За духоўнае адраджэнне
Прэмія «За духоўнае адраджэнне» — узнагарода Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1997 годзе. Штогод уручаецца 5 узнагарод.
За духоўнае адраджэнне | |
---|---|
Тып | прэмія[d] |
Заснавальнік | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Заснаванне | 1997 |
Краіна | Беларусь |
Гісторыя
правіцьПрэмія прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.
На саісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, свяшчэннаслужыцелі, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.
Работы саіскальнікаў прэміі павінны быць абнародаваны (публічна паказаны, выкананы, апублікаваны або ўведзены ў эксплуатацыю) на працягу двух гадоў да завяршэння тэрміну вылучэння (да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія).
Прэмія прысуджаецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай iм службовай асобай.
Лаўрэату прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[1].