Чэстэрфілд (астравы)
Чэстэрфілд (фр.: Chesterfield) — невялікі архіпелаг у Каралавым моры. Уваходзіць у склад Новай Каледоніі. Агульная плошча сушы — меней за 10 км². Сталага насельніцтва няма.
Чэстэрфілд | |
---|---|
фр. Chesterfield | |
Характарыстыкі | |
Агульная плошча | 10 км² |
Найвышэйшы пункт | 12 м |
Размяшчэнне | |
19°21′00″ пд. ш. 158°40′01″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьАрхіпелаг уяўляе сабою адзін з найбуйнейшых у свеце каралавых атолаў. Плошча яго лагуны складае прыкладна 3500 км², а глыбіня — 51 м. Уздоўж рыфа, які атачае лагуну, знаходзяцца невялікія пясчаныя астраўкі. Самы высокі востраў Пасаж дасягае ўсяго 12 м. Найбуйнейшы востраў Анкорыдж цягнецца ўздоўж лагуны на 400 м. У шырыню — не болей за 100 м. Востраў Бамптон мае акружнасць 180 м. Астатнія яшчэ меншыя.
Астравы пакрыты травяной расліннасцю, на самых вялікіх ёсць таксама хмызнякі. Фаўна прадстаўлена шматлікімі марскімі птушкамі.
Гісторыя
правіцьАрхіпелаг быў адкрыты ў 1793 г. экіпажам брытанскага карабля «Чэстэрфілд». У першай палове XIX ст. яго часцяком наведвалі кітабоі. У 1867 г. брытанскі ўрад перадаў эксклюзіўныя правы на здабычу на астравах гуана «Англа-Аўстралійскай кампаніі», заснаванай тасманійцам і былым кітабоем Вільямам Кроўтэрам. Здабыча працягвалася да 1882 г., прычым здабытчыкі загубілі на рыфах 5 караблёў. У 1879—1888 гг. на поўначы атола здабычу гуана вялі французскія кампаніі з Новай Каледоніі.
У 1939 г. Францыя афіцыйна абвясціла архіпелаг Чэстэрфілд сваёй тэрыторыяй. У 1968 г. на востраве Люп (19°59′ пд. ш. 158°28′ у. д.HGЯO) была пабудавана французская аўтаматычная метэаралагічная станцыя. Астравы часта наведваюць навуковыя экспедыцыі.
Спасылкі
правіць- Chesterfield Islands Expedition 2012 Архівавана 11 мая 2013.
- F. Cohic, Report on a visit to the Chesterfield Islands, September 1957