Патэнцыяльная энергія
Патэнцыяльная энергія — скалярная фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць сіл узаемадзеяння механічнай сістэмы выконваць работу. Патэнцыяльная энергія роўна рабоце сіл узаемадзеяння, якая выконваецца пры пераходзе сістэмы з дадзенага стану ў стан з нулявым значэннем патэнцыяльнай энергіі.
Тэрмін «патэнцыяльная энергія» быў уведзены ў XIX стагоддзі шатландскім інжынерам і фізікам Уільямам Рэнкінам. Адзінкай вымярэння энергіі ў СІ з'яўляецца Джоўль.
Патэнцыяльная энергія залежыць або ад адлегласці паміж целамі, або ад узаемнага размяшчэння частак аднаго цела. Ад выбару нулявога ўзроўню залежыць значэнне патэнцыяльнай энергіі, але не залежыць яе змяненне. Значыць, ад выбару нулявога ўзроўню не залежыць і работа, якая пры гэтым выконваецца. Таму лічыць роўнай нулю можна патэнцыяльную энергію любога яе стану. Такім чынам, за нулявы ўзровень можна выбіраць той, які найбольш зручны для рашэння канкрэтнай задачы.
Літаратура
правіць- Ісачанкава, Л. А. і інш. Фізіка: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, Г. У. Пальчык, А. А. Сакольскі ; пад рэд. А. А. Сакольскага; пер. з рус. мовы Н. Г. Ляўчук. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 213 с. : іл. ISBN 978-985-03-1373-7.