Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Борамір (англ.: Boromir) — адзін з галоўных герояў кнігі «Уладар Пярсцёнкаў» Толкіна, нашчадак намеснікаў трону Гондара.

Борамір
Выява
Месца нараджэння
Месца смерці
Род смерці забойства[d]
Забойца оркі
Бацька Дэнетар II
Маці Finduilas[d]
Брат/сястра Фарамір
Род заняткаў мечнік
Удзельнічаў у the Council of Elrond[d][1]
Член у
  • Брацтва Пярсцёнка[d]
Валодае Horn of Gondor[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Шон Бін
Краіна паходжання
Прадстаўлена ў працы Валадар Пярсцёнкаў і Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Вораг Саўран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Борамір — сын Дэнетара II, намесніка трона Гондара, на час, пакуль няма сапраўднага караля. Падчас Вайны Пярсцёнка ён быў военачальнікам, і прымаў удзел у вызваленні Асгіліята ад Мордарскіх оркаў. На наступную ж ноч пасля рашучай бітвы, яму і яго брату Фараміру прысніўся адзін і той жа сон. У ім прадказвалася перакаванне Нарсіла ў Раздоле, вяртанне «пракляцця Ісільдура», і тое, што ўвесь удар на сябе возьме хобіт.

Борамір тут жа адправіўся ў Раздол, каб разгадаць тайну гэтага сна. Ён трапіў якраз на сход у Элранда, дзе вырашаўся далейшы лёс Пярсцёнка Усяўладдзя. Там ён і пачуў адказ на большасць сваіх пытанняў. Яго прынялі ў Брацтва Пярсцёнка, і ён адправіўся разам з Гандальфам.

Прайшоўшы праз Морыю, атрад пачало хваляваць пытанне, куды яны пойдуць пасля Лорыена. Галадрыель «прымусіла» задумацца над гэтым Бораміра, і ён вырашыў любым коштам прывесці Брацтва у Мінас-Цірыт.

Падчас усяго падарожжа, Бораміра мучыла жаданне забраць Пярсцёнак у Фрода, каб выкарыстаць яго ў барацьбе супраць самога ж Саўрана, але яшчэ на сходзе ў Элранда, было вырашана, што ім нельга карыстацца. Калі Брацтва Пярсцёнка прычаліў да берага пад Амон Хэнам, і Фрода пайшоў у лес, каб абдумаць куды ісці далей, Борамір пайшоў за ім і пастараўся адабраць Пярсцёнак. Гэта паслужыла прычынай імкнення Фрода пайсці аднаму.

У гэты час оркі Ізенгарда ў саюзе з Мордарскімі і Морыйскімі оркамі напалі на Брацтва, і Борамір абараняў да апошніх сіл Мэры і Піпіна, але яго пранзіла некалькі стрэлаў, і ён памёр.

Арагорн, Легалас і Гімлі (Фрода з Сэмам ужо ўплылі) спусцілі на лодцы з вадаспада Рэраса Бораміра, паклаўшы ў лодку яго меч, шчыт, а галоўнае — разрублены рог. Пазней, гэту лодку знайшлі на Андуіне. Так Гондар даведаўся пра яго смерць.

Зноскі