О мега
Выгляд
Ω, ω (назва: о мега[1], таксама амега[2]; грэч. Ωμέγα) — 24-я літара грэчаскага алфавіта. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 800. У старажытнагрэчаскай о мега пазначала доўгі гук [o], у той час як о мікрон (ο) абазначаў кароткі [o]. Старажытнагрэчаская назва «ὦ μέγα» азначае «"о вялікае" (о-мега) - у супрацьлегласць "малому "о", гэта значыць літары о мікрон. У сучасным грэчаскім алфавіце о мега і о мікрон чытаюцца аднолькава.
Зноскі
- ↑ У адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.76