Саньера
Санье́ра (катал.: senyera — «сігнальны сцяг») — сцяг, створаны на аснове герба Каралеўства Арагон. Складаецца з чатырох чырвоных гарызантальных палос на залацістым фоне.
Герб Арагона часта называюць арагонскія палосы. Яны паслужылі матывам для сімвалаў чатырох іспанскіх аўтаномных абласцей — Каталоніі, Арагона, Балеарскіх астравоў і Валенсіі, а таксама сотняў гербаў і сцягоў адміністрацыйных адзінак, якія размешчаны ў гэтых абласцях.
На каталанскай мове гэты сцяг часта называюць «senyal reial», гэта значыць «каралеўскі сцяг». На арагонскай ён называецца «o siñal d'Aragón» — «сцяг Арагона».
Паходжанне і гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Саньера — адзін з найстаражытных сцягоў Еўропы, аднак у яго ўжыванні былі перапынкі. Упершыню сімвал чатырох палос з'явіўся на друку арагонскага караля Альфонса II Арагонскага ў 1159 годзе.
Па меркаванні Арагонскай энцыклапедыі, сцвярджэнне, што гэты сімвал з'явіўся раней, падчас кіравання графа Барселоны Рамона Берэнгера IV у 1150 годзе, з'яўляецца сумніўным.[1].
Сцяг Пано да Кункеста, які быў вывешаны маўрамі на адной з вежаў Валенсіі ў 1238 годзе, калі яны здаліся арагонскаму каралю Хаймэ I Заваёўніку, з'яўляецца першым сведчаннем выкарыстання чатырох палос на сцягу, аднак фон гэтага сцяга быў белым, а не жоўтым, як на сучаснай саньеры.
Легенда XIV стагоддзя казала, што сцяг з'явіўся ў IX стагоддзі, калі Карл II Лысы на залатым шчыце Віфрэда I Валасатага намаляваў чатыры паласы крывёй самога Віфрэда перад яго смерцю (Карл памачыў свае пальцы ў раны Віфрэда, якія той атрымаў падчас аблогі Барселоны Лоба ібн Мухамедам, маўрскім губернатарам Лейды). Паводле легенды гэта адбылося ў 897 годзе. Гэта легенда была вельмі папулярнай у XIX стагоддзі ў перыяд каталонскага адраджэння . Сёння прызнаецца, што гэта не больш чым легенда, бо Карл Лысы памёр за 20 гадоў да гэтых падзей у 877 годзе.
Жэнералітат сцвярджае, што сімвал з'явіўся ў XI ці XII стагоддзі на гербе барселонскіх графаў — там палосы былі размешчаны вертыкальна, тады як на сцягу іх размяшчэнне гарызантальнае[2].
Паводле іншай версіі Арагонскае каралеўства выкарыстоўвала для сваіх сімвалаў колеры Ватыкана, сімвалізуючы падпарадкаванне Барселонскага графства Папу Рымскаму. Гэты старажытны сцяг дагэтуль можна пабачыць у Рыме на Капіталійскім узгорку каля Рымскага Форума. І нягледзячы на тое, што Ватыкан змяніў свае колеры ў 1808 годзе на жоўты і белы, горад Рым захаваў менавіта жоўты (залаты) і чырвоны.
Геральдычнае апісанне герба — «золата, чатыры палосы колеру кінавары».
Сцягі на аснове Саньеры
[правіць | правіць зыходнік]Сцягі тэрыторый
Гістарычныя сцягі
-
Валенсійскі сцяг з 1979 па 1980 гады.
Палітычныя сцягі
-
Астрал́аза арагун́еза(катал.: Estrelada aragonesa) — арагонскі нацыяналістычны сцяг
-
Астал́аза бл́аба (катал.: Estelada blava), сіняя «асталаза» - каталонскі нацыяналістычны сцяг
-
Астал́аза р́ожа (катал.: Estelada roja), чырвоная «асталаза» - сцяг сацыялістычнага руху Каталоніі
-
Нацыяналістычны валенсійскі сцяг
Зноскі
- ↑ Palos de Aragón . Вялікая арагонская энцыклапедыя (2003 год.). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2012. Праверана 24-04-2008.
- ↑ Нацыянальныя сімвалы Архівавана 21 красавіка 2008., на сайце Жэнералітата Каталоніі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саньера
- 100 гадоў асталазе (катал.)
- Гісторыя сцяга асталаза Архівавана 15 снежня 2005. (катал.)
- Галерэя сцягоў асталаза (катал.)
- Гісторыя Саньеры (англ.)
- Арагонскія палосы, Вялікая арагонская энцыклапедыя анлайн Архівавана 7 мая 2021. (ісп.)