MACS J1149 Lensed Star 1
Зорка | |
---|---|
Назіральныя даныя (Эпоха J2000[1]) |
|
Прамое ўзыходжанне | 11гадз 49мін 35.45с (approx)[1] |
Схіленне | 22° 23′ 44.84″(approx)[1] |
Сузор’е | Леў |
Характарыстыкі | |
Спектральны клас | B[2] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Тэмпература | 11000 — 14000[2] K |
MACS J1149 Lensed Star 1, Ікар (Icarus), MACS J1149+2223 Lensed Star-1 — блакітны звышгігант і найбольш далёкая назіраная зорка, размешчаная на адлегласці 9 млрд светлавых гадоў ад Сонца (z=1,49), станам на красавік 2018 года[2][3][4][5][6][7]. Выпраменьванне зоркі, якое дайшло да нас, было выпушчана праз 4,4 млрд гадоў пасля Вялікага выбуху[6]. Паводле слоў аднаго з першаадкрывальнікаў данага аб’екта, Патрыка Кэлі, зорка знаходзіцца прынамсі ў сто разоў далей за папярэднюю самую аддаленую зорку, якая не з’яўляецца звышновай. Таксама ўпершыню назіраецца ўзмоцненая выява зоркі як асобнага аб’екта[3][6].
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Зорка была выяўлена ў рамках даследавання звышновай SN Refsdal касмічным тэлескопам Хабла. Пры вывучэнні здымкаў звышновай зоркі пачынаючы з 2004 года навукоўцы выявілі кропкавую крыніцу, якая з’явілася на здымках 2013 года і стала больш яркай к 2016 году. Было вызначана, што крыніца з’яўляецца асобнай зоркай, выява якой у 2000 разоў узмоцнена з прычыны гравітацыйнага лінзавання[2][3][4][5][6]. Выпраменьванне LS1 было не толькі ўзмоцнена ўплывам скопішча галактык MACS J1149+2223, размешчанага на адлегласці 5 млрд светлавых гадоў, але ў пэўны момант таксама і іншым кампактным аб’ектам з масай каля трох мас Сонца ў скопішчы галактык, якія перасеклі прамень зроку (гравітацыйнае мікралінзаванне)[6][8]. Звычайна ў падобных даследаваннях адкрываюць галактыкі ці звышновыя зоркі. Тэмпература аб’екта не змянялася з часам, што супярэчыць здагадцы пра звышновую; таксама па велічыні тэмпературы аб’ект быў аднесены да блакітных звышгігантаў[9].
Святло ад зоркі было выпраменена ў той час, калі ўзрост Сусвету складаў чвэрць ад сучаснага значэння 13,8 млрд гадоў. Кэлі выказаў здагадку, што аналагічныя з’явы мікралінзавання дапамогуць знайсці самыя раннія зоркі ў Сусвеце[9]. У наш час зорка ўжо не існуе ў выглядзе блакітнага звышгіганта, зыходзячы з ацэнак часу жыцця такіх зорак[9].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Kelly, P. L.; et al. (2015). "Multiple images of a highly magnified supernova formed by an early-type cluster galaxy lens". Science. 347 (6226): 1123–1126. arXiv:1411.6009. Bibcode:2015Sci...347.1123K. doi:10.1126/science.aaa3350. PMID 25745167.
- ↑ а б в г Kelly, Patrick L.; et al. (2 April 2018). "Extreme magnification of an individual star at redshift 1.5 by a galaxy-cluster lens". Nature. 2: 334–342. doi:10.1038/s41550-018-0430-3. Праверана 2 April 2018.
- ↑ а б в Hubble Uncovers the Farthest Star Ever Seen . NASA (2 красавіка 2018). Праверана 2 April 2018.
- ↑ а б Howell, Elizabeth. Rare Cosmic Alignment Reveals Most Distant Star Ever Seen . Space.com (2 красавіка 2018). Праверана 2 April 2018.
- ↑ а б Sanders, Robert (2 April 2018). "Hubble peers through cosmic lens to capture most distant star ever seen". Berkeley News. Праверана 2 April 2018.
- ↑ а б в г д Parks, Jake. Hubble spots farthest star ever seen . Astronomy (2 красавіка 2018). Праверана 2 April 2018.
- ↑ Dunham, Will. Most distant star ever detected sits halfway across the universe . Reuters (2 красавіка 2018). Праверана 3 April 2018.
- ↑ "Hubble uses cosmic lens to discover most distant star ever observed". Mathias Jager. spacetelescope.org. 2 April 2018. Архівавана з арыгінала 29 мая 2018. Праверана 3 April 2018.
- ↑ а б в Guarino, Ben. This star is the farthest ever seen. It’s 9 billion light-years away . The Washington Post (3 красавіка 2018). Праверана 3 April 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме MACS J1149 Lensed Star 1
- Hubble Discovers Supernova Split by Cosmic Lens — NASA (2017)
- View of SN Rafsdal — National Geographic Society (2015)
- Images of SN Refsdal — HubbleSite (2015)