Казімір Ігнат Несялоўскі
Казімір Ігнат Несялоўскі (польск.: Kazimierz Ignacy Niesiołowski; 1676 — пасля 1752) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Смаленскі кашталян з 1738 года.
Казімір Ігнат Несялоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Kazimierz Niesiołowski | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ежы Станіслаў Сапега | ||||||
Пераемнік | Казімір Леан Хлусовіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Сцыпіён | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Антоні Бужынскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1676[1] ці 1679 | ||||||
Смерць | не раней за 1752 | ||||||
Род | Несялоўскія | ||||||
Бацька | Самуэль Несялоўскі[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Морскіх[d] | ||||||
Жонка | Тэафілія з дэ Раесаў[d][1][2] | ||||||
Партыя |
Біяграфія
правіцьЗ роду Несялоўскіх. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы Рэчы Паспалітай, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У маладосці ўдзельнічаў пад камандаваннем кароннага гетмана Адама Сяняўскага ў бітвах з татарамі на Украіне.
У час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў падтрымліваў караля Станіслава Ляшчынскага. Прыняў актыўны ўдзел у Тарнагродскай канфедэрацыі (1716), выконваў функцыі пісара сканфедэраванага войска. Потым перайшоў на бок караля Аўгуста II. Адначасова падтрымліваў кантакты з Расіяй. У час бескаралеўя пасля смерці Аўгуста ІІ (1733) выказаўся супраць кандыдатуры на трон Станіслава Ляшчынскага і пастаноў канвакацыйнага сойма аб выбарах паляка і католіка. Стаў маршалкам канфедэрацыі Новагародскага ваяводства. Адначасова быў вымушаны падтрымаць на новагародскім сойміку пасэсараў «Нойбургскіх маёнткаў» і стаў фактычным удзельнікам іх канфлікту з канюшым вялікім літоўскім Міхалам Казімірам Радзівілам Рыбанькам.
Разам з новагародскай шляхтай не прыняў удзелу ў элекцыйным сойміку і выбарах Станіслава Ляшчынскага. Стаў адным з актыўных удзельнікаў абрання каралём Фрыдэрыка Аўгуста (Аўгуста III), удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага ў Вялікім Княстве Літоўскім. Як узнагароду Аўгуст III у 1734 годзе прапанаваў яму ўрад мсціслаўскага ваяводы, але Несялоўскі адмовіўся. У 1737 годзе быў паслом у Расію ад Радзівілаў. Надалей быў цесна звязаны з Радзівіламі.
Перад смерцю аслеп і таму ў 1752 годзе адмовіўся ад смаленскай кашталяніі.
Творчасць
правіцьУ 1743 годзе выдаў у Пінску кнігу «Публічныя забаўкі» («Otia publica vix domestica»), у 1752 годзе — «Хатнія забаўкі» («Otia domestica»), дзе змясціў свае вершы, эпісталярна-мемуарныя матэрыялы, прамовы, гістарычныя паведамленні, у т.л. легендарнага характару, дакументы, адозвы. Кніга карысталася папулярнасцю ў сучаснікаў; другое выданне выйшла ў Супраслі пад назвай «Хатнія забавы цікаўнага» (1783); з’яўляецца важнай гістарычнай крыніцай.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 196. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 91. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
Літаратура
правіць- Kantecki K. Stronnictwo saskie w Polsce roku 1733: kilka rysów do charakterystyki ludzi i czasu // Niwa. 1877. R. 6, t. 11.
- Zielińska Z. Walka «Familii» o reformie Rzeczypospolitej, 1743—1752. Warszawa, 1983.
- Lisek A. Litwini na sejmie elekcyjnym w 1733 roku // Z dziejów XVII i XVIII wieku. Katowice, 1997.
- Lisek A. Postawa Radziwiłłów w okresie przedostatniego bezkrólewia i w pierwszych miesiącach wojny domowej (1733—1734) // Radziwiłłowie: Obrazy literackie. Biografie. Świadectwa historyczne. Lublin, 2003.
- Sliesoriūnas F. Lietuvos Didžioji Kunigaikštystė 1733—1736 metų tarpuvaldžiu // Lietuvos Valstybė XII—XVIII a. Vilnius, 1997.
- Palkij H. Sejmy 1736 i 1738 roku. Kraków, 2000.
Спасылкі
правіць- Казімір Ігнат Несялоўскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»