэма магла самастойна забяспечваць кругласутачнае глабальнае пакрыццё, таму кампенсоўвалася дадзенымі спадарожнікаў сістэмы GPS.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт (англ.)
- European GNSS Supervisory Authority (GSA) (англ.)
- Афіцыйны сайт праекту ад ЕКА (англ.)