Nothing Special   »   [go: up one dir, main page]

Перайсці да зместу

Крэкінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Устаноўка тэрмічнага крэкінгу У.Р.Шухава, Баку, СССР, 1934

Крэкінг (англ.: cracking, расшчапленне) — высокатэмпературная перапрацоўка нафты і яе фракцый з мэтай атрымання, як правіла, прадуктаў меншай малекулярнай масы - маторнага паліва, змазачных маслаў і пад., а таксама сыравіны для хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Крэкінг працякае з разрывам сувязяў С-С і ўтварэннем свабодных радыкалаў або карбаніёнаў. Адначасова з разрывам сувязяў С-С адбываецца дэгідрыраванее, ізамерызацыя, полімерызацыя і кандэнсацыя як прамежкавых, так і зыходных рэчываў. У выніку апошніх двух працэсаў утвараюцца т. зв. крэкінг-рэшта (фракцыя з тэмпературай кіпення больш за 350 ° C) і нафтавай кокс.