Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Threads

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Threads
англ.: Threads[1]
Выява лагатыпа
URL threads.net
Тып сайта сацыяльная сетка, мікраблогінг[d] і Інтэрнэт-супольнасць[d]
Мова(-ы) англійская
Уладальнік Meta, Inc.
Пачатак працы 6 ліпеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Threads» (ад англ.: thread — «нітка») — сэрвіс мікраблогаў[ru] і сацыяльная сетка, аналаг «Twitter».[2] Належыць кампаніі «Meta Platforms», мацярынскай кампаніі «Facebook» і «Instagram».

Пасля набыцця Twitter Іланам Маскам канкурэнты Twitter спрабавалі атрымаць выгаду з масавага адтоку карыстальнікаў. У канцы 2022 года ў ходзе выпрацоўкі стратэгіі па канкурэнцыі з Twitter супрацоўнікі Meta Platforms прапанавалі варыянт пашырэння функцый Instagram Notes — будучага тэкставага сэрвісу Instagram, і як варыянт стварэнне асобнай праграмы, арыентаванай на тэкставыя паведамленні.

Афіцыйны рэліз адбыўся 5 ліпеня 2023 года ў 100 краінах, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію, Аўстралію, Канаду і Японію.[3] За першыя суткі аўдыторыя перавысіла 50 мільёнаў карыстальнікаў.[4] На працягу 5 дзён у ім зарэгістравалася 100 млн чалавек, што зрабіла яго самай хуткарослай супольнасцю ў гісторыі, пабіўшы рэкорд ChatGPT.[5] Аднак з 11-12 ліпеня намецілася тэндэнцыя падзення карыстальніцкай цікавасці: сэрвіс страціў 20 % сваёй актыўнай аўдыторыі. Таксама скараціўся сярэдні час карыстальніка ў праграме з 20 хвілін да 10.[6]

25 жніўня 2023 года стала даступная паўнавартасная вэб-версія сэрвісу, якая дазваляе не толькі праглядаць чужыя профілі, але таксама і пісаць паведамленні, лайкаць чужыя пасты, праглядаць стужку і г. д.[7]

У канцы кастрычніка 2023 года Марк Цукерберг заявіў, што месячная аўдыторыя Threads дасягнула 100 млн карыстальнікаў.[8]

Зноскі

  1. https://about.fb.com/news/2023/07/introducing-threads-new-app-text-sharing/ Праверана 9 ліпеня 2023.
  2. Huang, Kalley. Twitter's Rivals Try to Capitalize on Musk-Induced Chaos. The New York Times (7 снежня 2022). Праверана July 3, 2023.
  3. No Instagram Threads app in the EU: Irish DPC says Meta's new Twitter rival won't be launched here (англ.). Irish Independent (7 ліпеня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
  4. Roth, Emma. Instagram’s Threads: all the updates on the new Twitter competitor (англ.). The Verge (5 ліпеня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
  5. В Threads за пять дней после запуска зарегистрировались 100 млн пользователей (руск.). Forbes.ru (10 ліпеня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
  6. Количество дневных пользователей Threads упало на 20% (руск.). Афиша. Праверана 6 верасня 2024.
  7. Веб-версия Threads стала доступна всем пользователям (руск.). Хабр (25 жніўня 2023). Праверана 6 верасня 2024.
  8. Число пользователей Threads достигло 100 млн в месяц (руск.). Коммерсантъ (27 кастрычніка 2023). Праверана 6 верасня 2024.