Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Naruto

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Naruto (яп.: ナルト — Наруто) — манга Масасі Кісімото ў жанры сёнэн і яе анімэ-экранізацыя. Галоўным яе героем з’яўляецца Наруто Удзумакі, шумны і няўрымслівы ніндзя-падлетак, які марыць дасягнуць ўсеагульнага прызнання і стаць Хокагэ - кіраўніком свайго паселішча і наймацнейшым ніндзя. Каб дамагчыся павагі навакольных, яму трэба прайсці праз тысячы перашкод: экзамены ніндзя, розныя місіі і бойкі.

Першая выданне мангі была апублікавана 21 верасня 1999 года японскім выдавецтвам Shueisha ў 43-м нумары часопіса Weekly Shonen Jump. Выпушчаная ў 72 тамах мангі. Яго апошняе выданне была апублікавана 10 лістапада 2014 года ў 50-м нумары часопіса Weekly Shonen Jump.

Па ёй зняты аднайменны анімэ-тэлесерыял, створаны кампаніямі Aniplex і Studio Pierrot. Першы тэлесерыял Наруто дэманстраваўся ў Японіі па канале TV Tokyo і спадарожнікаваму каналу ANIMAX пачынаючы з 3 кастрычніка 2002 года да 8 лютага 2007 г. і скончыўся 220-й серыяй. Другі Тэлесерыял Naruto Shippuuden, працягвае транслявацца з 15 лютага 2007 года, прычым новыя серыі з’яўляюцца амаль кожны тыдзень. З моманту пачатку трансляцыі ў эфір выйшла больш за 600 серый і іх выпуск працягваецца да гэтага часу. У анімэ-экранізацыю ўваходзяць два тэлесерыялы, дзесяць анімацыйных фільмаў і восем OVA. У вытворчасці знаходзіцца 11-ы фільм, прэм'ера якога прызначаная на жнівень 2015[1]. На аснове мангі і анімэ былі створаны таксама відэагульні, раманы («лайт-новел») і калекцыйныя карткавыя гульні.

Манга і анімэ апынуліся вельмі папулярныя як у Японіі, так і за яе межамі. На момант выхаду 70-га тома, першы наклад якога склаў 1`400`000 асобнікаў - стала вядома, што сумарныя продажы тамоў «Наруто» перавысілі 200 мільёнаў асобнікаў[2]. У ЗША манга «Наруто», ліцэнзаваных выдавецтвам Viz Media, рэгулярна трапляе ў спісы бэстсэлераў[3], а ў 2006 годзе яе продажу склалі амаль 10% усіх продажаў мангі ў гэтай краіне [7]. У Расіі правы на выданне і распаўсюджванне мангі належаць кампаніям «Эксмо» і «Комикс-Арт». Распаўсюджваннем анімэ на тэрыторыі СНД займалася «МегаСистем»[4]. Распаўсюджваннем анімэ на тэрыторыі СНД займалася «МегаСистем»[5]..

Калі на паселішча ніндзя ў Краіне Агню (яп.: 火の国 — Хі но Куні) нападае дзевяціхвосты дэман-ліс (яп.: 九尾の妖狐 — Кю:бі но Ё:ко), кіраўнік паселішча Чацвёрты Хакагэ заключае дэмана ў цела толькі што народжанага хлопчыка — Наруто. Сам хокагэ гіне. Доўгі час Наруто не ведаў, што ён носьбіт дэмана. Гэта была тайна, якую хавалі ад яго і яго аднагодак. Аднак усе дарослыя ведалі аб гэтым, пабойвалісь і не любілі Наруто, лічачы яго самога дэманам. З гэтай прычыны хлопчык рос адзінокім і доўга не меў сяброў. Галоўнай марай Наруто стала стаць Хокагэ (галоўным ніндзя ў краіне Агню) і такім чынам дасягнуць павагі і прызнання з боку сваіх аднавяскоўцаў.

У акадэміі ніндзя Наруто лічыцца не здатным да навукі, гультаём і хуліганам. Хутка ён здае выпускны іспыт і становіцца членам каманды з трох выпускнікоў-ніндзя пад кіраўніцтвам Хатакэ Какасі. Неўзабаве галоўны герой аказваецца ўцягнуты ў шматлікія прыгоды.

Асноўныя героі

[правіць | правіць зыходнік]

Свет мангі "Naruto"

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне мангі "Наруто" адбываецца ў свеце ў якім змяшаны рысы сучаснасці і японскага сярэднявечча. Існуе шмат краін з манархічным ладам кіравання. Дзяржавы кіруюцца Даймё (яп.: 大名) — феадальнымі князямі. Самыя магутныя краіны — Пяць Вялікіх Зямель Ніндзя. На тэхнічным узроўні свет Наруто наблізіўся да сучаснасці, але толькі ў бытавой сферы: прадукты харчавання, адзенне і інш. Не існуе самалётаў, цягнікоў, машын і іншых сучасных транспартных сродкаў. У ваенныай сферы выкарыстоўваюцца мячы, нажы, коп'і і інш. Акрамя таго ў свеце "Наруто" існуе магія. Акрамя людзей у свеце мангі жывуць і іншыя разумныя істоты. Напрыклад жабы. Але сустракаюцца яны даволі рэдка. Галоўнай ваеннай сілай вялікіх краін з’яўляецца не армія, а адносна невялікія паселішча ніндзя.

Звесткі пра мангу

[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра анімэ

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Naruto Movie 11 Announced for 2015 (англ.)(недаступная спасылка). Saiyan Island (5 декабря 2014 года). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Naruto is 5th Shueisha Manga with 100 Million+ Copies in Print (англ.). Anime News Network (26 апреля 2010 года). Праверана 14 чэрвеня 2010.
  3. "Viz Media sweeps all Top 10 spots on the newest New York Times Manga Best Seller list" (Press release)(англ.). Viz Media. 17 марта 2009 года. {{cite press release}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. Bleach, Death Note и Naruto(недаступная спасылка). Comix-ART. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2012. Праверана 25 чэрвеня 2008.
  5. Государственный регистр фильмов: Наруто (серии 1-103). Министерство культуры Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012. Праверана 28 верасня 2009.