Луганда
Луганда | |
---|---|
Саманазва | Luganda |
Краіны | Уганда |
Рэгіёны | Буганда |
Агульная колькасць носьбітаў | 3,01 млн (1991, перапіс) |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
Пісьменнасць | лацінка |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | ган 148 |
ISO 639-1 | lg |
ISO 639-2 | lug |
ISO 639-3 | lug |
WALS | lda |
Ethnologue | lug |
Guthrie | JE15 |
ABS ASCL | 9226 |
IETF | lg |
Glottolog | gand1255 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Луганда, або Ганда — мова сям'і банту, распаўсюджана пераважна ва Угандзе, у рэгіёне Буганда (ад назвы народа ганда). Акрамя прадстаўнікоў народа ганда, ёй валодаюць каля 100 000 прадстаўнікоў іншых этнасаў (1991, перапіс): у гэтай мовы больш за ўсё носьбітаў ва Угандзе, а як другая мова па распаўсюджанасці яна саступае толькі англійскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пранікненне на тэрыторыі Уганды плямёнаў банту датуецца прыкладна першай паловай I тысячагоддзя н. э. Да XVI стагоддзя на тэрыторыі Буганды ўжо існавала цэнтралізаваная дзяржава. Актыўныя кантакты з еўрапейскімі і арабскімі гандлярамі і каланізатарамі адносяцца толькі да сярэдзіны XIX ст., тады ж пачалося і вывучэнне мовы луганда, якой займаліся ў першую чаргу місіянеры. З пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Уганды пачынае распаўсюджвацца суахілі, лінгва-франка Усходняй Афрыкі.
Пасля атрымання Угандай незалежнасці афіцыйнай мовай краіны стала англійская. Разглядалася таксама магчымасць надання гэтага статусу адной з мясцовых моў, пры гэтым двума асноўнымі кандыдатамі былі луганда і суахілі. Многія з тых, хто не належаў да народа ганда, былі супраць луганда. У рэшце рэшт пры Ідзі Аміне выбар быў зроблены на карысць суахілі, аднак у 1995 годзе гэтае рашэнне было адменена. У 2005 годзе парламент Уганды аднавіў суахілі ў якасці нацыянальнай мовы краіны; луганда застаецца прадметам выкладання ў школах Буганды; на ёй таксама вядзецца выкладанне ў пачатковай школе. Арфаграфія замацавана рашэннем канферэнцыі народа Гандв ў 1947 годзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
Для паляпшэння артыкула пажадана |