Блумфантэйн
Блу́мфантэйн (афр.: Bloemfontein [ˈblumfɔntəi̯n], сесота: Mangaung) — горад у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, судовая сталіца краіны і цэнтр правінцыі Фры-Стэйт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
У перакладзе з нідэрландскай і афрыкаанса назва Блумфантэйн значыць Фантан кветак або Квітнеючы фантан. Назва Мангаўнг на сота мае значэнне Месца гепардаў.
Горад быў брытанскім аванпостам у Афрыцы, заснаваны маёрам Генры Дугласам Вордэнам у 1846 годзе і ў хуткім часе стаў часткай Уладання Аранжавай ракі. У 1854 годзе яно абвясціла сваю незалежнасць пад назвай Аранжавай Свабоднай Дзяржавы, і Блумфантэйн стаў сталіцай новай бурскай рэспублікі. У 1902 годзе пасля паражэння афрыканераў у Другой англа-бурскай вайне горад зноў трапіў пад брытанскую ўладу, застаўшыся сталіцай калоніі Аранжавай ракі, якая ў 1910 годзе ўвайшла ў склад незалежнага Паўднёва-Афрыканскага Саюза.