Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Халдзеі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Халдзе́ісеміцкае племя, якое насяляла ўзбярэжжа Персідскага заліву на поўдзень ад Вавілоніі (тэрыторыя сучаснага Ірака) у канцы 2-га тыс. да н.э.

Утварылі дзяржаву ў 8 ст. да н.э. Ваявалі з Асірыяй за ўладу над Вавілоніяй. У саюзе з Эламам разбілі войскі асірыйскага цара Саргана II (721 да н.э.); у 709 да н.э. самі разбітыя асірыйцамі. У 626 да н.э. ізноў заваявалі Вавілонію, дзе стала правіць Халдзейская дынастыя (Халдзейскае царства). Пазней асіміляваліся з вавіланянамі.