Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Нацыяналістычная партыя (Мальта)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыяналістычная партыя
мальт.: Partit Nazzjonalista
Лідар Бернард Грэк[d][1][2]
Дата заснавання 1880
Краіна
Ідэалогія хрысціянская дэмакратыя, кансерватызм і праеўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал
Сайт pn.org.mt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыяналістычная партыя (мальт.: Partit Nazzjonalista) — адна з дзвюх асноўных палітычных партый Мальты. Гэта хрысціянска-дэмакратычная[4][5] і кансерватыўная палітычная партыя[6][7]. Апісваецца як цэнтралісцкая[8] альбо правацэнтрысцкая партыя паводле палітычнага спектру[9][10]. Яна падтрымлівае сяброўства Мальты ва Еўрапейскім Саюзе[11]. У цяперашні час супрацьстаіць Лейбарысцкай партыі.

Нацыяналістычная партыя вылучылася з Антырэфармісцкай партыі, закладзенай Фартунатам Міці ў 1883 годзе, выступаючы супраць палітыкі падаткаабкладання брытанскіх уладаў, а таксама захадамі па развіцці адукацыйных і судовых сістэм за часам перыяду абмеркавання моўнага пытання ў краіне[12]. У першай палове XX стагоддзе, як мяркуецца, партыя прыхільна ставілася да Франсіска Франка і фашысцкага ўрада Беніта Мусаліні. Партыя падтрымлівала правы чалавека, але пакуль яны адпавядалі рымска-каталіцкаму стаўленню да іх. У далейшым партыя рушыла на больш цэнтрысцкія пазіцыі і стала больш прагрэсіўнай. Нацыяналістычная партыя выступала супраць увядзення разводаў на Мальце ў 2011 годзе[13]. Аднак з таго часу змяніла свой пункт гледжання на пазіцыю падтрымкі больш ліберальных ідэй. Розныя фракцыі ў Нацыяналістычнай партыі выступаюць супраць ЛГБТ, але большасць яе парламенцкіх груп прагаласавала за ўхваленне аднаполых шлюбаў у 2017 годзе[14]. За 2010-я гады партыя стала вельмі разнастайнай, а яе ідэалогія больш размытай.

Зноскі

  1. https://www.pn.org.mt/bernard_grech
  2. https://web.archive.org/web/20201006213048/https://www.maltatoday.com.mt/news/national/105066/delia_grech_pn_leadership_election_2020_3#.X4Ga52gzY2w
  3. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  4. Nordsieck, Wolfram (2017). «Malta». Parties and Elections in Europe.
  5. Hans Slomp (30.09.2011). «Europe, A Political Profile: An American Companion to European Politics». ABC-CLIO. — С. 683. — ISBN 978-0-313-39182-8.
  6. Balmer, Crispian (20.10.2017). «Death of a blogger casts shadow over murky Malta». Reuters.
  7. Khan, Mehreen (18.01.2022). «Malta’s Roberta Metsola elected president of European parliament». Financial Times.
  8. Fuller, Thomas; Tribune, International Herald (19.04.2004). «A pivotal role envisaged on EU’s southern flank». The New York Times.
  9. «Malta to hold parliamentary election on March 26». Reuters.
  10. «Centre-left wins Maltese election». Politico.
  11. Jon P. Mitchell (2002). «Ambivalent Europeans: Ritual, Memory and the Public Sphere in Malta». Taylor & Francis. — С. 156. — ISBN 9780415271530.
  12. Cassar, George (2003). «Politics, Religion and Education in Nineteenth Century Malta 1800—1919». Journal of Maltese Education Research. Faculty of Education, University of Malta. 1 (1): С. 96—118.
  13. «Malta passes historic divorce law». BBC News.
  14. «Nationalist Party MPs to vote in favour of gay marriage». Independent.