Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Элранд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элранд
Бацька Эарэндзіл[d]
Маці Elwing[d]
Брат/сястра Elros[d]
Сужэнец Celebrían[d]
Дзіця Арвен, Elrohir[d] і Elladan[d]
Удзельнічаў у the Council of Elrond[d][1]
Член у
Валодае Vilya[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Х'юга Уівінг і Robert Aramayo[d]
Прадстаўлена ў працы Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў, Сільмарыліян, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля, Appendices of The Lord of the Rings[d] і Няскончаныя паданні[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Вораг Саўран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Э́лранд[2] (сінд.: Elrond) — адзін з галоўных персанажаў легендарыума Джона Р. Р. Толкіна, паўэльф, кіраўнік Раздола.

Роднасныя сувязі

[правіць | правіць зыходнік]

Сын паўэльфа Эарэндзіла (у сваю чаргу, сына эльфійкі Ідрыль і чалавека Туара) і паўэльфійкі Эльвінг (дачкі Дзіёра, паўэльфа, і эльфійкі Німлат), брат Эльраса, муж Келебрыян, бацька Арвен, Эладана і Элрахіра. Нарадзіўся ў Гаванях Сірыяна ў другой палове Першай Эпохі.

Элранд адбываецца з Трох Родаў Эдайн, хоць у яго жылах цячэ кроў Эльдар і Маяр, бо яго прамаці былі Ідрыль Гондалінская і Луціен, дачка Меліян. Дзякуючы гэтаму ён мог сам выбраць свой лёс і прыняў долю бессмяротных эльфаў.

Калі казаць больш дакладна, то пра паходжанне Элранда можна сказаць наступнае:

Больш таго, Элранд даводзіцца далёкім сваяком Арагорну, які з’яўляецца нашчадкам яго брата, Эльраса, і мужам яго дачкі Арвен.

У Вайне Гневу Элранд разам з братам патрапіў у палон да сыноў Феанара. Маглар пашкадаваў сыноў Эарэндзіла і абыходзіўся з імі ласкава. Калі дзяцей знайшлі, Элранд гуляў у пячоры пад вадаспадам і так атрымаў сваё імя (Элранд азначае Эльф пячоры, хоць ёсць варыянт перакладу Зорнае скляпенне). Пасля заканчэння вайны і зняцця праклёну валар многія эльфы вярнуліся ў Валінор, але Элранд застаўся з Гіль-галадам у Ліндане.

Пасля ўварвання Саўрана ў Эрыядор, забойства Келебрымбара і зачынення варот Морыі ў сярэдзіне Другой Эпохі Элранд заснаваў цвярдыню Імладрыс, якую людзі называлі Раздолам, гэта крэпасць стала галоўным эльфійскім паселішчам нолдар у Эрыядоры, а сам Элранд быў прызначаны Гіль-галадам намеснікам Вярхоўнага Караля ў Эрыядоры. У паселішчы засталіся ацалелыя жыхары Эрэгіяна і рэшткі эльфійскай арміі, пасланай Гіль-галадам на дапамогу Эрэгіяну. Неўзабаве Раздол быў абложаны арміяй Саўрана, і аблога была знята толькі пасля разгрому асноўных сіл Саўрана нуменорцамі. У дні Трэцяй Эпохі, пасля гібелі Гіль-галада, Элранд сабраў у Імладрысе мноства эльфаў і іншых магутных і мудрых прадстаўнікоў народаў Серадзем’я. Там ён захоўваў памяць пра былое.

Разам з Гіль-галадам і Элендзілам Элранд удзельнічаў у Вайне Апошняга саюза (Другая эпоха), дапамагаў саюзнікам у вайне з Ангмарам і ў Вайне Пярсцёнка (Трэцяя эпоха).

Знакавая фігура Серадзем’я

[правіць | правіць зыходнік]

Элранд валодаў мудрасцю эльфаў-эльдар і дарам прадбачання. Толькі яму і Кірдану Карабелу адкрыліся магі-істары, якія з’явіліся ў Серадзем’і. Ён быў членам Белага Савета, сабранага Галадрыеллю для барацьбы з Пярсцёнкам і яго ўладаром Саўранам. Элранд адразу западозрыў нядобрае, калі ў Другую Эпоху Саўран з’явіўся ў Серадзем’і ў цудоўным абліччы пад імем Анатар, таму што прадбачыў яго вяртанне.

Кольцы Серадзем’я

[правіць | правіць зыходнік]

Элранд біўся з Саўранам разам з Ісільдурам. Калі Ісільдур зрынуў Саўрана і ўзяў Пярсцёнак Усеўладдзя, Элранд параіў знішчыць крыніцу сілы Ворага ў агні Арадруіна. Аднак Ісільдур не стаў рабіць гэтага і забраў Пярсцёнак як віру за забітага бацьку і брата. Аднак Пярсцёнак здрадзіў уладальніку: на зваротным шляху непадалёк ад Касачовай Нізіны ў пойме Андуіна на атрад Ісільдура напалі оркі і перабілі амаль усіх воінаў караля, а таксама забілі самога Ісільдура, які спрабаваў з дапамогай Пярсцёнка ўцячы, аднак згубіў яго і быў застрэлены пераследнікамі. Нешматлікія выжылыя з атрада Ісільдура прыйшлі ў Імладрыс, сярод іх — збраяносец Охтар, які прынёс абломкі Нарсіла. Элранд прадказаў, што меч не будзе перакаваны, пакуль не адшукаецца Пярсцёнак Усеўладдзя і не вернецца Саўран.

Калі Саўран вярнуўся ў абліччы Вока і стаў шукаць Кольца, Элранд ізноў прыняў рашэнне знішчыць знойдзены Пярсцёнак на Савеце ў Раздоле. Для выканання гэтай місіі і дапамогі Захавальніку па яго ініцыятыве быў утвораны Брацтва Пярсцёнка.

Як высвятлілася да канца Трэцяй Эпохі, Элранд валодаў адным з Трох эльфійскіх Пярсцёнкаў, якія не кранула рука Саўрана — пярсцёнкам Вілья, пярсцёнкам Паветра, наймацнейшым з Трох.

Генеалагічнае дрэва

[правіць | правіць зыходнік]

Генеалогія Першанароджаных Эльфаў

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тынгал
 
Меліян
 
Ольвэ
 
 
 
 
 
Эльма
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Берэн
 
Люціэн
 
 
 
Эарвен
 
Фінарфін
 
Галадан
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Галадрыэль
 
Келебарн
 
Галатыль
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дыяр
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Німлат
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Элурэд і Элурын
 
Эльвінг
 
Эарэндзіл
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльрас
 
Эльранд
 
Келебрыян
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Каралі Нуменара
Валадары Андуніэ
Каралі Арнара
Правадыры дунэдайн
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Арагорн
 
Арвен
 
Эладан і Элрахір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Эльдарыян

Адаптацыя вобраза

[правіць | правіць зыходнік]

У мультфільме Рэнкіна і Бэса «Хобіт» (1977 г.) Элранда агучыў Кірыл Рычард; сам персанаж намаляваны ў мультфільме як высокі стройны эльф з сівой вострай бародкай і каронай з зорак.

У мультфільме Ральфа Бакшы «Уладар Пярсцёнкаў» (1978 г.) ролю Элранда сыграў Андрэ Марэль.

Зноскі

  1. Tolkien J. R. R. The Fellowship of the RingUnited Kingdom: George Allen & Unwin Limited, 1954.
  2. Напісанне Элранд згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга I. Содружество Кольца = The Lord of the Rings. The Fellowship of the Ring / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 704 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0747-2.
  • Толкин Дж. Р. Р. Властелин Колец. Книга III. Возвращение Короля = The Lord of the Rings. The Return of the King / Пер. с англ. М. Каменкович, В. Каррика. — СПб: Азбука, 1999. — 734 с. — 7000 экз. — ISBN 5-7684-0749-9.
  • Толкин Дж. Р. Р. Сильмариллион. Эпос нолдор. М., 1992.