Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Зоран Стэфанавіч

Зо́ран Стефа́навіч (сербск.: Зоран Стефановић; нар. 21 лістапада 1969, Лозніца, СФР Югаславія) — сербскі пісьменнік, выдавец і міжнародны культурны актывіст. Дэбютаваў у тэатры і кіно ў 1987 годзе. У 1994 годзе скончыў Факультэт драматычнага мастацтва (Універсітэт мастацтваў у Бялградзе). Пражывае ў Бялградзе.

Зоран Стэфанавіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 лістапада 1969(1969-11-21) (54 гады) ці 1969[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік, драматург, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, сцэнарыст, мастак коміксаў
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэзідэнт Асацыяцыі драматургаў Сербіі (2022).[2]

Мастацкая творчасць

правіць

Большая частка мастацкай спадчыны аўтара адносіцца да фантастыкі — у тэатры («Славянскі Арфей», серб. Словенски Орфеј; «Казка пра касмічным яйку», серб. Скаска о космичком јајету), коміксах («Трэці аргумент», серб. Трећи аргумент, на аснове аповяду Міларада Павіча; «Пад воўчым таўром», серб. Под вучјим жигом), у прозе («Праз Дрину, з іскрай у вачах», серб. Преко Дрине, с искром у оку; «Час шуму і лютасьці», серб. Време буке и беса), у кіно і на тэлебачанні («Вузкія сцежкі», серб. Уске стазе).

Другая ж частка прац — дакументальнай прыроды, напрыклад, тэлесерыял «Янусавы твар гісторыі», серб. Јанусово лице историје, або фільм «Жыцця Косці Гакмана», серб. Животи Косте Хакмана, і «Музыка Цішыні», серб. Музика Тишине.

Тэатральныя драмы, проза і графічныя раманы аўтара перакладзены на македонскую, румынскую, славенскую, англійскую, французскую і польскую мовы .

Культурная дзейнасць

правіць

Зоран Стэфанавіч — галоўны заснавальнік некалькіх міжнародных культурных сетак і выдавецкіх праектаў: «Праект Растка» (сетка лічбавых бібліятэк), «Размеркаваныя карэктары Еўропы» (міжнародная аблічбоўка культурнай спадчыны), «Праект Гутенберг Еўропа» (бэта-версія, грамадскія лічбавыя бібліятэкі), і падобных таварыстваў і арганізацый у галіне выдавецкай справы, лічбавання, лексікаграфіі і поп-культуры.

Не абмяжоўваючыся толькі Інтэрнетам, ён прымае актыўны ўдзел у шматлікіх культурных, навуковых і выдавецкіх праектах у Еўразіі з 1993 года, асабліва ў краінах былой Югаславіі, Румыніі, Балгарыі, Грэцыі, Украіне, Расіі, Польшчы, уключаючы і мерапрыемствы па захаванні культуры меншасцяў і племянных культур Еўразіі, і арганізацыю за «Балканскае культурнае сеціва» (сумесна з грэчаскім культурным актывістам і музычным прадзюсарам Нікасам Валканосам і іншымі калегамі).

Яго сацыяльная пазіцыя ўключае таксама актыўную абарону філасофіі «адкрытых крыніц» і вольных ведаў як «цывілізаванай асновы любога чалавечага грамадства». Актыўна падтрымлівае некалькі рэгіянальных Вікіпэдый, асабліва ва Усходняй Еўропе, яшчэ з моманту іх падставы.

Узнагароды і прызнанні

правіць

Як пісьменнік, драматург і сцэнарыст неаднаразова атрымліваў нацыянальныя і міжнародныя ўзнагароды, у тым ліку быў намінаваны на прэмію «Prix Europa» ў Берліне і «Prix Italia» у Рыме.

За сваю нацыянальную і міжнародную культурна-выдавецкую дзейнасць быў адзначаны больш за дваццаць разоў, у тым ліку ў намінацыі «United Nations World Summit Award», тройчы атрымліваў штогадовую ўзнагароду Таварыства інфарматыкаў Сербіі і дзесяць разоў — YU Web Top 50 прызнанне (SR Web Top 50).

Выбраная бібліяграфія

правіць
Драматургічныя творы і радыёэфіры
  • Острвска прича, 1987.
  • Викенд са Маријом Броз, 1990.
  • Словенски Орфеј, 1992.
  • Скаска о космичком јајету, 1992.
  • Тачка сусрета, 1992.
  • Снег није бео, 2009.
  • Валцер за Олгу, 2018.
Кнігі драмы
  • Словенски Орфеј и друге драме, «Знак Сагите», Београд, 1995.
Раманы
  • Веригаши, роман о Нашима, «Еверест медиа», Београд, 2012.
Коміксы
  • Трећи аргумент са Милорадом Павићем и цртачем Зораном Туцићем
    • албуми, српски и енглески, «Бата» и «Орбис», Београд, и «Свети Сава», Лимасол, 1995;
    • на енглеском Хеви Метал Магазин, Њујорк, 1998/1999/2000.
  • Под вучјим жигом, цртач Антоан Симић
    • Стрипманиа, магазин, Београд, 1996.
  • Кнез Липен, цртач Синиша Бановић
    • Парабелум, магазин, Сарајево, 2012.
Гісторыя коміксаў і эстэтыка
  • Стрипови које смо волели: избор стрипова и стваралаца са простора бивше Југославије у XX веку, критички лексикон, коауторски са Живојином Тамбурићем, Здравком Зупаном и Полом Граветом, Омнибус, Београд, 2011. (српски и енглески)

Выбраная фільмаграфія

правіць
Сцэнарыі
  • Поздрави све који питају за мене, документарни, 1987. (сарадник Зорану Ђорђевићу на сценарију)
  • Ars longa, vita brevis, кратки играни, 1991.
  • Словенски Орфеј, адаптација представе, 1992.
  • Јанусово лице историје 1-3, документарна серија, 1993. Косценариста Срђан В. Стојанчев
  • Уске стазе, кратки играни, 1995.
  • Животи Косте Хакмана, документарни, 2005.
  • Музика тишине, документарни, 2011.
  • Звона Саве Лозанића, документарни, 2017.
Вытворца
  • Мој мртви град, документарни, 2000
  • Животи Косте Хакмана, документарни, 2005
  • Музика тишине, документарни, 2011.
Кастынг
  • Ларго Винч, 2008.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 19 лютага 2024.
  2. Стојановић, Милица. “Изабрана управа Удружења драмских писаца Србије, нови председник је Зоран Стефановић” Архівавана 5 лютага 2023., Drama.org.rs, 2023