WZ-551
WZ-551 — сямейства кітайскіх колавых баявых машын пяхоты. Ахоплівае два сямейства машын з афіцыйнымі абазначэннямі ў Народна-вызваленчай арміі Кітая — Тып 90 і Тып 92. Выраблена кампаніяй Norinco.
WZ-551 | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Вытворца | China North Industries Group Corporation Limited[d] |
Дата прыняцця ў эксплуатацыю | 1995 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРаспрацоўка пачалася ў 1979 годзе. WZ-551 стаў першай колавай баявой машынай пяхоты, распрацаванай Кітаем. Бранявік створаны на базе імпартнага грузавіка Mercedes-Benz 2060[1].
У 1986 годзе два прататыпа былі адпраўлены ў паўночныя правінцыі і на поўдзень вострава Хайнань для выпрабаванняў у халодным і гарачым надвор’і[2].
Пасля WZ-551 быў сертыфікаваны як ZSL-90 або баявая машына пяхоты Type 90[3]. У 1994 годзе ў войскі паступілі перепрацаваныя мадэлі пад пазначэннем ZSL-92 або Type 92[4].
Машыны экспартаваліся ў Алжыр, Боснію, Шры-Ланку, Непал, Пакістан, Сенегал і іншыя краіны[5].
Апісанне
правіцьШасі WZ-551 вонкава падобна на французскія VAB, аднак яны маюць іншую ўнутраную кампаноўку[3].
Корпус сабраны з суцэльназварных сталёвых лістоў. Салон падзелены на тры адсекі сталёвымі лістамі. Спераду сядзяць кіроўца і камандзір, пасярэдзіне — рухавік, ззаду — пасажырскі адсек. Экіпаж складаецца з 3 чалавек. БМП здольная перавозіць да 9 пасажыраў. Аўтамабільная платформа — мадыфікаваны грузавік Tiema XC2030 6×6 кітайскай вытворчасці, які з’яўляецца ліцэнзійнай версіяй паўнапрываднага грузавіка Mercedes-Benz 2026[1].
Абсталяваны 25-мм гарматай ZPT-90 гарматы і спараным кулямётам калібра 7,62-мм Type 86[6].
Сямейства WZ-551 абсталявана 8-цыліндравым дызельным рухавіком Deutz BF8L413F з турбанаддувам і паветраным астуджэннем у 320 к. с., а таксама механічнай каробкай перадач ZF 5S-lllGPA. Максімальная хуткасць — 90 км/г[6][7].
Крыніцы
правіць- ↑ а б WZ-551 . Army-Technology. Архівавана з першакрыніцы 3 February 2013. Праверана 9 March 2013.
- ↑ 解放军轮式战车典范-92步战车族及改型(нявызн.). Autohome (9 верасня 2012).
- ↑ а б Type 90 & 92 APC . tanks-encyclopedia.
- ↑ 卡車心戰車命-簡評ZSL92輪式裝甲車 . Taiwan Daily (22 чэрвеня 2019).
- ↑ WZ-551 (Type 90/92) Wheeled Armoured Personnel Carriers . army-technology.
- ↑ а б ZSL92 . weaponsystems.
- ↑ ZSL92B . weaponsystems.