Венулы
Выгляд
Венулы — дробныя крывяносныя сасуды, якія забяспечваюць адток абедненай кіслародам крыві з капіляраў у вены. З’яўляюцца працягам капілярнай сеткі. Дыяметр венулы — ад 20 да 100 мкм. Сценкі венул складаюцца з трох слаёў. Першы ўнутраны слой — эндатэлій, які складаецца з плоскіх эпітэліяльных клетак, якія выконваюць ролю мембраны. Затым ідзе сярэдні слой гладкамышачных клетак і вонкавы слой, утвораны валакністай злучальнай тканкай. Сярэдні слой развіты слаба, таму сценкі венул танчэйшы за сценкі артэрыёл.
Тыпы венул
[правіць | правіць зыходнік]Існуюць тры тыпы венул:
- Посткапілярныя, дыяметрам 12-30 мкм, якія ўтвараюцца ў выніку зліцця некалькіх капіляраў. Эндатэліяльныя клеткі могуць быць фенестраванымі. У органах імуннай сістэмы могуць валодаць адмысловым высокім эндатэліем, які служыць для міграцыі лімфацытаў з сасудзістага рэчышча. Мышачныя клеткі адсутнічаюць, перыцыты сустракаюцца часцей, чым у капілярах. Эндатэлій посткапілярных венул з’яўляецца асноўнай мішэнню такіх вазаактыўных рэчываў, як гістамін і сератанін, забяспечваючы пад іх уздзеяннем залішняе прасочванне вонкі вадкасці і лейкацытаў пры запаленнях і алергічных рэакцыях[1].
- Зборныя венулы дыяметрам 30-50 мкм утвараюцца ў выніку зліцця посткапілярных венул. Калі яны дасягаюць дыяметра 50 мкм, у іх сценцы з’яўляюцца гладкамышачныя клеткі і больш выразна выяўлена вонкавая абалонка.
- Мышачныя венулы маюць дыяметр да 100 мкм. У іх добра развіта сярэдняя абалонка, у якую ўваходзіць адзін слой гладкамышачных клетак. Вонкавая абалонка таксама добра развіта.
Зноскі
- ↑ Svensjo E, Arfors KE. (1979) Dimensions of postcapillary venules sensitive to bradykinin and histamine-induced leakage of macromolecules. Ups J Med Sci. 1979;84(1):47-60. PMID 442278
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Апісанні
[правіць | правіць зыходнік]- Histology of the blood vessels Архівавана 7 лістапада 2006. (англ.) — Гісталогія крывяносных сасудаў.
Выявы, фатаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- Посткапілярныя і зборныя венулы (імпрэгнацыя азотнакіслым срэбрам) Архівавана 10 сакавіка 2007.
- Arteriole and venule Архівавана 17 лютага 2007. (англ.) — Артэрыёла і венула (зрэз, мікрафатаграфія). Паказаны адрозненні ў структуры сценак гэтых сасудаў (недаступная спасылка)