Ваш
Выгляд
Ваш | |
---|---|
фр. Île à Vache | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 52 км² |
Насельніцтва | 15 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 288,46 чал./км² |
Размяшчэнне | |
18°04′17″ пн. ш. 73°37′48″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Дэпартамент | Паўднёвы дэпартамент |
Муніцыпалітэт | Ле-Ке |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваш (фр.: Île à Vache — Каровін востраў) — невялікі востраў даўжынёй 13 км, шырынёй 3,2 км і плошчай каля 52 км², які знаходзіцца да паўднёвага захаду ад вострава Гаіці. Уваходзіць у склад Паўднёвага дэпартамента Гаіці (акруга Ле Ке).
Заходняя частка вострава — узвышаная, у той час як усходняя частка з’яўляецца багністай — там знаходзіцца адзін з найбуйнейшых мангравых лясоў у Гаіці[1]. Востраў з’яўляецца адным з самых папулярных турыстычных месцаў у Гаіці, на ім знаходзяцца два турыстычныя курорты: Порт Морган і Абака-Бей.
Зноскі
- ↑ T. Brooks & L.M. Davalos (2001). "The Birds of Île-à-Vache, Haiti" (PDF). Caribbean Journal of Science. Архівавана з арыгінала (PDF) 6 чэрвеня 2003. Праверана 2006-08-30.