Іл-40
савецкі рэактыўны штурмавік
Іл-40 (па кадыфікацыі НАТА: «Brawny» — «Мускулісты») — савецкі рэактыўны штурмавік.
Іл-40 | |
---|---|
Тып | attack airplane[d] |
Распрацоўшчык | Авіяцыйны комлекс імя С. У. Ільюшына[d] |
Вытворца | Авіяцыйны комлекс імя С. У. Ільюшына[d] |
Першы палёт | 7 сакавіка 1953 |
Пачатак эксплуатацыі | 1953 |
Канец эксплуатацыі | 1956 |
Эксплуатанты | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Адзінак выраблена | 2 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З-за праблем на лётных выпрабаваннях, звязаных з спыненнем рухавікоў пры стральбе з насавых гармат, пастаноўка ў вытворчасць была прыпынена, у красавіку 1956 года зусім спынена з-за адмовы ВПС СССР ад штурмавой авіяцыі[1].
Варыянты
правіць- Іл-40-1 — першы прататып.
- Іл-40-2 (Іл-40П) — другі прататып са змененымі паветразаборнікамі.
- Іл-40К — самалёт-карэкціроўшчык, узбраенне не прадугледжвалася, усталёўвалася пярэдняя гермакабіна для артылерыйскага наводчыка, а таксама ўсталёўка больш магутных радыёстанцый. Прататып не быў дабудаваны[2].
- Іл-40У — вучэбна-трэніровачны.
- Іл-40Т — тарпеданосец. Ударнае ўзбраенне адсутнічае, зменена форма фюзеляжа, прадугледжана шкленне пярэдняй часткі фюзеляжа па тыпе Іл-40К. Работы спыненыя на «папяровай» стадыі[2].
Литература
правіць- Якубович Н. Великий Ильюшин. Авиаконструктор №1. — Москва: Авико-Пресс, 2014. — 560 с. — ISBN 978-5-699-71790-3.
- Gordon, Komissarov, Komissarov. OKB Ilyushin. — Hinckley, England: Midland Publishing, 2004. — 384 с. — ISBN 1-85780-183-3.
Зноскі
правіць- ↑ Якубович Н. 2014, с. глава "Возвращение силача".
- ↑ а б Gordon, Komissarov, Komissarov 2004, с. 72—73.