Плімут
Горад і ўнітарная адзінка
| ||||||||||||||||||||||
Плі́мут (англ.: Plymouth [ˈplɪməθ], корнск.: Aberplymm) — партовы горад у Англіі, вылучаны ва ўнітарную адзінку са статусам «сіці», на паўднёвым захадзе цырыманіяльнага графства Дэван. Насельніцтва паводле звестак перапісу 2011 г. складае 256 384 жыхароў, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3 211 чал./км² . Плошча горада — 79 км². У горадзе размешчана ваенна-марская база.
Першыя паселішчы на тэрыторыі горада адносяцца да бронзаваму веку. Датай заснавання самога горада лічыцца XII стагоддзе. Назва горада азначае «Вусце Пліма» паводле яго размяшчэння.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны на паўвостраве Корнуал каля ўпадзення ракі Плім у Ла-Манш. Воды праліва абмываюць горад на поўдні і захадзе, на поўначы і ўсходзе мяжуе з неметрапольным графствам Дэван.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Плімута | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 17,0 | 14,6 | 19,3 | 23,8 | 25,9 | 32,0 | 31,0 | 30,9 | 26,3 | 23,8 | 17,1 | 16,1 | 32,0 |
Сярэдні максімум, °C | 8,8 | 8,7 | 10,3 | 12,5 | 15,3 | 17,9 | 19,7 | 19,8 | 17,9 | 14,7 | 11,6 | 9,3 | 13,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 6,5 | 6,1 | 7,5 | 9,1 | 12,0 | 14,5 | 16,4 | 16,5 | 14,7 | 12,0 | 9,1 | 7,1 | 11,0 |
Сярэдні мінімум, °C | 4,2 | 3,9 | 4,9 | 5,9 | 8,7 | 11,2 | 13,3 | 13,3 | 11,5 | 9,4 | 6,6 | 4,8 | 8,1 |
Абсалютны мінімум, °C | −9 | −6,5 | −4,5 | −2 | −1 | 1,0 | 6,0 | 5,9 | 1,3 | −1 | −4,2 | −6 | −9 |
Норма ападкаў, мм | 109 | 82 | 80 | 60 | 64 | 55 | 58 | 62 | 67 | 107 | 109 | 114 | 967 |
Крыніца: Надвор'е і Клімат |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Рыбалавецкі цэнтр. У горадзе сканцэнтраваны суднабудаўнічыя і судна рамонтныя верфі, прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Плімуцкі сабор (1858) — кафедра каталіцкай дыяцэзіі Плімута.
- Цэрквы XV і XVII стагоддзяў.
- Цытадэль XVII ст.
- Марская біялагічная і акварыум
- Музей і мастацкая галерэя
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плімут. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плімут
- Афіцыйны сайт гарадскога савета
- Сайт горада Плімут
- Плімут у ВСЭ(недаступная спасылка)
- Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса 2011 года. (англ.)