Персей (сузор’е)
Персей (лац.: Perseus) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). На тэрыторыі Беларусі відаць увесь год, акрамя позняй вясны.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Persei) |
---|---|
Скарачэнне | Per |
Плошча | 615,0 кв. градусаў (1,491%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
158 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн – 31°Пд (цалкам) 31°Пд – 59°Пд (часткова) |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.
Нвйбольш яркія зоркі — Мірфак (α Персея) і Альголь (β Персея), 1,8 і 2,2-3,5 візуальнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).