Рэзеда
Рэзеда | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Reseda Tourn. ex L., 1753 | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Рэзеда[4] (Reseda) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства рэзедовых.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяблы прамастойныя або прыўзнятыя, густааблісцелыя. Лісце суцэльнае ці перыста-раздзельнае. Кветкі няправільныя, двухполыя, з падпесцікавым дыскам і адным прыкветнічкам, у канцавых пірамідальных або коласападобных гронках; чашачка 4—6-раздзельная; пялёсткі свабодныя, у адной колькасці з чашалісцікамі і чаргуюцца з імі, 2 верхнія — буйнейшыя за ніжнія. 3—11-раздзельныя, ніжнія — пераважна з адной доляй; тычынак 10—16. Плод — каробачка.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Вядома каля 60 відаў (31 від[5]), пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. Распаўсюджана таксама ў Сярэдняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі заносныя рэзеда жоўтая (Reseda lutea) і рэзеда жоўценькая (Reseda luteola), а таксама інтрадукаваная рэзеда духмяная (Reseda odorata).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List, род уключае 31 від[5]:
- Reseda alba L.
- Reseda arabica Boiss.
- Reseda aucheri Boiss.
- Reseda barrelieri Bertol. ex Müll.Arg.
- Reseda bucharica Litv.
- Reseda complicata Bory
- Reseda decursiva Forssk.
- Reseda ellenbeckii Perkins
- Reseda glauca L.
- Reseda globulosa Fisch. & C.A.Mey.
- Reseda gredensis (Cutanda & Willk.) Müll.Arg.
- Reseda inodora Rchb.
- Reseda jacquinii Rchb.
- Reseda lanceolata Lag.
- Reseda lutea L. typus[3] — Рэзеда жоўтая
- Reseda luteola L. — Рэзеда жоўценькая, ці Рэзеда фарбавальная
- Reseda media Lag.
- Reseda muricata C.Presl
- Reseda odorata L. — Рэзеда духмяная, ці Рэзеда пахучая
- Reseda orientalis (Müll.Arg.) Boiss.
- Reseda paui Valdés Berm. & Kaercher
- Reseda phyteuma L.
- Reseda pruinosa Delile
- Reseda stenostachya Boiss.
- Reseda stricta Pers.
- Reseda suffruticosa Loefl.
- Reseda tymphaea Hausskn.
- Reseda undata L.
- Reseda urnigera Webb
- Reseda villosa Coss.
- Reseda virgata Boiss. & Reut.
Яшчэ больш 120 назваў відаў маюць нявызначаны статус.
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Фарбавальпыя, эфіраалейныя і дэкаратыўныя расліны; ёсць пустазелле. Добрыя меданосы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ а б Звесткі пра род Reseda у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Reseda (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (23 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 24 жніўня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. Рэзеда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Прохараў В. М. Рэзеда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 558. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Резеда: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)